Лявон Радзіміч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Л. Радзіміч)
Лявон Радзіміч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1910
Месца нараджэння
Дата смерці мерк. 1940-я
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці перакладчык, пісьменнік
Мова твораў беларуская
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Лявон Радзіміч, сапр. Цімох Рублёў (1910, в. Будзіна, цяпер Чавускі раён, Магілёўская вобласць — ?; Інш. псеўданімы: Цімох Зарэчны) — беларускі пісьменнік, педагог, перакладчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мінскі вышэйшы педагагічны інстытут (1928), у 1930-х г. працаваў у «Савецкай Беларусі», на радыё, у Інстытуце школьнай педагогікі, настаўнічаў. Пераклаў на беларускую мову «Першыя людзі на Месяцы» Г. Уэлса і «Дон Кіхота» М. Сервантэса. Падчас нямецкай акупацыі настаўнічаў на Нясвіжчыне, друкаваўся ў «Беларускай газэце». Паводле адных звестак, улетку 1944 г. выехаў у Польшчу, дзе жыў пад прозвішчам Лукашэвіч, паводле другіх — загінуў у час бамбёжкі каля Гарадзеі. У Берліне ў серыі «Народная бібліятэчка» выйшла яго кніга «Адам і Ева. Чабор. Апавяданні».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Туронак Ю. Беларуская кніга пад нямецкім кантролем (1939—1944). — Мн., 2002.