Лявон Радзіміч
Лявон Радзіміч | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 1910 |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік |
Мова твораў | беларуская |
![]() |
Лявон Радзіміч, сапр. Цімох Рублёў (1910, в. Будзіна, цяпер Чавускі раён, Магілёўская вобласць — ?; Інш. псеўданімы: Цімох Зарэчны) — беларускі пісьменнік, педагог, перакладчык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Мінскі вышэйшы педагагічны інстытут (1928), у 1930-х г. працаваў у «Савецкай Беларусі», на радыё, у Інстытуце школьнай педагогікі, настаўнічаў. Пераклаў на беларускую мову «Першыя людзі на Месяцы» Г. Уэлса і «Дон Кіхота» М. Сервантэса. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў на Нясвіжчыне, друкаваўся ў «Беларускай газэце». Паводле адных звестак, улетку 1944 г. выехаў у Польшчу, дзе жыў пад прозвішчам Лукашэвіч, паводле другіх — загінуў у час бамбёжкі каля Гарадзеі. У Берліне ў серыі «Народная бібліятэчка» выйшла яго кніга «Адам і Ева. Чабор. Апавяданні».
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002.