Перайсці да зместу

Ліён Фейхтвангер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ліён Фейхтвангер
ням.: Lion Feuchtwanger
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Jacob Arje[1], Sepp Trautwein[1] і J. L. Wetcheek[1]
Дата нараджэння 7 ліпеня 1884(1884-07-07)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 1958(1958-12-21)[2][4][…] (74 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Жонка Marta Feuchtwanger[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, драматург, перакладчык, журналіст, літаратурны крытык, тэатральны крытык
Жанр проза
Прэміі
Узнагароды
Нацыянальная прэмія ГДР
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ліён Фейхтва́нгер (ням.: Lion Feuchtwanger; 7 ліпеня 1884, г. Мюнхен, Германія — 21 снежня 1958) — нямецкі пісьменнік. Доктар філасофіі (1907).

Вывучаў германістыку і філасофію ва ўніверсітэтах Берліна і Мюнхена. 3 1933 у эміграцыі (Францыя, ЗША).

Пачынаў як тэатральны крытык і драматург. Аўтар сусветна вядомых гістарычных раманаў «Брыдкая герцагіня» (1923), «Яўрэй Зюс» (1925), «Ілжэ-Нерон» (1936), «Лісы ў вінаградніку» (1947), «Гоя, або Цяжкі шлях пазнання» (1951), «Мудрасць дзівака, або Смерць і ператварэнне Жан Жака Русо» (1952), гістарычнай трылогіі «Іудзейская вайна» (1932), «Сыны» (1935), «Настане дзень» (1942), у якіх адлюстраваў падзеі амерыканскай вайны за незалежнасць, французскай рэвалюцыі 1789-94, узаемаадносіны паміж Іўдзеяй і Рымам і інш. Трагічная нямецкая сучаснасць у раманах «Томас Вент» (1920), «Браты Лаўтэнзак» (1943), сацыяльнай трылогіі «Зала чакання» («Поспех», 1930; «Сям’я Опенгейм», 1933; «Выгнанне», 1939).

У творах аддаваў перавагу сацыяльна-палітычным і філасофскім праблемам — чалавека і гісторыі, творчай асобы і рэвалюцыі, сузірання і дзеяння, грамадскага прызначэння мастака і мастацтва, мінуўшчыны і сучаснасці; яны адметныя каларытнасцю дэталі, сюжэтнай шматпланавасцю, парабалічнасцю. Многія яго раманы экранізаваны.

Аўтар п’ес, апрацовак твораў англійскіх аўтараў, літаратурна-крытычных артыкулаў, эсэ і інш.

Беларускія пераклады

[правіць | правіць зыходнік]
  • Сям’я Опенгейм. Мн., 1937.

Зноскі

  1. а б в Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.
  2. а б в г Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 7.
  3. Lion Feuchtwanger // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в Фейхтвангер Лион // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  5. а б Catalog of the German National Library Праверана 4 сакавіка 2025.