Перайсці да зместу

Бульба

Гэты артыкул уваходзіць у лік добрых
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Кунада)
Бульба

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Solanum tuberosum L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  505272
NCBI  4113
EOL  482935
GRIN  t:103137
IPNI  821337-1
TPL  tro-29600334

Бу́льба (Solanum tuberosum) — від шматгадовых клубняносных травяністых раслін з роду паслён (Solanum) сямейства паслёнавыя (Solanaceae). Клубні бульбы з'яўляюцца важным прадуктам харчавання, у адрозненне ад атрутных пладоў, якія змяшчаюць глікалкалоід саланін. Клубні бульбы маюць уласцівасць зелянець пры захоўванні на святле, што з'яўляецца індыкатарам павышанага ўтрымання саланіну ў іх. Ужыванне ў ежу аднаго пазелянелага клубня разам з лупінай можа прывесці да сур'ёзнага атручвання. Іншым паказальнікам павышанага ўтрымання яду ў бульбе з'яўляецца гаркаваты смак.

Сучасную навуковую назву бульбы ў 1596 годзе ўвёў Каспар Баўгін[3] у працы «Theatri botanici», пазней гэту назву скарыстаў Ліней у сваёй працы «Species plantarum»[4] (1753).

У розны час іншымі аўтарамі публікаваліся іншыя навуковыя назвы, якія цяпер складаюць сінаніміку віду бульба[5].

Беларуская назва віду паходзіць ад агульнаўжывальнай назвы тапінамбура — «бульва», які быў шырока распаўсюджаны ў Рэчы Паспалітай з першай паловы XVIII стагоддзя і быў выцеснены ў канцы XVIII стагоддзя падобнай па спосабу вырошчвання і смаку бульбай, якая ў беларускай і літоўскай мовах пераняла яго назву (у літоўскай мове «бульба» — bùlvė).

Сярод іншых беларускіх назваў можна згадаць такія, як паслён клубняносны, канцадалы, картопля, картохля, кунада[6][7], курдопа[8], кардока, картошка, картохі, карточка[9].

Назвы на розных еўрапейскіх мовах

[правіць | правіць зыходнік]

Нямецкае слова «Kartoffel» паходзіць ад італьянскага «Tartufo» (труфель) праз знешняе падабенства[10], а ў аснову слова «труфель», відавочна, лёг лацінскі тэрмін «tuber», які азначае «пухліна» або «шматок», які стаў «tufer-» і парадзіў розныя еўрапейскія тэрміны: французскі «truffe», іспанскі «trufa», дацкі «Trøffel», нямецкі «Trüffel», шведскі «tryffel», нідэрландскі «Trüffel», польскі «trufel» і харвацкі «tartuf». У партугальскай мове словы «trufa» і «túbera» азначаюць у перакладзе «гарбы» і з’яўляюцца сінонімамі, апошні тэрмін бліжэйшы да лацінскага арыгіналу.

Батанічная і марфалагічная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Бульба — (Solanum tuberosum, L.) — аднагадовая (у культуры) ці шматгадовая (у дзікім стане) травяністая расліна сямейства паслёнавыя[11], якая аб'ядноўвае да 150 дзікіх і культурных разнавіднасцей.

Разнавіднасці, якія належаць да роду бульба, утвараюць поліплоідны рад з асноўнай колькасцю храмасом — 2n-12, 2n-24, 3n-36, 4n-48, 5n-60, 6n-72.

Усе сарты бульбы тэтраплоідныя (4n-48).

Каранёвая сістэма

[правіць | правіць зыходнік]

Ніжняя частка расліны

Сажанец з адным сцяблом

Лісце бульбы

Каранёвая сістэма ў бульбы, якую вырошчваюць з насення, мае спачатку стрыжнёвую будову — у выглядзе зародкавага стрыжнёвага кораня з бакавымі карэньчыкамі.

Затым у аснове сцяблінкі, у яе вузлах, якія знаходзяцца ў грунце, фармуецца другасная каранёвая сістэма, якая разам з зародкавай утвараюць валасніковістыя карані. Пры вырошчванні бульбы з клубняў утвараецца толькі другасная махрыстая каранёвая сістэма.

Каля 70 % каранёў бульбы размяшчаецца на глыбіні да 30 см, а асобныя карані дасягаюць глыбіні 1,5 м.

З пазух зачаткавых лісцяў у падземнай частцы сцябла адрастаюць падземныя парасткі — сталоны, якія патаўшчаюцца на вяршынях, чым даюць пачатак новым клубням (відазмененым парасткам). На канцах сталонаў развіваюцца клубні, якія, па сутнасці, нішто іншае, як вялікія пупышкі, уся маса якіх складаецца з танкасценных кантаваных клетак, напоўненых крухмалам, а вонкавая частка складаецца з тонкапластовай коркавай тканкі. Клубні спеюць у жніўні—верасні.

Сцёблаў некалькі, яны травяністыя, прамастаячыя або ўзыходзячыя, вышынёй 30-150 см, у папярочным разрэзе рабрыстыя, 3-4-гранныя, радзей круглявыя, апушаныя. У некаторых сартоў уздоўж сцябловых рэбраў ёсць прамыя або хвалістыя, вузкія або шырокія крыльцы. У познаспелых сартоў сцёблы разгаліноўваюцца ў асноўным у ніжняй частцы, скараспелых — у сярэдняй. Па афарбоўцы яны могуць быць зялёнымі, чырвона-фіялетавымі або чырвона-карычневымі. Прычым пігментацыя ў залежнасці ад сорту можа выяўляцца толькі ля асновы сцябла, уздоўж большай яго часткі або па ўсёй даўжыні. Часам назіраецца досыць інтэнсіўная пігментацыя, пры якой сцёблы становяцца амаль чорнымі.

Частка сцябла, пагружаная ў глебу, выпускае доўгія парасткі (даўжынёй 15-20, у некаторых сартоў 40-50 см).

З аднаго клубня вырастае ў сярэднім 4-8 сцёблаў, з якіх утвараецца куст. Па выгляду і будове кусты бываюць прамастаячыя ці раскідзістыя, мала- і многасцябловыя, з роўнымі або яруснымі сцёбламі.

Дасягае ў вышыню больш за 1 метр.

Лісце бульбы

Кветкі бульбы

Атрутныя плады (ягады) бульбы

Плод бульбы з вочкамі

У ліставых пазухах падземнай часткі сцёблаў утвараюцца бакавыя пабегі — сталоны даўжынёй 5-20 см, часам да 35-40 см. Растуць яны ў глебе больш-менш гарызантальна, утвараюць у вузлах карэньчыкі і могуць самастойна ўкараняцца. На канцах сталонаў з невялікіх спачатку патаўшчэнняў развіваюцца клубні.

Ліст бульбы цёмна-зялёны, перарывіста-непарнаперыстарассечаны, складаецца з канчатковай долі, некалькіх пар (3-7) бакавых долей, размешчаных адна супраць другой, і прамежкавых дзелек паміж імі. Няпарная доля называецца канчатковай, парныя долі маюць парадкавыя назвы — першая пара, другая пара і т. д. (лік вядзецца ад канчатковай долі). Долі і дзелькі сядзяць на стрыжаньках, прымацаваных да стрыжня (чаранка), ніжняя частка якога можа пераходзіць у хвосцік. Каля парных долей размяшчаюцца яшчэ драбнейшыя дзелькі. Па форме яны круглявыя, авальныя, падоўжаныя, яйкападобныя, рамбічныя, востраканцовыя або авальна-востраканцовыя, апушаныя. Долі, часціцы і частачкі могуць быць сіметрычнымі (роўнавялікімі) і несіметрычнымі.

У некаторых сартоў верхняя пара долей і верхавая няцотная доля зрастаюцца асновамі, утвараючы трохлопасцевыя верхавіны. Завуць такую з'яву плюшчалістасцю  (укр.).

Па колькасці часціц у лісце адрозніваюць тры ступені яго рассечанасці: нязначная — лісцік мае толькі адну пару долей, а дзелькі адсутнічаюць; сярэднюю — у лістку да дзвюх пар долей і адна-дзве пары дзелек; моцную — лісток з дзвюма-трыма парамі долей і шматлікімі дзелькамі.

У залежнасці ад шчыльнасці размяшчэння долей лісты могуць быць густа-, сярэдня- і рэдкадолькавымі. У густадолькавых лісцікі долей размешчаны шчыльна, часта налягаюць сваімі паверхнямі адзін на аднаго, у сярэднедолькавых яны толькі дакранаюцца бакамі, у рэдкадольных паміж часціцамі ёсць прамежкі. З ніжняга боку долей прыкметная сетка жылак, якія бываюць пігментаванымі.

Лісты размешчаны на сцёблах спіральна. Ля сваёй асновы маюць два серпападобныя або лістападобныя прылісткі.

