Людміла Іванаўна Ніжэвіч
Людміла Іванаўна Ніжэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 мая 1964 (60 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Узнагароды |
Людміла Іванаўна Ніжэвіч (у дзявоцтве Марцінкевіч[1]; нар. 3 мая 1964, Капыль, Мінская вобласць) — беларускі эканаміст і дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 3 мая 1964 года ў Капылі. Скончыла сярэднюю школу № 2 Капыля імя Цішкі Гартнага[1].
Скончыла Гомельскі кааператыўны інстытут, эканаміст.
Працавала бухгалтарам, загадчыкам сектара Капыльскага райпо; эканамістам, галоўным бухгалтарам аддзела культуры Капыльскага райвыканкама; галоўным кантралёрам-рэвізорам кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Капыльскім раёне, намеснікам начальніка аддзела кантролю за бюджэтнымі сродкамі і пазабюджэтнымі фондамі кантрольна-рэвізійнага ўпраўлення Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь па Мінскай вобласці; начальнікам аддзела фінансаў АПК фінансавага ўпраўлення, намеснікам старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінскага аблвыканкама; загадчыкам сектара галоўнага ўпраўлення эканомікі і фінансаў Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь; начальнікам галоўнага ўпраўлення эканомікі і фінансаў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Да 13 кастрычніка 2016 года[2] працавала намеснікам Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
У 2016—2019 гадах з’яўлялася дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання[3], была намеснікам старшыні Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах, уваходзіла ў склад рабочых груп Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па супрацоўніцтве з парламентамі Каралеўства Бельгія, Рэспублікі Кіпр і Рэспублікі Узбекістан.
У 2019 годзе абрана дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[4]. З’яўляецца старшынёй Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[5].
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Замужам, мае дачку.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- медаль «За працоўныя заслугі»,
- юбілейны медаль «100 гадоў органам дзяржаўнага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі»,
- юбілейны медаль «30 гадоў вываду савецкіх войск з Афганістана»,
- ганаровая грамата Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь,
- ганаровыя граматы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь,
- граматы Капыльскага райвыканкама, Мінскага аблвыканкама,
- падзякі фінансавага ўпраўлення Мінскага аблвыканкама, старшыні Мінскага аблвыканкама, Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.
Зноскі
- ↑ а б Учителя и ученики отметили 80-летний юбилей СШ №2 г. Копыля(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 снежня 2021. Праверана 30 снежня 2021.
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 кастрычніка 2016 года № 821 «Аб вызваленні А. М. Бодак і Л. І. Ніжэвіч»
- ↑ Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь шестого созыва 11 сентября 2016 года по Минской области Архівавана 15 лютага 2020.
- ↑ Сведения о результатах голосования по выборам депутатов Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь седьмого созыва 17 ноября 2019 года по Минской области Архівавана 29 верасня 2020.
- ↑ Людміла Іванаўна Ніжэвіч
- Нарадзіліся 3 мая
- Нарадзіліся ў 1964 годзе
- Нарадзіліся ў Капылі
- Члены Беларускай аграрнай партыі
- Выпускнікі БГЭУСК
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» III ступені (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі
- Узнагароджаныя медалём «30 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
- Намеснікі міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь