Лявон Цімафеевіч Баразна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Лявон Баразна
Фатаграфія
Дата нараджэння: 4 лютага 1929(1929-02-04)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 15 жніўня 1972(1972-08-15) (43 гады)
Месца смерці:
Род дзейнасці: мастак
Жанр: станковы жывапіс, станковая графіка
Вучоба:


Ляво́н Баразна́ (4 лютага 1929, в. Новае Сяло, Талачынскі раён — 15 жніўня 1972, Мінск) — беларускі мастак дэкаратыўна-ужытковага мастацтва і даследчык культуры, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны; забіты ў 1972 г. пры нявысветленых абставінах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1950 г. пасля службы ў савецкім войску ўпершыню трапіў у Мінск. Паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча і ў 1952 г. атрымаў дыплом. Падчас вучобы ён пачаў актыўна цікавіцца арнаментам, адзеннем, ткацтвам. Хадзіў па вёсках і распытваў у людзей, што за вопратку яны носяць, якія выкарыстоўваюць арнаменты, посцілкі, як ткалі, як вышывалі; замалёўваў ўзоры. Вынікам сталі пазней 4 альбомы пра скарбы беларускай народнай культуры, якія ён здаў у Мастацкі музей. З 1957 г. браў удзел у выставах. У 1963 г. Баразна зноў прыехаў ў Мінск, паступіў на мастацка-прамысловы факультэт (аддзяленне ткацтва) Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, які скончыў у 1968 г. Пасля пачатку навучальнага года з Зянонам Пазняком стварылі ў інстытуце суполку пад назвай «Аматары беларускага мастацтва», ладзілі экскурсіі па старым Мінску, этнаграфічныя экспедыцыі, арганізоўвалі вечарыны.[1]

Працаваў галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР. У 1967 г. яму даручылі афармленне Мінска да 900-гадовага юбілею, але неўзабаве ён быў адхілены ад працы.[1]

Моцна сябраваў з Уладзімірам Караткевічам[2]. У 1969 г. разам з З. Пазняком выступаў у абарону вуліцы Няміга. Іх сумесны артыкул надрукавала газета «Правда», дзякуючы чаму Машэраў на 3 гады прыпыніў знішчэнне Нямігі[3]. У 1972 г. Баразна рыхтаваў публічную акцыю пратэсту супраць разбурэння Нямігі.

15 жніўня 1972 г. у старым горадзе ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Дзяўчына імгненна знікла, а Лявон атрымаў смяротны ўдар[4]. Следчыя органы трактавалі гэта забойства як звычайны крымінал, але пэўныя акалічнасці даюць падставы падазраваць у здзяйсненні злачынства савецкія спецслужбы[3].

Развітанне адбывалася ў невялікай зале Саюза мастакоў. Пахаваны на талачынскіх могілках.

Забойцы былі схоплены. Суд над імі ператварыўся ў бясконцы фарс і здзек з сімуляцыяй вар'яцтва адным з забойцаў, з адмовай і заменай паказанняў сведак. Забойцы атрымалі мізерныя тэрміны, неўзабаве скасаваныя амністыяй[5].

У 1975 яго сябры зладзілі ў Мінску яго персанальную выстаўку, якая мела вялікі грамадскі рэзананс. У лютым 2010 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі ўрачыста адкрылася выстаўка «Лявон Баразна. Спадчына»[6].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

  • Гравюры Францыска Скарыны, альбом, 1972

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]