Дыяграма кветкі
Формула кветкі  (руск.):

Кветкі двухполыя, правільныя, у верхавінных шчытках; пяціраздзельныя[12]: чашачка складаецца з пяці востразубчастых, узрослых у аснове чашалісцікаў, вяночак — з пяці зрослых пялёсткаў. У кветцы размяшчаюцца 5 тычынак, пылавікі якіх на кароткіх ножках шчыльна складзеныя ў цыліндрычную або конусападобную калонку, і песцік з верхняй завяззю з лычыкам, які праймае цэнтральную ўнутраную частку калонкі і выдаецца над пылавікамі або роўны з імі, а часам ніжэйшы за іх.

Вяночак зрослапялёсткавы, белы, сіні, сіне-фіялетавы, ружовы, чырвона-фіялетавы. Пылавікі аранжавыя, жоўтыя, жоўта-зялёныя. Калі ў кветках утвараюцца аранжавыя або жоўтыя пылавікі, пылок якіх здольны да нармальнага апладнення, то пры багатым цвіценні на раслінах развіваецца шмат пладоў; у сартоў, якія маюць кветкі са стэрыльнымі жоўта-зялёнымі пылавікамі, плод не ўтвараецца.

Кветкі на раслінах сабраны ў суквецці-шчыткі, якіх на адным кветканосе бывае ад 2 да 4.

Цвіце ў чэрвені-жніўні.

Плод — шматнасенная, жоўта- або цёмна-зялёная, круглявая або круглява-авальная, атрутная ягада дыяметрам 2 см.

Насенне дробнае, яйкападобнасплюснутае, бледна-жоўтае або крэмавае. Маса 1000 семачак — 0,5-0,6 г.

У зялёных вегетатыўных частках расліны змяшчаецца алкалоід саланін, які служыць для абароны расліны ад паражэння бактэрыямі і некаторымі відамі насякомых. У сувязі з гэтым пазелянелыя клубні бульбы неядомыя.

Злева направа: суквецце, ліст, плады, клубень

Клубні бульбы

[правіць | правіць зыходнік]

Клубні адначасова з'яўляюцца і ёмішчам запасных пажыўных рэчываў і вегетатыўным органам.

Насенне бульбы з парасткамі

Клубень — вегетатыўны орган, які ўтвараецца на канцы падземнага сцябла — сталона. Пацверджанне гэтаму можна знайсці ў такім вопыце. Як толькі сцябло бульбы вырасце над зямлёй на 15-20 сантыметраў, яго ніжнюю палову закрываюць кавалкам цёмнага тэкстылю або шчыльнай святлонепранікальнай паперы, асцярожна прывязаўшы паперу або тэкстыль пад лісцем, закрыўшы ніжнюю палову сцябла. Частка ізалятара ўвесь час павінна ляжаць на зямлі і па меры росту сцябла ўвесь час закрываць яго ад святла. Да восені на зацененай частцы сцябла ўтворацца надземныя клубні[13].

Калі верхавіну маладога сцябла бульбы змясціць у чорную скрыню — у цемры на ёй пачнецца ўтварэнне клубняў, а ў ніжніх частках расліны, якія схаваны ў глебу, бульбаўтварэнне затрымаецца[13].

Пра вегетатыўнае паходжанне клубня сведчыць наяўнасць на маладых клубнях недаразвітых лісточкаў у выглядзе лускавінак. Пасля іх адмірання на паверхні клубня застаюцца дугападобныя рубцы — броўкі, у пазухах якіх размяшчаюцца 3 пупышкі. Броўкі разам з пупышкамі называюць вочкамі. Яны бываюць глыбокімі — пры заляганні пупышак у паглыбленнях клубня, неглыбокімі — з размяшчэннем пупышак амаль на ўзроўні з паверхняй клубня і паверхневымі, калі пупышкі выступаюць над паверхняй клубня, утвараючы грудок.

Вочкі размяшчаюцца на клубнях спіральна. Колькасць іх на клубнях сярэдняга памеру — 6-12, на вялікіх — да 15-20. Менш вочак у ніжняй частцы клубня, больш за ўсё — у верхняй. Жыццяздольнасць пупышак у вочку неаднолькавая, найбольш высокая — у сярэдняй пупышкі. Пры пасадцы клубняў або, калі іх прарошчваць перад пасадкай, прарастаюць не ўсе пупышкі, а толькі іх трэцяя-чацвёртая частка, у асноўным тыя, якія размяшчаюцца на верхавіне клубня.

Парасткі, якія ўтвараюцца з пупышак клубняў, у залежнасці ад колькасці святла пры прарастанні могуць мець колер ад белага з жоўтым, ці зялёным адценнем, да чырвона-, сіне- ці цёмнафіялетавага.

На паверхні клубня ёсць шмат невялікіх светлых адтулін, праз якія ажыццяўляюцца дыханне і транспірацыя вады.

Сваёю ніжняй часткай, якая яшчэ называецца пупавінай, асновай, сталонным паглыбленнем, або ўпадзінай, клубень злучаецца са сталонам; процілеглая ад яе — верхняя частка, або вярхушка клубня з верхняй пупышкаю.

Клубень бульбы з вочкамі

На падоўжным разрэзе саспелага клубня пад мікраскопам выразна відаць наступныя элементы: скурку (у маладога клубня эпідэрміс), кару, камбій, сасудзістыя пучкі, сэрцавіну.

Лупіна — вонкавы ахоўны пласт клубня, складаецца з некалькіх радоў коркавых клетак другаснай покрыўнай тканкі — перыдэрмы. Пад лупінай знаходзіцца кара, якая складаецца з парэнхімных клетак, запоўненых крухмальнымі зёрнамі, і праводных элементаў лубу — рэшатападобных трубак флаэмы. Пад карою знаходзіцца пласт клетак камбію, з якога ў цэнтры клубня ўтвараюцца элементы ксілемы. Цэнтральная частка клубня запоўнена парэнхімнымі клеткамі сэрцавіны, якія разыходзіцца радыяльнымі прамянямі да вочак у месцах іх размяшчэння.

У парэнхімных клетках клубняў утрымліваюцца крухмальныя зёрны. Найбольшая колькасць іх знаходзіцца ва ўнутраных клетках кары і знешніх — сэрцавіны, найменшая — у складзе вадзяністых клетак цэнтральнай сэрцавіны.

Выгляд клубняў

[правіць | правіць зыходнік]
Фіялетавыя клубні бульбы

Па форме клубні бываюць круглявымі, авальнымі або падоўжанымі. У круглявых клубняў ва ўсіх напрамках памеры амаль аднолькавыя, у авальных — адзін з кірункаў перавышае іншыя ў 1,5 раза, у падоўжаных — у 2 разы і больш. Ёсць сарты з прамежкавай формай клубняў — яйкападобнай, плоскаавальнай, бочкападобнай і інш. Клубні пакрыты гладкай, лускаватай або сеткаватай лупінай. Афарбоўка мякаці клубняў розная — белая, жоўтая, светла-ружовая, часам чырвоная, сіняя. Паверхня клубняў мае таксама розную афарбоўку — белая, ружовая, чырвоная, сіне-фіялетавая і г. д.

Даказана, што велічыню клубняў можна павялічыць, працягваючы фазу іх росту[14][15], але і ў гэтым выпадку спадчыннасць сорту адыгрывае важную ролю.

Прырода працэсу клубнеўтварэння і росту клубняў яшчэ недастаткова вывучана. Аднак існуюць меркаванні адносна ўплыву на яго генетычных асаблівасцей, здольнасці раслін да клубнеўтварэння і ўнутраных фізіялагічных умоў, у рамках якіх адбываецца рэалізацыя спадчыннай прыроды сартоў[16].

Да таварных клубняў адносяць тыя, сярэдняя маса якіх перавышае 40 г[17].

Хімічны склад клубняў

[правіць | правіць зыходнік]
Незвычайная форма клубню бульбы

Клубні бульбы — гэта сапраўдная кладоўка вітамінаў і мікраэлементаў. У бульбе выявілі рэтынол, рыбафлавін, тыямін, пірыдаксін, аскарбінавую кіслату, эргакальцыферол, біяфлаваноіды, нікацінавую кіслату[18]. З мікраэлементаў знойдзены медзь, кобальт, нікель, ёд, марганец[18].

Клубні бульбы ўтрымліваюць каля 25 %[11] сухога рэчыва, асноўнымі складнікамі якога з'яўляюцца крухмал — 80-85 %[11][19] (у залежнасці ад месца вырошчвання і сорту; па іншых дадзеных 15-25 %[20]), каля 2 — бялка (1,5-2,1 %[20]; да 3 %[11]), 0,3 % — тлушчу (0,3-0,6 %[20]).

Бялок бульбы (туберын; до 2 %)[21] найбольш паўнавартасны з усіх раслінных. Ён багаты амінакіслотамі і адносіцца да паўнавартасных. Бялок бульбы змяшчае 14 з 20 незаменных амінакіслот, а каэфіцыент яго пажыўнай каштоўнасці ў параўнанні з бялком курынага мяса, які лічыцца паўнавартасным для харчавання чалавека, складае 0,85[11].

