Дрэва вышынёй да 25—30 м з шарападобнай кронай, чорнай, патрэсканай карой. Лісце чаргаванае, чаранковае, сэрцападобнае, з пілаватым краем. Кветкі жаўтавата-белыя, духмяныя, сабраныя па 5—15 у паніклыя паўпарасонікі. Прыкветны ліст зрастаецца з агульным кветаносам сваёй жылкай у ніжняй яе частцы. Плод — шарападобны арэшак.
Расце ў зоне змешаных і шыракалістых лясоў Еўропы, у Заходняй Сібіры да правабярэжжа Іртыша. Звычайна расце ўперамешку з іншымі пародамі, асабліва дубам.
Кветкі ліпы
Цвіце ў канцы чэрвеня — пачатку ліпеня, плады выспяваюць у жніўні — верасні.