З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паслён , Ліснік [ 3] (Solanum ) — род кветкавых раслін сямейства паслёнавых .
Адна- і шматгадовыя травы , кусты і паўкусты , часам невялікія дрэвы (у тропіках). Сцёблы прамастойныя, лазячыя ці павойныя. Лісце чаргаванае або супраціўнае, чаранковае, лопасцевае ці перыстае. Кветкі адзіночныя або ў завітках. Плод — ягада .
Налічваецца каля 1700 відаў . Пашыраны ў трапічных , субтрапічных і ўмераных паясах, большасць у Паўднёвай Амерыцы . На Беларусі сярод дзікарослых відаў найбольш вядомыя паслён жоўты (Solanum villosum ), паслён салодка-горкі (Solanum dulcamara ) (народныя назвы воўчыя ягады, гліснік), паслён чорны (Solanum nigrum ); трапляюцца ў вільготных ярах , хмызняках , па берагах вадаёмаў . Культывуюць баклажан (Solanum melongena ), бульбу (Solanum tuberosum ).
По данным сайта The Plant List род уключае больш 1000 відаў[ 4] .
Solanum aviculare
Solanum dulcamara — Паслён салодка-горкі , ці Воўчыя ягады , ці Гліснік , ці Залознік , ці Грушаўнік , ці Зубнік , ці Ліснік , ці Мядзведжыя ягады
Solanum incanum
Solanum laciniatum Aiton
Solanum lycopersicum
Solanum mammosum
Solanum melongena — Баклажан
Solanum muricatum
Solanum nigrum — Паслён чорны , ці Гузічнік , ці Залоцнік , ці Ліснік , ці Лістнік , ці Плісклён , ці Ягады воўчыя , ці Ягады сабачыя , ці Ягады свіныя , ці Гліснік
Solanum pseudocapsicum
Solanum quitoense
Solanum retroflexum
Solanum rostratum
Solanum sessiliflorum
Solanum tuberosum — Бульба , ці Паслён клубняносны , ці Канцадалы , ці Картопля , ці Картохля , ці Кунада , ці Курдопа , ці Кардока , ці Картошка , ці Картохі
Харчовыя, лекавыя , дэкаратыўныя , меданосныя і фарбавальныя расліны. Многія віды маюць алкалоіды (саланіны і інш.) і выкарыстоўваюцца ў якасці лекавых раслін (напрыклад, паслён салодка-горкі). Ёсць ядавітыя віды.
Зноскі
Паслён // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 11. — С. 164—165. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 11).