Ліпляны
Аграгарадок
Ліпляны
|
Ліпля́ны[1] (трансліт.: Lipliany, руск.: Липляны) — аграгарадок у Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Лельчыцкага сельсавета. Аўтадарогамі злучана з Лельчыцамі і Мазыром.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Айконім Ліпляны мае некалькі тлумачэнняў. Існуе меркаванне, што найменне племені ліпяне (ліплане) ёсць сэнс супаставіць з геаграфічнымі назвамі Ліпяні (в. Мінскага раёна), Ліплянск (в. Сенненскага раёна), Ліпляні (в. Глыбоцкага раёна). В. А. Жучкевіч лічыць, што ў аснове айконіма Ліпляны назва драўніннай пароды — ліпы.
Уяўляецца больш верагодным, што паходжанне назвы Ліпляны звязана з радовішчам гліны і яе выкарыстаннем — з гліны ляпілі ганчарныя вырабы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Артыкул трэба цалкам перапісаць. |
Выяўленае археолагамі паселішчы сведчыць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў.
- 16 снежня 1551 г., паводле пастановы караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта II Аўгуста аб новым разглядзе судовай зямельнай спрэчкі па скарзе шляхціцаў Кіеўскага павета Багдана Солтана Багдана і Івана Сцяцкевічаў на віленскага біскупа князя Паўла Гальшанскага, «люди его костельные волости Убортское стодоличане и липлане отнимають людем их велавским остров». 4 мая 1563 «Отложенье справы капитулы Виленское з земяны повету Киевского Солтановичами о островы именья сел Стодолишского и Купланского волости Убортское, также о многие и розные кривды».
- 1622, студзеня 19: «Ліпляны» («Liplanie»), с. Убарцкай вол. Мазырскага павета ВКЛ. Уласнасць каталіцкай царквы ва ўладанні віленскага біскупа.
- 1763, студзеня 3: «Ліпляны» («Lyplany», «Liplany»), с. сталовага маён. Убарць Мазырскага павета Вілен. біскупства. 26 дымоў, 82 селяніны муж. полу (імянны спіс). Сяляне мелі 45 валоў і 7 коней. З с. даніна склала 81 вядзерца мёду, 26 вязанак грыбоў, па 13 асьмін жыта, ячменю і грэчкі, па 13 вядзерцаў пшаніцы і гароху, 26 асьмін аўса, 52 кварты проса, па 26 квартаў маку, канапель і рыбы, 26 вазоў сена і 205 літ. злотых чыншу. «Капліца за паўчвэрці мілі. Перавоз па рацэ Убарць». 1775, кастрычнік: «Ліпляны» («Liplany»), с. маён. Убарць Вілен. біскупства. 22 дымы.
- 1777: Ліпляны, в. парафіі Лельчыцкай царквы Тураўскай дыяцэзіі Убарцкага дэканата. 20 хат.
- 1787, лютага 14: Ліпляны, Ліплянка («Liplany»), в. 20 хат. Капліца Узнясення Дзевы Марыі «ў далечыні ад вёскі, у пушчы размешчана, застаецца без ніякага начыння і аксесуараў, апрача некаторых маскоўскіх абразікаў». 1789: 28 дымоў (26 — грунтавых і 2 — халупнікаў), 189 жых. (ад 1 да 16 гадоў — 52 муж. і 47 жан., ад 16 да 30 — 14 муж. і 10 жан., ад 30 да 45 — 18 муж. і 16 жан., ад 45 да 60 — 9 муж. і 10 жан., старэйшых за 60 гадоў — 9 муж. і 4 жан.).
- 1795, лютага 16: Ліпляны, прапісная в. казённага маён. Убарць Мазырскага павета Расійскай імперыі. «Ліпляне», в. Паводле рэвізіі насельніцтва, 179 жых. (88 муж. і 91 жан.).
- 1800: Ліпляны, с. маён. Убарць, падараванае графу Якаву Сіверсу з уладанняў Вілен. біскупства. 20 дв., 167 жых. (84 муж. і 83 жан.).