Клубні бульбы багатыя вітамінамі. У іх ёсць аскарбінавая кіслата (10-54 мг%), амаль увесь комплекс вітамінаў (тыямін, рыбафлавін, пірыдаксін, фалійная і нікацінавая кіслоты), караціноіды, такаферол і, нікацінамід, біяцін і супрацьязвенны фактар — вітамін U[11]. Асабліва багатыя вітамінам C свежасабраныя клубні, пасля двухмесячнага захоўвання колькасць вітаміна C памяншаецца амаль удвая[22].

Каля 1 % сухога рэчыва прыпадае на долю мінеральных рэчываў[11]. З мінеральных рэчываў бульба багатая на калій (568 мг на 100 г сырой масы) і фосфар (50 мг). У ёй утрымліваюцца солі кальцыю (12-15 мг%), магнію, жалеза (1 мг%) серы, марганцу, ёду, нікелю, кобальту, медзі і інш.[11]

Акрамя таго, у клубнях бульбы знойдзены стэрыны (сцігмастэрын, кампестэрын, сітастэрын), ліпіды і арганічныя кіслоты (кафейная, хларагенавая, лімонная, шчаўевая, яблычная).

Уся надземная частка расліны і скурка клубняў утрымліваюць глюкаалкалоіды, галоўнымі з якіх з'яўляюцца саланін і чаканін[11].

У клубнях (мякаці) змяшчаецца ад 3 да 7[20]-10[23] мг % саланіну, таму іх не выкарыстоўваюць у сырым выглядзе — гэта можа выклікаць атручванне. На сонцы ўтрыманне саланіну можа дасягнуць да 20-40 мг% і клубні набываюць горкі прысмак. Пры ўтрыманні саланіну вышэй за 20 мг%, а таксама выкарыстанні пазелянелых клубняў без чысткі — у ежу ўжываць нельга[20]. У лупінах утрыманне саланіну складае 30-60 мг%, у праростках бульбы змяшчаецца 400—800 мг% саланіну[23]. У вялікай колькасці саланін зніжае актыўнасць ферменту халінестэразы, важнага для нервовай сістэмы[21]. Прыкмета гэтага — галаўны боль, млоснасць, а таксама запавольванне рэакцый на знешнія раздражняльнікі[21].

Сярэдняе ўтрыманне важных пажыўных рэчываў у 100 г ядомай масы клубняў сталовай бульбы пры зборы[24]
Асноўны склад, г Мінеральныя рэчывы, мг Вітаміны, мг Арганічныя кіслоты, мг
Вада 77,8 Калій 445,0 Водарастваральныя вітаміны: Лімонная 510
Вугляводы, у тым ліку 14,8 Кальцый 10,0 С (аскарбінавая к-та) 17,0
крухмал 14,1 Фосфар 50,0 В1 (тыямін) 0,11 Шчаўевая
глюкоза 0,24 Магній 25,0 В2 (рыбафлавін) 0,045
фруктоза 0,17 Натрый 10,0 В3/5 (пантатэнавая) 0,4 Яблычная 90
цукроза 0,30 Жалеза 0,8 В6 (пірыдаксін) 0,4
Сіры пратэін 2,1 Марганец 0,15 В9 (фоліевая к-та) 0,007 Саліцылавая 0,12
Сіры тлушч 0,1 Медзь 0,15 РР (ніяцын) 1,22
Баластныя рэчывы 2,5 Цынк 0,27 Тлушчарастваральныя вітаміны:
Фтор 0,01 Е (токаферол) 0,06
Ёд 0,004 К 0,05
Селен 0,004…0,02 Правітамін (карацін) 0,01

Біялагічныя асаблівасці

[правіць | правіць зыходнік]
Малюнкi бульбы з кнігі Каспара Баўгіна «Theatri botanici»

Размнажаецца вегетатыўна — клубнямі або часткамі клубняў, якія высаджваюцца на глыбіню ад 5 да 10 см, а таксама насеннем (для атрымання новых сартоў і часам у сучасных тэхналогіях). Мае надземнае травяністае сцябло і падземныя парасткі-сталоны, якія на канцах патаўшчаюцца і ўтвараюць клубні. Бульба даволі патрабавальная да клімата, аднак вялікая разнастайнасць сартоў дазваляе вырошчваць яе на розных тэрыторыях. Клубні бульбы пачынаюць прарастаць пры тэмпературы 8-10 °C. Бульба не вытрымлівае нізкай тэмпературы і пры мінус 1-2 °C гіне. Расліны лепш растуць пры тэмпературы 20 °C, а клубні — пры 15-18 °C. Калі гарачае надвор'е стаіць доўгі час (тэмпература большая за 30 °C), то клубні не завязваюцца. Ва ўмовах высокай тэмпературы якасць клубняў пагаршаецца, яны заўчасна старэюць, а пасля выпадзення дажджоў з іх вочак пачынаюць расці сталоны, на якіх утвараюцца новыя клубні. Таму для ўтварэння клубняў самай спрыяльнай з'яўляецца тэмпература глебы каля 20 °C, пры якой засваенне вугляроду адбываецца найбольш інтэнсіўна. Пасля фарміравання клубняў раслінам патрэбна тэмпература глебы каля 15-18 °C.

Прарастанне пупышак клубняў у глебе пачынаецца пры 5-8 °C (найлепшая тэмпература для прарастання бульбы каля 15-20 °C). Для фотасінтэзу, росту сцёблаў, лісця і цвіцення — 16-22 °C. Найбольш інтэнсіўна клубні ўтвараюцца пры начной тэмпературы паветра 10-13 °C. Высокая тэмпература (начная каля 20 °C і вышэй) выклікае цеплавы звод. З насенных клубняў развіваюцца расліны з рэзка паніжанай прадукцыйнасцю. Усходы і маладыя расліны пашкоджваюцца пры замаразках у −2 °C.

Бульба даволі патрабавальная да вільгаці. Аптымальны запас вільгаці ў глебе для яе — 70-85 % найменшай вільгацяёмістасці. На працягу вегетацыйнага перыяду патрэба раслін у вільгаці змяняецца. У першай фазе росту бульбы трэба значна менш вільгаці, чым у перыяд бутанізацыі, цвіцення і клубнеўтварэння. Але празмерная колькасць ападкаў (вільгаці) менавіта ў перыяд клубнеўтварэння прыводзіць да разрастання клубняў і ўтварэння на іх нарастаў (дзетак), перш за ўсё на заўчасна дарослых клубнях. Транспірацыйны каэфіцыент  (руск.) бульбы ў значнай ступені залежыць ад метэаралагічных умоў і вагаецца ў межах 300—600 г вады на 1 г сухога рэчыва.

На фарміраванне надземнай часткі і клубняў расходуецца шмат пажыўных рэчываў, асабліва ў перыяды максімальнага прыросту вегетатыўнай масы і пачатку клубнеўтварэння. Пры ўраджаі 200—250 ц з 1 га расліны здабываюць з глебы 100—175 кг азоту, 40-50 кг фосфару і 140—230 кг калію.

Лічынкі каларадскага жука на бульбе

Бульба — культура «друзлых» глеб. Найлепшыя для бульбы глебычарназёмы, дзярнова-падзолістыя, шэрыя лясныя, асушаныя тарфянікі; па механічнаму складу — супясчаныя, лёгкія і сярэднія суглінкавыя глебы, у якія лёгка пранікае вільгаць і паветра, і якія ўтрымліваюць дастатковую колькасць пажыўных рэчываў  (укр.). Шчыльнасць грунтоў  (укр.) для добрага росту і развіцця раслін павінна быць у межах 1-1,2 г/см ³. На шчыльных, цяжкіх глебах з'яўленне ўсходаў затрымліваецца на 5-6 дзён, расліны адстаюць у росце, маюць меншую асіміляцыйную паверхню, зніжаецца ўраджайнасць, а клубні дэфармуюцца, каранёвая сістэма паверхневая і дрэнна развіваецца. Бульба лепш расце на глебах са слабакіслай ці нейтральнай рэакцыяй глебавага раствору (рН 5,2-7). Цяжкія карбанатныя глебы мала прыдатныя для бульбы.

Па сваіх біялагічных асаблівасцях бульба патрабуе добрай аэрацыі глебы, бо каранёвая сістэма і сталоны паглынаюць шмат кіслароду з глебавага паветра. У вельмі вільготнай, шчыльнай глебе ўтрыманне кіслароду зніжаецца да 2 % і ніжэй, а ўтрыманне вуглекіслаты ўзрастае да такога ўзроўню, што клубні задыхаюцца і загніваюць. Ва ўшчыльненай глебе завязваюцца дробныя і дэфармаваныя клубні. Першая прыкмета недахопу паветра — з'яўленне на паверхні скуркі клубняў белых грудкоў. У такіх выпадках трэба прыняць меры для паляпшэння аэрацыі — правесці глыбокае рыхленне.

Найлепшымі ўгнаеннямі служаць калійныя солі, затым касцяная мука, вапна, гной. Лішак азотных угнаенняў у глебе непажаданы, бо гэта спрыяе разрастанню бацвіння на шкоду ўтварэнню клубняў.

