Лінолевая кіслата
Лінолевая кіслата — ненасычаная вышэйшая карбонавая кіслата з неразгалінаваным ланцугом і дзвюма ізаляванымі двайнымі сувязямі, С18Н32О2. Адносіцца да незаменных тлустых кіслот.
Бясколерная масляністая вадкасць. Тэмпература плаўлення -11 °С, тэмпература кіпення 182 °С. Шчыльнасць 0,903 г/см³ (пры тэмпературы 20 °С). Раствараецца ў арганічных растваральніках. На паветры паступова акісляецца. Рэакцыі, характэрныя карбонавым кіслотам і этыленавым вуглевадародам.
Лінолевая кіслата ў выглядзе трыгліцэрыдаў уваходзіць у склад раслінных алеяў, (сланечнікавага, ільнянога, канаплянага, соевага і інш.). У вышэйшых раслін лінолевая кіслата ўтвараецца з алеінавай кіслаты[1].
Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]
Трыгліцэрыды лінолевай кіслаты ўжываюцца ў вытворчасці лакаў, фарбаў, пакосту, эмаляў.
Зноскі
- ↑ Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др.. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 422. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макаррэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 139. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Линолевая кислота (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Незаменимые жирные кислоты (руск.) — Артыкул на сайце ХиМиК.ру
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Лінолевая кіслата
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Рэчыва}}. |