- 1844, лістапада 10: Ліпляны, в. маён. Лельчыцы пам. Іосіфа Казарына. 27 дв., 162 жых. (77 муж. і 85 жан., імянны спіс). Сяляне мелі 64 валы, 41 карову, 19 бычкоў, 27 цялят, 64 авечкі, 43 свінні і 503 вуллі з пчоламі.
- 1845, красавіка 28: Ліпляны, в. маён. Лельчыцы пам. Іосіфа Казарына.
- 1847, сакавіка 31: Ліпляны, в. маён. Лельчыцы пам. Iосіфа Казарына ў адм. кіраванні пам. Iосіфа Гельтмана. 27 цяглых гас., 162 жых. (76 муж. і 86 жан., імянны спіс), з іх 72 працуюць (35 муж. і 37 жан.), 89 не працуюць (41 муж. і 48 жан.). Сяляне мелі 58 валоў,
44 каровы, 66 авечак, 37 свіней; 31 валоку 10 моргаў ворнай зямлі.
- 1848, мая 9: Ліпляны, в. новага фальв. маён. Лельчыцы. Карчма.
- 1849, студзеня 1: Ніжнія Ліпляны («Ниж. Липляны»), в. 25 дв. Вышэйшыя Ліпляны («Выш. Липляны»), в.
- 1850 (1866): Ліпляны, 2 в., на адлегласці 1 км адна ад адное, на правым і левым берагах Убарці. 13 і 12 дв. адпаведна.
- 1855, верасня 27: Ліпляны, с. Дзесяцкі Ануфрый Пятроў Паўлечка.
- 1856: Будаўніцтва царквы ў імя Успення Божай Маці стараннем адм. Лельчыцкага маён. Паўла Навіцкага і сродкамі прыхаджан.
- 1859: Ліпляны («Liplany»).
- 1862: Ліпляны, в. Паводле ўстаўной граматы маён., кожная з 27 сялян. гас. была надзелена зямлёю ў памеры 241/3 дзес. на выкуп. 89 рэвізскіх душ сялян муж. полу (імянны спіс).
- 1863: Ліпляны («Липляны»). Царква.
- 1864: Ліпляны, в.
- 1866: План в. Ліпляны Лельчыцкай вол. маён. Лельчыцы пам. Iвана Ахраменкі. Паводле тапаграфічнай карты Мазырскага павета, 15 дв.
- 1867: Ліпляны, в. 7 вёрст ад Лельчыцкай царквы. 199 праваслаўных, 1 каталік. «Ліп…», х. 5 вёрст ад Лельчыцкай царквы, 51 вярста ад Петрыкаўскага касцёла. 10 праваслаўных.
- 1868, лістапада 18: Ліпляны, в. маён. Лельчыцы. 27 дв. сялян-уласнікаў.
- 1870, студзеня 1: Ліпляны, в. Лельчыцкага сел. т-ва маён. Лельчыцы Лельчыцкай вол. пам. Ахрэменкі. 4 вярсты ад вал. праўлення. Паводле рэвізіі, 90 душ сялян-уласнікаў. Прыход Лельчыцкай царквы.
- 1879: Ліпляны, в. прыхода Лельчыцкай царквы. Прыпісная Успенская царква, у якой знаходзіцца мясцова шанаваны абраз Божай Маці.
- 1886: Ліпляны, с. Лельчыцкай вол. «при р. Уборте». 39 дв., 239 жых. Царква Успення Божай Маці, прыпісная да Лельчыцкай царквы.
- 1889: «Липняны», в. Лельчыцкай вол. 4 вярсты ад г. п. Лельчыцы.
- 1897: Ліпляны, в. Ліплянскага т-ва Лельчыцкай вол., пры рацэ Убарць. Царква (адрамантавана і прыбудавана званіца). Вадзяны млын. Каваль. Аднадзённы кірмаш 15 жніўня штогод пры царкве ў дзень храмавага свята. 65 дв., 451 жых. (225 муж. і 226 жан.).