Сарты, раянаваныя ў Беларусі: раннія і сярэдняраннія — Беларуская ранняя, Прыгожая 2, Аксаміт, Аноста, Адрэта, Дзецкасельская, Сантэ, Явар; сярэдняспелыя — Агеньчык, Расінка; сярэдняпознія і познія — Лошыцкая, Ласунак, Прынёманская 3, Тэмп, Арбіта.

Самую значную шкоду бульбаводству наносіць каларадскі жук.

Разнавіднасці, падвіды і формы

[правіць | правіць зыходнік]

У прыродных умовах сустракаецца каля 10 разнавіднасцей віду бульба[25]:

Распаўсюджанне і гісторыя культуры

[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак культывацыі

[правіць | правіць зыходнік]
Карта распаўсюджання падвідаў Solanum tuberosum у Паўднёвай Амерыцы: S. t. andigena (залатым) і S. t. turberosum (карычневым).
Кераміка культуры Мачыка  (руск.) ў выглядзе клубняў бульбы. Музей Ларка, Ліма, Перу

Радзіма бульбы — Паўднёвая Амерыка, дзе дагэтуль можна сустрэць дзікарослую бульбу.

Уводзіць бульбу ў культуру (спачатку шляхам выкарыстання дзікіх зараснікаў) пачалі прыкладна 14 тысяч гадоў назад[26] жыхары Паўднёвай Амерыкі.

Першыя апісанні

[правіць | правіць зыходнік]

Першыя спарадычныя згадкі пра бульбу (yoma на мове чыбча-муіскаў) сустракаюцца ў іспанскіх дакументах, якія апісваюць заваяванне Новага Каралеўства Гранада (тэрыторыі Калумбіі і Венесуэлы): у Гансала Хіменеса дэ Кесады (1539, яны былі адрэдагаваны ананімным аўтарам у 15481549 гадах; 1550), Хуана дэ Кастэльянаса (1540), Паскуаля дэ Андагоя  (руск.) (1540) у Фернандэса дэ Аўеда  (руск.) (1545). Хіменес дэ Кесада ў сваім дакладзе «Кароткі пераказ заваявання Новага Каралеўства Гранада», кажучы пра жыхароў заваяванай ім тэрыторыі, паведаміў пра найбольш важныя расліны, якія выкарыстоўваюцца імі ў ежу:

Ежай гэтых людзей служыць тое ж, што і ў іншых частках Індый, таму што іх галоўным харчаваннем з'яўляецца маіс [maíz] і юка [yuca]. Акрамя гэтага ў іх ёсць 2 ці 3 разнавіднасці раслін, з якіх яны здабываюць вялікую карысць для свайго харчавання, якімі ёсць адны, падобныя на труфелі, званыя іонас [ionas][27], іншыя — падобныя на рэпу, званыя кубіас [cubias], якія яны кідаюць у сваю ежу, ім яны служаць важным прадуктам.

— Гансала Хіменес дэ Кесада. «Кароткі выклад заваявання Новага Каралеўства Гранада»[28].

Партрэт Гансала Хіменес дэ Кесада.

У рукапісе ананімнага Слоўніка і граматыкі мовы чыбча (каля пач. XVII стагоддзя)[29] прыводзяцца розныя віды бульбы:

  • «Труфель жывёл. — Niomy»;
  • «Труфель, корань. — Iomza [ці] iemuy»;
  • «Жоўты труфель. — Tybaiomy»;
  • «Шырокі труфель. — Gazaiomy»;
  • «Доўгі труфель. — Quyiomy»;

Канкістадор Паскуаль дэ Андагоя ў 1540 адзначаў у сваім «Паведамленні аб дзеяннях Педрарыяса Давілы ў правінцыях Цьера-Фірме або Залатая Кастылія», што «гэтая даліна і мясцовасць Папаян вельмі прыгожая і ўрадлівая. Правізіяй [тут] з'яўляецца маіс і нейкія карані, званыя папас, падобныя на каштаны, і іншыя карані, падобныя на рэпу, не лічачы шматлікай садавіны»[30].

Першая частка кнігі «Хроніка Перу  (руск.)», 1553 год.

Дзякуючы гісторыку і канкістадору Педра Сьеса дэ Леону ў Еўропе падрабязна даведаліся пра такую ​​культуру, як бульба, з яго твора «Хроніка Перу», апублікаванага ў 1553 годзе ў Севільі, дзе ён таксама паведамляе, што сустракаў бульбу ў Кіта (Эквадор), Папаяне і Пасце (Калумбія). Ён жа, абапіраючыся як на ўласныя назіранні, так і на звесткі канкістадораў-папярэднікаў, сабраныя дзякуючы сваёй пасадзе ў апараце віцэ-караля Педра дэ ла Гаска, даў яго першае апісанне, правільны спосаб падрыхтоўкі і захоўвання:

«З мясцовых прадуктаў, за выключэннем маісу, ёсць яшчэ два, якія лічацца ў індзейцаў асноўнымі харчовымі прадуктамі. Адзін яны называюць Папас [клубні бульбы], накшталт труфеляў, пасля варэння робяцца такімі ж мяккімі ўнутры, як і вараныя каштаны, у яго няма ні шкарлупіны, ні костачкі, толькі тое, што ёсць і ў труфеляў, таму што ён утвараецца пад зямлёй, як і яны. Нараджае гэты плод трава, якраз [на выгляд], як [наш] палявы мак»[31], «…і яго яны сушаць на сонцы, і захоўваюць ад адной уборкі ўраджаю да другой. Пасля высушвання яны называюць гэту бульбу „chuño[32] і яна вельмі імі цэніцца і шмат каштуе, таму што ў іх няма арашальных каналаў, як у многіх іншых месцах гэтага каралеўства, для палівання сваіх палёў, ім нават не хапае прыроднай вады для пасеваў, яны адчуваюць патрэбу і нястачы, калі ў іх няма гэтай высушанай бульбы.»[33]

Распаўсюджанне ў Заходняй Еўропе

[правіць | правіць зыходнік]
Бульба на клумбе ў Лондане

Першымі паспыталі бульбу іспанскія маракі, потым бульба трапіла ў Італію, дзе перуанскі «папу» назвалі «тартуфолі»; пасля яна з'явілася і ў іншых краінах[34]. У Іспанію бульба была завезена, мабыць, тым самым Сьеса дэ Леонам у 1551 годзе, пры яго вяртанні з Перу. Устойлівая засуха і наступны голад паміж 1571 і 1574 гадамі падштурхнулі манахаў у Севільі саджаць бульбу ў манастырскім садзе, каб забяспечыць ежай хворых. Бульба стала выдатнай ежай для бедных і жабракоў у шпіталі. Манахі шпіталя, улічваючы атрыманыя выдатныя вынікі, прысвяцілі сябе пасадцы бульбы. Вакол Севільі пачалі з'яўляцца новыя палеткі бульбы, якія ў першай палове XVII стагоддзя распаўсюдзіліся па ўсёй Іспаніі. Асноўнымі спажыўцамі бульбы былі вайскоўцы і беднякі.

У далейшым культура трапіла і распаўсюдзілася ў Італіі, затым у Вялікабрытаніі і Ірландыі, у Бельгіі, Германіі, Швейцарыі, Нідэрландах, Францыі і іншых еўрапейскіх краінах.

Спачатку бульбу шмат дзе вырошчвалі найперш як лекавую і дэкаратыўную расліну, што не спрыяла масавасці. Нарэшце, праз недахоп прадуктаў у часы войнаў, бульбу сталі шырэй выкарыстоўваць ірландскія і нямецкія сяляне, і яна распаўсюдзілася далей па ўсёй Еўропе.

Як ядомая палявая культура пачала масава спажывацца па ўсёй Еўропе толькі з 2-й паловы XVIII ст.

Едакі бульбы, 1885. Вінцэнт ван Гог

У Францыі яшчэ ў канцы XVIII стагоддзя своеасабліва выкарыстоўвалі бульбу: кветкамі бульбы ўпрыгожвалі валасы, рабілі з іх букеты. На бульбяныя кветкі ўстанавілася такая мода, што прыйшлося рабіць штучныя, бо жывых стала не хапаць[34]. У Германіі садзілі бульбу на клумбах перад палацамі[34].

У Францыі аграномам, які выявіў, што бульба мае высокія смакавыя і пажыўныя якасці, а зусім не атрутная, як лічылася раней, з'яўляецца аптэкар Антуан Агюст Парманцье. Толькі ў пачатку XIX стагоддзя дзякуючы яго гарачай прапагандзе ў Францыі сталі вырошчаваць бульбу для ўжывання ў ежу[34]. А. Парманцье паставілі помнік на плошчы ў горадзе Мандзідзье[34].

