Людвінова (Чэрвеньскі раён)
Людвіно́ва (таксама Людвіно́ў, Людвінаў[1]) — колішні фальварак у Смілавіцкай воласці Ігуменскага павета, на рацэ Слоўст, цераз раку ад фальварка Таклінова. Цяпер у межах Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці, на месцы фальварка садаводчае таварыства Волат-МЗКЦ.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Ранняя гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У другой палове XIX стагоддзя фальварак калежскага сакратара рыма-каталіцкага веравызнання Віктара Феафілавіча Катовіча[2], у Катовіча быў багаты кнігазбор гістарычнай і філасофскай літаратуры[3].
У 1908 годзе было 66 жыхароў[4]. У 1917 годзе было 22 жыхары, усе палякі[5].
Найноўшы час[правіць | правіць зыходнік]
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. Праведзена нацыяналізацыя фальварка. У 1930-х гадах меў статус пасёлка. У 1938 годзе рэпрэсаваны адзін з жыхароў пасёлка, Дзятко Ігнацій Францавіч[6].
Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Памяць2 1998, с. 601.
- ↑ Памяць 2003, с. 87.
- ↑ SgKP 1884, с. 476.
- ↑ Ярмоловичъ В. 1909, с. 114.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 117.
- ↑ Списки жертв — Дятко Игнатий Францевич . base.memo.ru. Праверана 6 снежня 2023.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Jelski A. Ludwinów // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce (польск.). — Warszawa, 1884. — S. 476.
- Памяць: Пухав. р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і р-наў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Людвінаў // Памяць: Гіст-дакум. хроніка Мінскага р-на / Гал. рэд. Беларус. Энцыкл.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.. — Мінск: БелЭн, 1998. — 640 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.