Людміла Анатолеўна Волкава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Людміла Анатолеўна Волкава
Дата нараджэння 12 студзеня 1947(1947-01-12) (77 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці музыказнавец
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат мастацтвазнаўства (2001)
Навуковае званне
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Людміла Анатолеўна Волкава, па нараджэнні Сцяпура (нар. 12 студзеня 1947, г. Брэст, Брэсцкая вобласць, БССР) — беларуская музыказнаўца. Кандыдат мастацтвазнаўства (2001), дацэнт (2005).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася 12 студзеня 1947 года ў Брэсце. Скончыла ў 1973 годзе Беларускую дзяржаўную кансерваторыю імя А. В. Луначарскага па спецыяльнасці «Музыказнаўца» па класе Г. С. Глушчанкі, у 1976 годзе — аспірантуру Дзяржаўнага музычна-педагагічнага інстытута імя Гнесіных у Маскве па спецыяльнасці «Музычнае мастацтва» па класе М. С. Брук[1].

З 1976 года працуе на кафедры гісторыі музыкі, затым кафедры гісторыі музыкі і музычнай беларусістыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі[1].

У 2001 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме «Беларуская сімфонія другой паловы ХХ стагоддзя: эвалюцыя і жанравыя разнавіднасці» пад кіраўніцтвам Радаславы Аладавай[1].

Сябра Беларускага саюза кампазітараў і Саюза кампазітараў СССР з 1981 года[2].

Навуковая і педагагічная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

З’яўляецца вядучым спецыялістам па гісторыі заходнееўрапейскай музычнай культуры. Навукова-даследчыя інтарэсы Л. А. Волкавай сканцэнтраваны ў сферы беларускай музыкі ХХ-ХХI стагоддзяў. Шматлікія гісторыка-тэарэтычныя артыкулы па праблемам развіцця нацыянальнай музыкі і творчасці беларускіх кампазітараў, аб’ёмныя главы ў калектыўных даследаваннях. Аўтарка вучэбных дапаможнікаў[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджана граматамі Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, ганаровай граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (2022)[1].

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • История белорусской музыки XX века: Симфония / уч. пособ. для муз. вузов. — Минск, 2010.
Вучэбныя дапаможнікі
  • Белорусская музыка 1960—1980 годов. — Минск, 1997 (в соавт.).
  • Из истории музыкознания в Беларуси. — Минск, 2002 (в соавт.).
  • Белорусская музыка второй половины ХХ века. — Минск, 2009 (в соавт.).
  • История белорусской музыки XX века: Симфония / уч. пособ. для муз. вузов. — Минск, 2010.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г д Волкава (Сцэпура) Людмiла Анатольеўна . Белорусская государственная академия музыки. Праверана 6 красавіка 2024.
  2. Людміла Анатолеўна Волкава ў Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Волкова (Сцепуро) Людмила Анатольевна // Белорусская государственная консерватория — Академия музыки: история в лицах: (1932—2017 гг.) / Сост.: Е. Н. Дулова [и др.]. — Минск: Мастацкая літаратура, 2017. — С. 77 — 78.
  • Из истории музыкознания в Беларуси: Белорусская государственная академия музыки 1932—1992: учебное пособие/ Министерство культуры Республики Беларусь, Белорусская государственная академия музыки, Белорусский институт проблем культуры, Л. Волкова [и др.]; под ред. Г. С. Глущенко. — Минск: Белорусская наука, 2002.
  • Сергиенко Р. И. Из истории музыкального образования в Беларуси: Белорусская государственная академия музыки: 1932—2002. Профессора и преподаватели: Биобиблиографическая энциклопедия / Р. И. Сергиенко, В. А. Антоневич; под общ. ред. И. М. Лученка. — Мн.: «Технопринт», 2005.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]