Помнік А. Парманцье ў г. Мандзідзье  (руск.)
" Сярод незлічонага мноства раслін, якія пакрываюць паверхню сушы і водную паверхню зямнога шара, няма, магчыма, ні адной, якая з большым правам заслугоўвала б увагі добрых грамадзян, чым бульба.
"

Распаўсюджанне ва Усходняй Еўропе

[правіць | правіць зыходнік]

Рэч Паспалітая

[правіць | правіць зыходнік]

У Рэчы Паспалітай стала вядомая яшчэ ў XVII ст. Лічыцца, што ўпершыню бульбу ў краіну завёз кароль Ян III Сабескі пасля перамогі над туркамі ў бітве пад Венай (12 верасня 1683 года).

У якасці экзатычнай стравы бульба стала вядомая на магнацкім стале ў Рэчы Паспалітай у канцы XVII ст. У кнізе, напісанай кухмістрам кракаўскага ваяводы Станіславам Чарнецкім, знакамітым «Compendium ferculorum albo zebranie potraw» («Усё пра стравы, альбо збор страў»), згадваецца першая бульбяная прысмака для эліты краіны. Пад назвай «tertofelle» хаваецца бульба, якую пяклі ў попеле і пакроеную на скрылікі смажылі. Кніга ўбачыла свет у 1682 годзе і на працягу XVIII ст. неаднаразова перавыдавалася.

Вырошчванне бульбы ў Беларусі як палявой культуры пачалося падчас панавання караля польскага і вялікага князя літоўскага, Аўгуста III (17361763), на тэрыторыі сучаснай Гродзеншчыны ў 2-ой трэці XVIII ст. Але ў гэты час яна вырошчвалася толькі ў каралеўскіх эканоміях, нямецкімі каланістамі. Найбольш значным бульбаводчым цэнтрам у канцы 1780-х гадоў стала тэрыторыя Полацкага намесніцтва. У 1788 годзе тут у «пасеве» бульба займала ўсяго 7 чвэрцей, а ва «ўраджаі» — 21 чвэрць, але праз два гады ў «пасеве» было 4617 чвэрцей, а ва «ўраджаі» — 18759 чвэрцей. На Суражчыне ў гэты час вырошчвалі бульбу не толькі на агародах, але і на панскіх палетках.

Першапачаткова беларускае сялянства ставілася надзвычай недаверліва да гэтай агрыкультурнай навацыі, здзяйсняла акты сабатажу, адмаўляючыся яе садзіць.

Расійская імперыя

[правіць | правіць зыходнік]
Манахі, якія садзяць бульбу на полі Гефсіманскага манастыра (каля возера Селігер), Расійская імперыя, 1910 г.

З'яўленне ў Расіі бульбы Вольнае эканамічнае таварыства звязвала з іменем Пятра I, які ў канцы XVII стагоддзя даслаў у сталіцу мяшок клубняў з Галандыі нібыта для рассылання па губернях для вырошчвання. Але бульба не атрымала распаўсюджвання ў Расіі ў часы Пятра I. Новае распаўсюджванне пачалося з указам Сената ў 1765, у перыяд праўлення Кацярыны II, і завоз з-за мяжы партыі насеннай бульбы, разасланай па краіне. Спачатку насельніцтва не прыняло новую культуру (з-за мноства атручванняў ад ужывання пладоў). «Гістарычная даведка аб увядзенні ў Расіі культуры бульбы» кажа: «іншаземнае новаўвядзенне было прынята ў нас асобнымі людзьмі, пераважна іншаземцамі і некаторымі прадстаўнікамі вышэйшых саслоўяў … Яшчэ ў валадаранне імператрыцы Ганны Іванаўны за сталом прынца Бірона бульба ўжо з'яўлялася як смачная, але зусім не рэдкая страва». Сяляне называлі бульбу «чортавым яблыкам» і лічылі вялікім грахом ужыванне яго ў ежу. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя па Расіі пракацілася хваля «бульбяных бунтаў  (руск.)».

Плошчы пад бульбу ў Расійскай імперыі сталі хутка павялічвацца толькі ў 18401842 гадах. 24 лютага 1841 года выйшла распараджэнне расійскага ўрада «Аб мерах да распаўсюджвання гадоўлі бульбы». Накладам у 30 000 асобнікаў па ўсёй Расіі разаслалі бясплатныя настаўленні па правільнай пасадцы і вырошчванню бульбы. Штогод усю інфармацыю аб вырошчванні бульбы губернатары адсылалі ў Пецярбург. К канцу XIX стагоддзя ў Расіі ёю было занята больш за 1,5 млн га.

XIX ст. стала часам шырокага распаўсюджання новай агрыкультуры на беларускіх палетках. Калі ў Гродзенскай губерні ў 1822 годзе было сабрана 7,1 тысяча чвэрцей бульбы, то ў 1827 годзе ўжо ў 100 раз болей. У справаздачах Мінскай і Віцебскай губерняў за 1828 год адзначалася, што бульба з'яўляецца «пособием к продовольствию… родится в изобилии… с успехом повсеместно здесь разводится». У справаздачы Гродзенскай губерні за 1840 год адзначалася: «картофель занимает первое место в числе возделываемых … овощей, способствует продовольствию народа, прокормлению скота и удобрению полей». У гэты ж час стравы з бульбы становяцца надзвычай важным складнікам харчавання беларускага народа. Іменна ў гэты час бульба становіцца пануючай палявой культурай, «другім хлебам», хаця не будзе перабольшваннем сказаць, што для бяднейшых сялян яна была ўвогуле ці не адзіным і першым хлебам. Услухаемся ў радкі аднаго з сучаснікаў: «…горох, часть ячменя, овес крестьяне сбывают, а картофелем питаются почти круглый год».

Поспехі бульбаводства, «бульбяны бум», далі свае станоўчыя вынікі ў галіне селекцыі. Ужо ў 1860-х гадах узнікаюць мясцовыя, беларускія сарты бульбы. У жніўні 1853 года ў Горы-Горацкім земляробчым інстытуце была адкрыта выстаўка, на якой экспанавалася 28 сартоў бульбы з батанічнага саду інстытута, а таксама прадукты з бульбы ў выглядзе мукі і крупкі. У 1868 годзе «Земледельческая газета» пісала пра тое, што ў Горацкім павеце меліся сарты «на кои почти не имеют влияния неблагоприятствующие обстоятельства, вредящие всем прочим. Так, например, в нашем уезде, в с. Слижах, у одного хозяина картофель ежегодно дает более десяти зерен и величиной превосходит гусиные яйца … Обилием крахмала и вкусом слижевский картофель превосходит все возможные сорта». Вельмі высокія якасці мела мсціслаўская ды быхаўская бульба. Вядомы знавец гэтай справы, А. Палтарацкі пісаў : «Мне прыходзілася бачыць розныя сарты бульбы, але нідзе не бачыў я такой буйнай і рассыпістай, як у Мсціслаўскім павецеБыхаўская бульба таксама добрая».

Паводле даных, змешчаных у «Живописной России  (руск.)» (1882 год) на тэрыторыі Беларускай вобласці (пад гэтым тэрмінам у выданні разумеліся Мінская, Магілёўская, Віцебская і этнаграфічна беларускія часткі Смаленскай губерняў) збіралася да 5 мільёнаў чвэрцей бульбы. На той жа тэрыторыі ў 1905 годзе пасяўная плошча пад бульбу займала 202,580 дзесяцін ворнай зямлі (5,8 працэнтаў усёй пасяўной плошчы).

У 1890-я гады на тэрыторыі Беларусі ўжо вылучаліся 4 зоны бульбаводства. Да першай адносіўся Рэчыцкі павет. Тут пад бульбу былі заняты 18,1 % пасяўных плошчаў. Да другой зоны належалі тэрыторыі Барысаўскага, Гомельскага, Рагачоўскага, Чэрыкаўскага паветаў (12,1 — 15 % плошчаў). Да трэцяй зоны адносіліся Мінскі, Бабруйскі, Клімавіцкі, Чавускі, Быхаўскі, Магілёўскі, Аршанскі, Сенненскі паветы (9,1 — 12 % плошчаў), а да чацвёртай зоны адносілася тэрыторыя Горацкага павета і ўсяе Віцебскай губерні (6,1 — 9 % плошчаў). На пачатку XX стагоддзя беларускае бульбаводства было найлепшым і адным з наймацнейшых у Расійскай імперыі. На 1913 год прыпадае пік дарэвалюцыйнай беларускай бульбяной вытворчасці — пасяўная плошча склала 583,3 тыс. га, ураджайнасць 6,4 т/га, валавы збор 4 мільёны тон, ці 12,6 % валавога збору ў Расіі.

