Ларыса Аляксандраўна Ярмоліна
Выгляд
(Пасля перасылкі з Л. А. Ярмоліна)
Ларыса Аляксандраўна Ярмоліна | |
---|---|
Дата нараджэння | 23 лістапада 1900 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 лютага 1984 (83 гады) |
Грамадзянства | |
Прафесія | актрыса |
Тэатр | |
Узнагароды |
Ларыса Аляксандраўна Ярмоліна (23 лістапада 1900, г. Мазыр, цяпер Гомельская вобласць — 20 лютага 1984) — беларуская актрыса, тэатральны дзеяч. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1949).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Сцэнічную дзейнасць пачала ў 1920 годзе. У 1924—1944 актрыса БДТ-1. З 1944 года дырэктар Рэспубліканскага дома народнай творчасці, у 1952—1957 гадах Дзяржаўнай харавой капэлы Беларусі.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Характарная актрыса. Лепшыя сцэнічныя вобразы вызначаліся выразнасцю, дакладнасцю знешняга малюнка: Ядвіга («Салавей» З. Бядулі), Кацярына Жарнасек («Кацярына Жарнасек» М. Клімковіча), Любоў («Апошнія» М. Горкага), Люсіль («Мяшчанін у дваранах» Мальера).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ярмоліна Ларыса Аляксандраўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 23 лістапада
- Нарадзіліся ў 1900 годзе
- Нарадзіліся ў Мазыры
- Памерлі 20 лютага
- Памерлі ў 1984 годзе
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларускай ССР
- Асобы
- Актрысы Беларусі
- Постаці Дзяржаўнай акадэмічнай харавой капэлы Рэспублікі Беларусь імя Р. Шырмы
- Постаці Беларускага рэспубліканскага Дома народнай творчасці