Новы Час (газета)
Новы Час | |
![]() |
|
Фармат |
A3 |
---|---|
|
|
Галоўны рэдактар |
Колб Аксана Мікалаеўна |
Заснавана |
2002 |
Галоўны офіс | |
|
|
Сайт: novychas.info |
«Новы Час» — агульнапалітычная штотыднёвая газета, заснавана Мінскай гарадской арганізацыяй ТБМ імя Ф. Скарыны. Выдаецца з сакавіка 2002 г. Наклад газеты складае 7000 асобнікаў (2015).
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Першы выпуск выдання выйшаў у сакавіку 2002 г.. 7 сакавіка 2014 г. газета змяніла лагатып, а таксама дадала ў афармленне чырвоны колер[1]. Юбілейны 500-й выпуск выйшаў 16 верасня 2016 г..
22 сакавіка 2017 г. РУП «Белсаюздрук» падпісала дамову на распаўсюджванне газеты «Новы Час» праз сваю гандлёвую сетку. 8 красавіка 2017 г. газета з'явілася ў шапіках «Белсаюздрука» ў Мінску і Мінскай вобласці, а таксама з'явілася магчымасць афармлення падпіскі на газету праз каталог РУП «Белпошта»[2].
Змест[правіць | правіць зыходнік]
Газета-штотыднёвік «Новы Час» з'яўляецца адным з нешматлікіх рэспубліканскіх выданняў, якое выдаецца цалкам на беларускай мове. У выданні надаецца значная ўвага нацыянальнай культурнай і гістарычнай тэматыцы, газета актыўна прапагандуе палітыку кіраўніцтва беларускай дзяржавы ў той частцы, якая накіравана на захаванне і ўмацаванне незалежнасці Рэспублікі Беларусь, а таксама на захаванне і распаўсюджванне беларускай мовы[3].
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
У 2009 г. газета атрымала прэмію імя Герда Буцэрыўса «Вольная прэса Ўсходняй Еўропы» (Gerd Bucerius-Forderpreis Freie Presse Osteuropas) у памеры 30000 еўра. Намінавалі газету на прэмію: міністр замежных спраў Германіі Гернот Эрлер, Беларуская асацыяцыя журналістаў, Саюз беларускіх пісьменнікаў і беларускае інфармацыйнае агенцтва БелаПАН[4]. Цырымонія ўручэння ўзнагароды адбылася ў сталіцы Нарвегіі Осла ў Нобелеўскім інстытуце[5][6].
Галоўны рэдактар газеты Аляксей Кароль стаў пераможцам міжнароднага конкурсу журналістаў імя Найта (Knight International Journalism Award) за 2008 г., які праводзіцца Міжнародным цэнтрам для журналістаў (ICFJ)[7][8].
Галоўныя рэдактары[правіць | правіць зыходнік]
- Аляксей Сцяпанавіч Кароль (2010—2015).
- Аксана Мікалаеўна Колб (з 2015)
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- www.novychas.info — афіцыйны сайт газеты «Новы Час»
Зноскі
- ↑ «Новы час» змяніў дызайн. Наша Ніва (11 сакаваіка 2014). Праверана 12 лютага 2018.
- ↑ Коровенкова Т. "Белсоюзпечать" подписала договор на распространение газеты "Новы час". БелаПАН (22 сакавіка 2017). Архівавана з першакрыніцы 8 красавіа 2017. Праверана 8 красавіа 2017.
- ↑ Начался сбор подписей за включение еженедельника «Новы час» в государственную систему распространения прессы. Наша Ніва (22 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2017. Праверана 6 красавіка 2017.
- ↑ Preisträger 2009 (ням.) . ZEIT-Stiftung. Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2013. Праверана 9 ліпеня 2013.
- ↑ "Новы час" уганараваны прэміяй. Радыё «Свабода» (19 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2017. Праверана 17 студзеня 2017.
- ↑ Недзяржаўная газета "Новы час" атрымала прэмію нямецкага фонда "Цайт". Euroradio (4 ліпеня 2009). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2017. Праверана 17 студзеня 2017.
- ↑ Dawn Arteaga Belarus’ Pioneering Editor and Ugandan Human Rights Reporter Named 2008 Knight International Journalism Award Winners (англ.) . News. Міжнародны цэнтр для журналістаў (3 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2013. Праверана 17 ліпеня 2013.
- ↑ Марина Рахлей Алексей Король: лучше не премии получать, а жить в свободной стране (руск.) . БелаПАН (4 ліпеня 2008). Праверана 17 ліпеня 2013.
|