Паводле назіранняў Часлава Пяткевіча ва Усходнебеларускім Палессі ў другой палове XIX ст. бульбу садзілі «пад саху, у кожную баразну або чэраз баразну ў другой палавіне красавіка (калі зямля пацяплее, бо ў халоднай папухне, пакуль узыдзе). За сахой ідзе жанчына з каробкай напоўненай клубнямі і кідае іх у баразну на адлегласці 30 см адзін ад аднаго па адным ці больш у залежнасці ад велічыні; наступны заход сахі гэту баразну закрывае. У кожную баразну кідаюць тады, калі садзяць невялікую колькасць і на лепшай глебе (пагной), а цераз баразну садзяць тады, калі займаюць большую плошчу на няўгноенай ніве (простаполле)». Палешукі бульбу садзілі і на агародах, з дапамогай лапаты «дзвюма асобамі: першы ўбівае ў зямлю лапату амаль па дрэўца і выкідвае зямлю на паверхню, другі бярэ з каробкі клубні і кідае ў тую ямку па адным ці па некалькі ў залежнасці ад іх велічыні. Зямлёй, выкапанай з наступнай ямкі, прыкрываецца папярэдняя, у якую ўжо ўкінулі бульбу, і г.д.».

Такім чынам, поўная і незваротная «беларусізацыя» бульбы адбылася ў XIX ст. У сярэдзіне таго ж стагоддзя без бульбы немагчыма было ўжо ўявіць жыццё беларускага паспалітага люду. Бульба ўваходзіць у фальклор, пра яе складаюць песні, танчаць пад іх.

У Расіі і Беларусі ў XIX — XX стагоддзях бульба лічылася «другім хлебам», гэта значыць адным з асноўных прадуктаў харчавання.

Сёння бульба ў Беларусі лічыцца нацыянальнай культурай, «другім хлебам», пасяўныя плошчы займаюць 749,3 тыс. га (1993).

Бульбяная ніва Форт Фэйрфілд, штат Мэн, ЗША
Вытворчасць бульбы па краінах свету. Звесткі 2005 года

Вырошчванне бульбы як сельскагаспадарчай культуры распаўсюджана ў многіх краінах. Акрамя непасрэднага ўжывання клубняў бульбы ў ежу, з яе таксама атрымліваюць крухмал, вырабляюць чыпсы і іншыя падобныя прадукты.

Вытворчасць бульбы

[правіць | правіць зыходнік]

У 2005 у лідарах па вытворчасці бульбы быў Кітай, на 2-м месцы з прыкметным адставаннем — Расія і Індыя. А па вытворчасці на душу насельніцтва — Беларусь. Спажыванне бульбы ў 2013 годзе склала 179 кг на душу насельніцтва[35].

Вытворчасць бульбы (FAOSTAT), тон, 2004—2005 гады
Даныя FAOSTAT (ФАА) на 14 лістапада 2006 года Архівавана 17 студзеня 2011.

Кітай 70 036 279,00 21 % 73 036 500,00 23 %
Расія 35 914 240,00 11 % 37 461 488,00 12 %
Індыя 25 000 000,00 8 % 25 000 000,00 8 %
Украіна 20 754 800,00 6 % 19 462 000,00 6 %
ЗША 20 685 670,00 6 % 19 151 080,00 6 %
Германія 13 044 000,00 4 % 11 624 000,00 4 %
Польшча 13 998 654,00 4 % 11 009 392,00 3 %
Беларусь 9 902 100,00 3 % 8 185 000,00 3 %
Нідэрланды 7 487 700,00 2 % 6 835 985,00 2 %
Францыя 7 255 378,00 2 % 6 680 817,00 2 %
Вялікабрытанія 6 316 000,00 2 % 5 815 000,00 2 %
Бангладэш 3 907 000,00 1 % 4 855 000,00 2 %
Канада 5 170 790,00 2 % 4 850 000,00 2 %
Іран 4 180 000,00 1 % 4 200 000,00 1 %
Турцыя 4 800 000,00 1 % 4 170 000,00 1 %
Румынія 4 230 210,00 1 % 3 985 000,00 1 %
Перу 2 996 090,00 1 % 3 284 223,00 1 %
Бразілія 2 931 180,00 1 % 2 950 990,00 1 %
Японія 2 842 000,00 1 % 2 708 000,00 1 %
Бельгія 3 229 622,00 1 % 2 653 949,00 1 %
Астатнія краіны 65 752 492,00 20 % 65 297 137,00 20 %
Усяго 330 434 205,00 100 % 323 215 561,00 100 %
Вытворчасць бульбы па гадах[36] тыс. тон.
Краіна 1985 1995 2005
Кітай 26 793 45 984 73 777
Расія 39 909 36 400
Індыя 12 571 17 401 25 000
Украіна 14 729 19 300
ЗША 18 443 20 122 19 111
Германія 21 054 10 888 11 158
Польшча 36 546 24 891 11 009
Беларусь 9 504 8 600
Нідэрланды 7 150 7 340 6 836
Францыя 7 787 5 839 6 347

Згодна са статыстыкай ФАА, у 2004 г.[37]
з караняплодаў вырашчана больш за ўсё (у мільёнах тон):

Бульба 328
Маніок 203
Батат 127
Ямс 40
Таро 11
Іншае 7

Ураджайнасць бульбы

[правіць | правіць зыходнік]
Ураджай бульбы ў вёсцы Бутакова, Омская вобласць

Ураджайнасць бульбы залежыць ад мноства фактараў: ад кліматычных і пагодных умоў, ад якасці глебы наогул і ад якасці апрацоўкі яе перад пасадкай бульбы, ад абранага сорту бульбы, ад здароўя клубняў да пасадкі і падчас прарастання, ад правільна і своечасова праведзенай прафілактыкі разнастайных «бульбяных» захворванняў, ад своечасова ўнесеных у глебу ўгнаенняў і яшчэ ад мноства фактараў.

У цяперашні час пры вырошчванні бульбы шчыльнасць пасадкі складае прыкладна 55 тыс. раслін на гектар. Маса таварнага клубня 50-150 г.

Ва ўмераных шыротах і ў субтропіках бульба спее за 4 месяцы і дае ад 250—350 ц/га. Пры правільнай падборцы сартоў у сярэдняй паласе можна атрымаць два ўраджаі ў год. У тропіках ён можа паспець за 3 месяцы і даць 150—250 ц/га. Максімальная ўраджайнасць сучасных сартоў бульбы складае 400—800 ц/га. Ураджайнасць залежыць ад двух асноўных фактараў. Першы гэта выкарыстанне якаснага насеннага матэрыялу. Такім з'яўляюцца насенныя клубні, выгадаваныя ў спецыялізаваных насенняводчых гаспадарках або навуковых установах, і пры гэтым не ніжэй чым другой-трэцяй рэпрадукцыі. Другім фактарам з'яўляецца правільны догляд клубняў і раслін да і пасля высадкі.

Кветка бульбы буйным планам. Усходняя Сібір

Існуе вялікая колькасць сартоў бульбы — больш за 50 тысяч. Яны адрозніваюцца па тэрмінах паспявання, ураджайнасці, устойлівасці да хвароб. У Расійскі Дзяржаўны рэестр селекцыйных дасягненняў, дапушчаных да выкарыстання ў 2009 г., уключана больш за 260 сартоў бульбы.

У залежнасці ад выкарыстання адрозніваюць чатыры асноўныя групы сартоў: сталовыя, тэхнічныя, кармавыя і ўніверсальныя.

Самыя распаўсюджаныя ў культуры сталовыя сарты маюць далікатную мякаць, не цямнеюць, утрымліваюць 12-16 % крухмалу, багатыя вітамінам C. Іх клубні часцей за ўсё круглявыя або авальныя, з паверхневым размяшчэннем вочак.

Клубні тэхнічных сартоў характарызуюцца высокім утрыманнем крухмалу — звыш 18 %.

У кармавой бульбе, у параўнанні з іншымі групамі, больш высокае ўтрыманне бялкоў (да 2-3 %) і сухіх рэчываў.

Універсальныя сарты па ўтрыманню крухмалу і бялкоў і смакавых якасцях клубняў займаюць прамежкавае месца паміж сталовымі і тэхнічнымі сартамі.

Па часу выспявання сарты бульбы бываюць:

  • Звышраннія (34 — 36 дзён)
  • Раннія (40 — 50 дзён)
  • Сярэдняраннія (50 — 65 дзён)
  • Сярэдняспелыя (65 — 80 дзён)
  • Сярэдняпознія (80 — 100 дзён)

Пры гэтым поўны тэрмін паспявання 15—20 дзён. Ураджайнасць дасягае максімуму ў канцы вегетацыі, але і пры мінімальным тэрміне вырошчвання бульба прыносіць у сярэднім каля паловы максімальнага ўраджаю. Таму бульба прыдатная для вырошчвання нават на далёкай поўначы, дзе вегетацыйны перыяд складае менш за 60 дзён у год.