- 1899: Ліпляны, в. 4 вярсты ад прыходскай Лельчыцкай царквы. 48½ сялян. дв., 396 прыхаджан (194 муж. і 202 жан.). Царква Успення Божай Маці.
- 1907: Адкрыццё Ліплянскага земскага вуч.
- 1909: Ліпляны («Липляны»), с. Лельчыцкай вол. 7 вёрст ад ц. вол. 86 дв., 592 жых.
- 1910: У Ліплянскім земскім вуч. навучаліся 42 хлопчыкі і 3 дзяўчынкі. Настаўніца Кацярына Умановіч.
- 1915: Ліпляны («Липляны»), в. — на левабярэжжы 10-20 дв., на правабярэжжы — 20-30 дв.
- 1916: «Лепланы», с. Лельчыцкай вол., 122 гас. З іх 45 гас. не мелі работнікаў муж. 674 жых. (316 муж. і 358 жан.). З іх сваіх і найманых работнікаў: 107 муж. і 183 жан. Жывёла: 56 коней, 171 цяглы і 6 няцяглых валоў, 179 кароў, 2 быкі (бугаі), 207 авечак і бараноў, 238 свіней і парсюкоў. Засеяна: 87 дзес. (725 пудоў) азімага жыта, 15,4 дзес. (126 пудоў) ячменю, 0,2 дзес. (2 пуды) яравога жыта, 0,4 дзес. (3 пуды) яравой пшаніцы, 18 дзес. (179,6 пуда) аўса, 13,5 дзес. (25 пудоў 19 фунтаў) проса, 59,8 дзес. (409 пудоў 33 фунты) грэчкі, 2,5 дзес. (14 пудоў) гароху, 20,9 дзес. (2276 пудоў) бульбы, 6,3 дзес. (39 пудоў 18 фунтаў) лёну, 6,1 дзес. (39 пудоў) канапель, а ўсяго — 230,1 дзес. 1917: 142 дв., 655 прыхаджан (349 муж. і 305 жан.). Ліпляны («Липляны»), с. Лельчыцкай вол. 8 вёрст ад ц. вол. 131 дв., 804 жых. (430 муж. і 374 жан.): 762 бел., 6 укр., 10 пал., 26 яўр.
- 1925: Ліплянская школа на бел. мове: 51 вучань (51 хлопчык, дзяўчат няма): 51 бел. 1929: Арганізацыя калгаса «Шлях сацыялізму», у якім аб’ядналіся спачатку каля 60 бядняцкіх гас.
- 1934: Цагельна-ганчарная арцель «Бальшавіцкі змагар».
- 1940: Ліпляны («Липляны»), в. 1945: Адраджэнне на папялішчы цагельнага з-да. 1953: Ліпляны, в. Лельчыцкага раёна. 1980, студзеня 5: «Липляны», в. з 5 частак. 312 жых.
- 1959: з 17 снежня ў складзе Дуброўскага сельсавета
- 1965: з 1 ліпеня ў складзе адноўленага Лельчыцкага сельсавета[2]
- 1986: Ліпляны, в. Лельчыцкага с/с Лельчыцкага раёна, ц. калгаса «За камунізм».
- 1989, красавік-май: Абследаванне археалагічных помнікаў у басейне Убарці.
- 1999, студзеня 1: Ліпляны («Липляны»), в. Лельчыцкага с/с Лельчыцкага раёна. 285 дв., 747 жых., з іх 245 працуюць, 154 дзіцяці да 15 гадоў, 251 пенсіянер. Паводле перапісу насельніцтва, 733 жых. (329 муж. і 404 жан.). Сел. Дом культуры.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 1 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (11005).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Хроніка Убарцкага Палесся / Аўтар-укладальнік А. І. Атнагулаў; Навук.рэд. В. Л. Насевіч. — Мн.: Тэхналогія, 2001. 496 с.: іл. ISBN 985-459-051-2
- Іванова В.С. Ліпляны. Біяграфія і штодзённасць беларускай вёскі. - Мінск : Галіяфы, 2019. 404 с. + 1 электр. аптычны дыск.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх