Паслён чорны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ягады воўчыя)
Паслён чорны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Solanum nigrum L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  565525
NCBI  4112
EOL  418543
GRIN  t:310124
IPNI  30048260-2
TPL  ???

Паслён чорны[3] (Solánum nígrum) — расліна сямейства Паслёнавых, від роду Паслён (Solanum), якое паходзіць з Еўразіі і інтрадукавана ў Амерыку і Аўстралію.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Паслён чорны, гузічнік, залоцнік, ліснік, лістнік[4], плісклён[3], ягады воўчыя, якады сабачыя, ягады свіныя[5][6], гліснік[7].

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Куст з прамым сцяблом вышынёй 10—120 см. Лісце простае, без прылісткаў, чарговае, чарашковае, яйкападобнае або падоўжана-яйкападобнае завостранае, з суцэльным краем або выемкава-зубчастае, 11—13 см даўжынёй і 6—8,5 см шырынёй.

Кветкі белыя зоркападобныя, сабраны па тры — восем у бакавыя паўпарасонікі. Тычынак пяць, песцік адзін, пялёсткаў пяць (зрослых), калякветнік двайны. Вяночак 6—7 мм у папярочніку, колападобны, з яйкападобна-ланцэтнымі долямі. Цвіце з другой паловы лета да глыбокай восені. Плод — шарападобная чорная ягада памерам 8—10 мм, якая спее ў жніўні — кастрычніку.

Манакарпік.

Распаўсюджанне і асяроддзе пражывання[правіць | правіць зыходнік]

У Расіі распаўсюджаны ў еўрапейскай часткі (акрамя тайговай і тундравай зон), на Каўказе, на поўдні Сібіры.

Расце на сметніках, каля жылля і дарог, па берагах вадаёмаў, у поймавых і прыбярэжных хмызняках, на ўзлесках і палянах. Святлолюбівая ценевынослівая расліна, мезафіт, мезатроф, эўтроф[8].

Хімічны склад[правіць | правіць зыходнік]

Трава і няспелыя плады паслёну чорнага ўтрымліваюць атрутны алкалоід саланін, які прысутнічае ў форме глікаалкалоіду саланіну.

Парасткі і плады ўтрымліваюць сапаніны, дубільныя рэчывы. Асабліва шмат дубільных рэчываў у каранях (да 6 %).

Гаспадарчае значэнне і выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Плады паслёну чорнага

У некаторых краінах, асабліва ў Індыі і Эфіопіі, а таксама ў Расіі спелыя ягады паслёну чорнага ўжываюцца ў ежу.

Саспелыя плады ядуць сырымі, робяць начынкі для пірагоў, вараць варэнне, павідла і кісялі.

У маладым лісці ўтрыманне алкалоідаў нязначнае, на Каўказе іх ужываюць замест шпінату.

У народнай медыцыне ўжываецца як адхарквальны, мачагонны сродак і як сродак ад рэўматызму.

Ягадамі па розных пратравах афарбоўваюць тканіны ў карычневы, шэры, блакітны і сіні колеры.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 123. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. — Krakow, I, 1897.
  5. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
  6. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  7. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878.
  8. Паслён чёрный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]