Перайсці да зместу

Мярэя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мярэя
Характарыстыка
Даўжыня 56 км
Басейн 694 км²
Расход вады каля 4 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 54°25′26″ пн. ш. 31°11′56″ у. д.HGЯO
Вусце Дняпро
 • Каардынаты 54°39′57″ пн. ш. 31°11′13″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Дняпро → Чорнае мора

Краіна
Рэгіёны Магілёўская вобласць, Віцебская вобласць
Раёны Горацкі раён, Дубровенскі раён
Код у ДВР 04010000312105000008520
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мярэ́я — рака ў Горацкім раёне Магілёўскай вобласці і Дубровенскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі і на мяжы са Смаленскай вобласцю Расіі, левы прыток Дняпра.

Паводле Ул. Тапарова, назва Мярэя з балц. *Merēja ці са слав. памяншальным суф. -ейка ад балц. асновы, параўн. літ. Mera[1]. У назве Мярэя балцкі гідранімічны пашыральнік -ej-, як у падняпроўскіх балцкіх гідронімах *Vedēja, *Rupēja[2].

В. Жучкевіч і Б. Махоцін бачаць падставы для збліжэння назвы Мярэя з назвай народнасці мера. Згодна з летапіснымі дадзенымі, меране ўдзельнічалі ў паходзе князя Алега на Канстанцінопаль, шляхі праходзілі па Беларусі і Дняпру. Жучкевіч зазначае, што у тапаніміі Беларусі прадстаўлены назвы шмат якіх народнасцяў і племяных груп, падчас даволі далёкіх, таму этнанімічнае паходжанне назвы цалкам магчымае[3][4].

На думку А. Рогалева, назва Мярэя ўтрымоўвае старажытны інтэрнацыянальны корань мер-, мёр-, мір-, мар-, мор- з абагульненым значэннем «водны аб'ект», «вада», які распаўсюджаны ў складзе геаграфічных назваў і тэрмінаў у самых розных мовах на еўразійскіх прасторах[5].

Даўжыня ракі 56 км, з іх 24 км у Беларусі. Плошча вадазбору 694 км². Вадазбор у межах Смаленскага ўзвышша. Расход вады ў вусці складае каля 4 м³/с.

Бярэ пачатак за 2 км у напрамку на ўсход ад вёскі Стараселле Горацкага раёна, вусце ў Дубровенскім раёне каля вёскі Александрыя. Даліна трапецападобная. Абалона двухбаковая, рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань 3—6 м. На рацэ каля аграгарадка Леніна знаходзіцца вадасховішча.

Сярод прытокаў — рэкі Закабыліца, Ірвяні́ца[6], Івата, Рэкта, Свіная, Лупа.

Пачынаючы ад вёскі Баева Дубровенскага раёна і да самага вусця, па рацэ Мярэя праходзіць дзяржаўная мяжа паміж Беларуссю і Расійскай Федэрацыяй.

  1. Топоров В. Н., Трубачев О. Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 195.
  2. В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 165, 178, 195, 206.
  3. В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 229.
  4. Б. А. Махотин. К живым истокам: Смоленщина в географических названиях. Смоленск, 1989.
  5. А. Ф. Рогалев. Географические названия в калейдоскопе времен. Гомель, 2011. С. 140-141.
  6. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 321. — 522 с. — 10 000 экз.