Шкоднікі і захворванні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Каларадскі жук — насякомае сямейства жукоў-лістаедаў. Жукі і лічынкі каларадскага жука сілкуюцца лісцем паслёнавых культур: бульбы, тамату, баклажану, радзей — тытуню, што робіць іх небяспечнымі шкоднікамі сельскай гаспадаркі.
  • Жукі-шчаўкуны — насякомыя атраду цвердакрылых уяўляюць небяспеку для пасадак бульбы перш за ўсё сваімі лічынкамі, званымі драцянікамі. Драцянікі пашкоджваюць клубні і сцёблы ўгрызаючыся ў іх, утвараючы пашкоджанні ў выглядзе дзюр і хадоў. Расліны, пашкоджаныя драцянікамі, адстаюць у росце і даюць меншы ўраджай, таварная каштоўнасць пашкоджанай бульбы падае. У хады, праведзеныя драцянікам, укараняюцца грыбкі і бактэрыі, выклікаючы гніль, што пагаршае захаванасць ураджаю падчас захоўвання.
Клубень бульбы, заражаны фітафторай
  • Фітафтароз — захворванне раслін. Фітафтароз асабліва моцна паражае расліны сямейства паслёнавых. У Расіі штогадовыя страты ад гэтага захворвання ў сярэднім складаюць каля 4 млн т. У гады эпіфітоцій прадуктыўнасць адчувальных да хваробы сартоў без прымянення спецыяльных ахоўных сродкаў можа зніжацца ў 1,5-2 разы, а страты ўраджаю дасягаць 50 — 60 %.
  • Парша бульбы — захворванне, якое шкодзіць у асноўным паверхню клубня. Парша псуе знешні выгляд клубняў бульбы, пагаршае лёжкасць, смакавыя і насенныя якасці бульбы, можа паражаць тканку клубня, павялічваючы адходы.

Бульба — каштоўны прадукт харчавання. Бульбу вырошчваюць як на палях, так і на прысядзібных участках. Яна мае важнае значэнне ў рацыёне харчавання ўсіх груп насельніцтва[18].

Клубні бульбы шырока выкарыстоўваюцца ў розных галінах прамысловасці для вытворчасці крухмалу, спірту, малочнай кіслаты, ацэтону[22]. Крухмал бульбы выкарыстоўваюць для вытворчасці больш за 500 найменняў прадукцыі харчовай, папяровай, тэкстыльнай, дрэваапрацоўчай, будаўнічай, керамічнай, хімічнай і фармацэўтычнай індустрыі. З адзінкі пасяўной плошчы бульбы можна атрымаць у тры разы больш крухмалу, чым са збожжавых культур, а значыць, больш спірту. Культура прыдатная для вытворчасці біяэтанолу. Клубні — сыравіна для вытворчасці медыцынскіх, фармакалагічных і харчовых прадуктаў.

Харчовая каштоўнасць

[правіць | правіць зыходнік]
Бульбяны хлеб
Баварскі бульбяны кнёдль у час прыгатавання

Вядома, што з бульбы можна прыгатаваць амаль 1000 смачных страў[22]. Яе выкарыстоўваюць у вараным, смажаным, тушаным, печаным выглядзе, а таксама замарожваюць і выкарыстоўваюць у перапрацоўчай прамысловасці. Бульба — досыць высокакаларыйная ежа (100 грам прыгатаванай бульбы — каля 80 ккал). Утрымлівае ў сабе ваду (~80 %), вугляводы (19 %), нязначную колькасць бялку (1,7 %), мінімальную колькасць тлушчу, невялікую колькасць жалеза і вапны, а таксама вітаміны Bl E3 і C.

У нармальным сутачным рацыёне чалавека ў залежнасці ад заняткаў і выдаткаў энергіі каларыйнасць ежы павінна складаць каля 3000 ккал (12.552 кДж). Для атрымання 100 ккал (418,4 кДж) арганізм павінен атрымаць з ежай 107—120 г бульбы або 300 г морквы, 500 г капусты, 650 г таматаў, 1000 г агуркоў. Адзін кілаграм бульбы можа даць 940 ккал (3933 кДж). Спажыванне 300 г бульбы забяспечвае атрыманне арганізмам больш за 10 % энергіі, амаль поўную норму вітаміну C, каля 50 % калію, 10 % фосфару, 15 % жалеза, 3 % кальцыю.

Такім чынам, бульба з’яўляецца асноўнай крыніцай вітаміну С і вітамінаў групы В. Каля 40 % патрэбнасці насельніцтва ў вітаміне C задавальняецца за кошт бульбы[38].

Дзякуючы павышанаму ўтрымання калію бульба спрыяе вывядзенню з арганізма чалавека вады і хлорыстага натрыю, тым самым паляпшае абмен рэчываў. Бульба — асноўная крыніца калію, які адыгрывае вялікую ролю ў нармалізацыі воднага абмену і падтрыманні нармальнай працы сэрца[22]. Аднак, каб захаваць каштоўныя рэчывы, якія змяшчаюцца ў ёй, трэба навучыцца правільна яе гатаваць. Варыць бульбу рэкамендуецца ў невялікай колькасці вады: пры варэнні ў яе пераходзіць вялікая частка вітамінаў. Таксама перад прыгатаваннем не варта трымаць бульбу ў вадзе на працягу доўгага часу. Пасля доўгага захоўвання на святле клубні зелянеюць і становяцца таксічнымі, непрыдатнымі да ўжывання.

Бульба ўтрымлівае ўнікальны набор арганічных і неарганічных злучэнняў, жыццёва важных для чалавечага арганізма. Нездарма пасля ўкаранення бульбы ў Еўропе практычна спыніліся эпідэміі цынгі. Гэта тлумачыцца тым, што ўжываючы ў ежу стравы з бульбы, еўрапейцы ўзбагацілі свой арганізм вітамінам C, дэфіцыт якога служыць галоўнай прычынай узнікнення гэтага захворвання.

Бульба адыгрывае важную ролю ў харчаванні многіх народаў свету. Улічваючы вялікую ролю гэтай гародніны ў харчаванні чалавецтва, Генеральная Асамблея ААН абвясціла 2008 год Міжнародным годам бульбы  (укр.). На думку экспертаў, гэтая высокаўраджайная культура — «прадукт харчавання будучыні».

Лячэбная каштоўнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Клубні бульбы шырока ўжываюцца як высокадыетычны прадукт пры лячэнні хвароб нырак, печані і інш.[18] Бульба з'яўляецца сыравінай для атрымання крухмалу, глюкозы, спірту і малочнай кіслаты, якія шырока выкарыстоўваюцца ў лячэбнай практыцы. Атрыманы з бульбы крухмал з'яўляецца асновай для вырабу прысыпак, а таксама выкарыстоўваецца ў якасці напаўняльніка для парашкоў і таблетак.

Свежы сок з клубняў бульбы мае процізапаленчыя, ахінальныя, гаючыя, спазмалітычныя і мачагонныя ўласцівасці, ён спрыяе зніжэнню артэрыяльнага ціску (дзеянне ацэтылхаліну), нармалізуе функцыю кішэчніка[11]. Ужыванне бульбянога соку паказана і дае добры тэрапеўтычны эфект пры гастрытах, і язве страўніка, якія суправаджаюцца павышанай сакрэцыяй страўнікавага соку, пры спастычных запорах і дыспепсіі, а таксама пры стойкіх галаўных болях[11]. Пабочных з'яў пры лячэнні сырым бульбяным сокам не адзначана[11]. Ужыванне соку бульбы — адзін са спосабаў нармалізацыі кіслотнасці страўнікавага соку пры лячэнні язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі[18].

Для атрымання соку добра памытыя і выцертыя насуха клубні, без парасткаў і пазелянелых участкаў, якія змяшчаюць павышаную колькасць саланіну, разам з шалупінай труць на тарцы або прапускаюць праз мясарубку, а атрыманыя жамерыны адціскаюць праз 2 пласты марлі[11].

У народнай медыцыне выкарыстоўваюць сок чырвоных клубняў бульбы для лячэння язвавай хваробы з павышанай сакрэцыяй страўніка[18]. Сок прымаюць па 70-100 мл за 30 хвілін да ежы на працягу 2-3 тыдняў[18]. Такія курсы паўтараюць вясной і позняй восенню.

Фітанцыды бульбы здаўна выкарыстоўваюць для лячэння неспецыфічных захворванняў верхніх дыхальных шляхоў[18] (выкарыстоўваюць для інгаляцыі насаглоткі і горла). Бяруць дробную бульбу, добра мыюць і вараць да поўнай гатоўнасці ў шчыльна закрытым посудзе. Потым зліваюць гарачую ваду не здымаючы вечка, на вараную бульбу кладуць некалькі лыжак мяты перцавай (Mentha piperita), чабору (Thymus vulgaris) і лісця эўкаліпту (Eucalyptus), крышку пакідаюць ледзь адкрытай[18]. Посуд з бульбай добра ахінаюць коўдрай і праз пакінутую адтуліну ўдыхаюць гарачы пар ротам. Такія інгаляцыі рэкамендуюць адзін раз у дзень, перад сном на працягу 5-7 сутак[18]. Пры катары верхніх дыхальных шляхоў удыхаюць пар гарачай падаўленай бульбы, зваранай «у мундзіры»  (укр.)[11].

Бульбяная дыета

[правіць | правіць зыходнік]

Запечаную, несалёную бульбу ўжываюць пры нырачных і сардэчна-сасудзістых захворваннях.

Як дыурэтычны сродак рэкамендуецца навуковай і народнай медыцынай бульбяная дыета.

