Лёгтынг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Будынак лёгтынга в Торсхаўне. Пабудавана ў 1856 годзе

Лёгтынг (дацк.: Løgting фар.: Løgtingið; поўная афіцыйная назва дацк.: Føroya løgting) — аднапалатны парламент Фарэрскіх астравоў, самакіравальнай адміністрацыйнай адзінкі Даніі.

Назва літаральна перакладаецца «заканадаўчы тынг», і паходзіць ад старажытнаісландскага слова lǫgþing - назвы вышэйшай судовай інстанцыі ў Нарвежскай імперыі. Апошняе ў сучаснай нарвежскай, дацкай і шведскай мовах пішацца Lagting (et), а ў ісландскай Lögþing (ið). Парламент Аландскіх астравоў таксама называецца лагтынг.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тынгі склікаюцца на Фарэрскіх астравах больш за тысячу гадоў. Нараўне з Manx Tynwald і ісландскім альтынгам гэта адзін з трох найстарэйшых народных сходаў Еўропы, які ўяўляе адну з найстарэйшых парламенцкіх сістэм свету.

Сёння на Фарэрскіх астравах існуе толькі адзіная выбарчая акруга, і лік дэпутатаў ўстаноўлены — 33. Апошні раз закон аб выбарах быў зменены ў канцы 2007 года; першыя выбары па новым законе адбыліся 19 студзеня 2008 года. Ранейшы закон аб выбарах ўступіў у сілу ў 1978 годзе. Адпаведна з ім колькасць дэпутатаў лёгтынга магла вар’іравацца ад 27 да 32; на 7 акруг прыходзілася 27 месцаў, і да 5 месцаў прадугледжвалася дадаткова. На практыцы васьмі агульных выбараў, якія адбыліся ў перыяд 1978—2004 гг. у адпаведнасці з ранейшым законам 1978 года, звычайна абіраліся 32 депутаты.

Тэрмін паўнамоцтваў лёгтынга — 4 гады. Датэрміновыя выбары ў лёгтынг могуць мець месца, напрыклад, калі лёгтынг прыме рашэнне аб самароспуску. У звычайным парадку, прэм’ер-міністр (лёг-матур, фар.: Løgmaður) выдае паведамленне аб маючых адбыцца выбарах і прызначае дзень галасавання, якое павінна прайсці ў самыя кароткія тэрміны — на працягу 6 тыдняў пасля паведамлення.