Людміла Яфімаўна Цімафеева
Людміла Яфімаўна Цімафеева | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1934 (89 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Адукацыя | |
Прафесія | тэатральная актрыса |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Людміла Яфімаўна Цімафе́ева (нар. 1 студзеня 1934, Лесазаводск, Прыморскі край, РСФСР) — беларуская актрыса. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1967).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1955 годзе. Да 1990 года працавала ў Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача.
Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1956 года.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Выконвала пераважна ролі маладых гераінь: Тоня Туманава («Як гартавалася сталь» паводле М. Астроўскага), Аня Бярозка («Каханне Ані Бярозка» У. Пісталенкі), Ліза («Няроўны бой» В. Розава), Джэма («Авадзень » паводле Э. Войніч), Галінка («За лясамі дрымучымі» А. Вольскага і П. Макаля), Марыя—Вераніка («Зорка Венера» М. Алтухова і Б. Бур’яна), Насця («Несцерка» В. Вольскага). Сярод найбольш значных работ: Яніна, Ядзя («Папараць-кветка» і «Над хвалямі Серабранкі» І. Козела), Эдзіт Піяф (аднайменная п’еса В. Легентава) і інш.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Стэльмах Дз. У. Цімафеева Людміла Яфімаўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).