Свежы сок клубняў і бульбяны крухмал ужываюць у якасці ахінальнага і процізапаленчага сродку пры страўнікава-кішачных захворваннях: язве страўніка і дванаццаціперснай кішкі, а таксама гастрыце з павышанай кіслотнасцю страўнікавага соку. Пры пякотцы карысна з'есці дробна нарэзаную сырую бульбіну.

Пры галаўных болях

[правіць | правіць зыходнік]

Нарэзаныя кавалачкі са свежай бульбы, прыкладзеныя да скроняў, здымаюць галаўны боль.

Дэрматалогія і касметалогія

[правіць | правіць зыходнік]

У народнай медыцыне нацёртая на тарцы свежая бульба выкарыстоўваецца пры экземе і іншых паражэннях скуры.

Бульба шырока выкарыстоўваецца ў хатняй касметыцы. З яе робяць пажыўныя маскі для скуры твару і рук.

Уплыў бульбы на культуру

[правіць | правіць зыходнік]

Неўраджай бульбы, справакаваны ўплывам патагеннага мікраарганізма Phytophthora infestans, які выклікае фітафтароз, стаў адной з прычын масавага голаду  (руск.), які паразіў Ірландыю ў сярэдзіне XIX стагоддзя.

У гэты ж час па Расіі пракацілася хваля «бульбяных бунтаў».

Адна з найпапулярнейшых беларускіх полек увогуле можа лічыцца за своеасаблівы бульбяны гімн:

Гарні, гарні бульбу з печы
У торбачку — ды на плечы
Гарні, гарні ды нясі,
Скажаш дзякуй, як з'ясі.
Бульбу пякуць, бульбу вараць
Бульбу ядуць, бульбу хваляць
З бульбы клёцкі, з бульбы каша,
Вось такая доля наша.
З бульбы мука, з бульбы каша
Прападзі ты, доля наша
Адзін лапаць, другі бот,
А я шляхціц, далібог![39]

Верш, прысвечаны традыцыйна высокай ролі бульбы ў жыцці беларусаў, напісаў Васіль Голуб:

Зараз наша харчаванне-
Бульба на ўсе лады
На вячэру, на сняданне,
На абед яна заўжды.[40]

У Беларусі бульба ўшанавана скульптурным помнікам, усталяваным у верасні 2021 года ў вёсцы Дзешчанка, што ва Уздзенскім раёне[41].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Todo sobre la patata.. www.historiacocina.com (4 мая 2005). — История картофеля в датах. Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 12 лістапада 2009.
  4. Carl von Linné Species plantarum, 1753 Vol.1 p.185
  5. Гл. картку раздзел «Сінонімы».
    Спасылка GRIN у картцы раслін.
  6. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. З. Верас. Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік. — Вільня, Субач 2: Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра, 1924.
  8. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  9. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  10. Simpson J, Weiner E.(eds) (1989) Oxford English Dictionary, 2nd edition, Clarendon Press, ISBN 0-19-861186-2
  11. а б в г д е ё ж з і к л м н Лікарські рослини: Енциклопедичний довідник/ Відп. ред. А. М. Гродзінський.—К.: Видавництво «Українська енциклопедія» імя М. П. Бажана, Український виробничо-комерційний центр «Олімп», 1992.—544с. ISBN 5-88500-055-7
  12. Барабанов Е.И. Ботаника: учебник для студ.высш.учеб.заведений. — М: Издательский центр «Академия», 2006. — С. 331. — 448 с. — ISBN 5-7695-2656-4.
  13. а б В. Пыльнев / Знай и умей: Удивительные половинки. — М.: Детгиз, 1960. 96с.
  14. Van der Wal A. F., Bouma W. F., Huijsman C. A., Maris B., van Suchtelen N. J.,WiersemaH. T. breeding to maximize the physiological potential of potatoes for yield // 7th Triennial conf. eur. Ass. pot. res., Warsaw.— 1978.— Р. 23-33.
  15. Van derZaag D. E.,BurtonW. G. potential yield of the potato crop and its limitations // 7th Triennial conf. eur. Ass. pot. res.— Warsaw, 1978.— Р. 7-22.
  16. Гупало П. И., Гончарик Н. М. Рост и развитие кар- тофельного растения в святи с условиями среды // Физиология сельскохозяйственных растений (в 12 томах)/ [отв. ред. Н. Г. Потапов].— М.: Изд-во МГУ, 1971.— Т. 12.— С. 31-51.
  17. Методика исследований по культуре картофеля.— М.: ВАСХНИЛ, 1967.— 263 с
  18. а б в г д е ё ж з і Товстуха Є. С. Фітотерапія.  — К.: Здоров'я, 1990 —304 с., іл., 6,55 арк. іл. Тир. 75 000 прим. ISBN 5-311-00418-5
  19. Artikel Starch und Starch, Composition. In: Hans Zoebelein (Hrsg.): Dictionary of Renewable Ressources. 2. Auflage, Wiley-VCH, Weinheim und New York 1996; Seiten 265—266, 267. ISBN 3-527-30114-3.
  20. а б в г д Советы по ведению приусадебного хозяйства / Ф. Я. Попович, Б. К. Гапоненко, Н. М. Коваль и др.; Под ред. Ф. Я. Поповича.  — Киев : Урожай, 1985.  — с.664, ил.
  21. а б в Циганенко В. О., Солових З. Х. Страви із фруктів та овочів. — К.: Техніка, 1990. — 224 с. ISBN 5-335-00561-0
  22. а б в г Кравець В. С. // Страви з картоплі. — К.: Час, 1991. 304 с., ISBN 5-88520-069-6 (сторінки: 5-6)
  23. а б Практикум з годівлі сільськогосподарських тварин / І. І. Ібатуллін, Ю. О. Панасенко, В. К. Кононенко та ін. — К.; Вища освіта, 2003—432с.
  24. Putz. B. Kartoffeln. Züchtung, Anbau, Verwertung. Behr's Verlag Hamburg, 1990, 280 S.
  25. Гл. спасылку TPL у картцы расліны"
  26. ВСЭ (гл. раздзел Спасылкі)
  27. Больш дакладная назва на мове чыбча — «ёма» ці «ёмуй»
  28. Гонсало Хименес де Кесада.. Краткое изложение завоевания Нового Королевства Гранада» (1539; 1548—1549).. www.bloknot.info (А. Скромницкий) (20 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 21 жніўня 2011. Праверана 20 красавіка 2010.
  29. González de Pérez, María Stella. Diccionario y gramática chibcha. Imprenta patriótica del Instituto Caro y Cuervo. Bogotá. 1987, p. 331(недаступная спасылка)
  30. Pascual de Andagoya. Narrative of the proceedings of Pedrarias Dávila in the provinces of Tierra Firme or Catilla del Oro: and of the discovery of the South Sea and the coasts of Peru and Nicaragua. — London: Hakluyt Society, 1865. — p. 58.
  31. Сьеса де Леон, Педро. Хроника Перу. Часть Первая. Глава XL. — Киев, 2008 (пер. А. Скромницкий). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2012. Праверана 3 сакавіка 2013.
  32. У слоўніку Дыега Гансалеса Ольгіна  (руск.) (1608): Chhuñu. Бульба ляжалая/сушаная, [і] замарожаная на сонцы [гэта значыць у сонечнае надвор'е].
  33. Сьеса де Леон, Педро. Хроника Перу. Часть Первая. Глава XCIX. — Киев, 2008 (пер. А. Скромницкий). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2012. Праверана 3 сакавіка 2013.
  34. а б в г д Верзилин Николай Михайлович  (укр.) По следам Робинзона. Сады и парки мира. — Л.: Детская литература., 1964. — 576с.
  35. Беларусь лидирует среди стран СНГ по производству на душу населения картофеля, мяса, молока и яиц Архівавана 5 сакавіка 2016. рус.
  36. http://faostat.fao.org/faostat/servlet/XteServlet3?Areas=%3E862&Items=116&Elements=51&Years=2005&Years=1995&Years=1985&Format=Table&Xaxis=Years&Yaxis=Countries&Aggregate=&Calculate=&Domain=SUA&ItemTypes=Production.Crops.Primary&language=EN(недаступная спасылка) (FAOSTAT)
  37. http://faostat.fao.org/faostat/servlet/XteServlet3?Areas=862&Items=%3E1720&Elements=51&Years=2004&Format=Table&Xaxis=Years&Yaxis=Countries&Aggregate=&Calculate=&Domain=SUA&ItemTypes=Production.Crops.Primary&language=EN1(недаступная спасылка) (FAOSTAT)
  38. Шалімов С. А., Шадура О. А./ Сучасна українська кухня.— 4-те вид., стереотип.— К.:Техніка, 1981.— 271с., іл. Тираж 200 000 прим.
  39. ГАРНI, ГАРНI БУЛЬБУ З ПЕЧЫ
  40. Васіль Голуб. Бульба
  41. Ва Уздзенскім раёне паставілі помнік бульбе (фотафакт)