Лявон Цімафеевіч Баразна
Лявон Баразна | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 лютага 1929 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 жніўня 1972 (43 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мастак |
Жанр | станковы жывапіс, станковая графіка |
Вучоба |
Ляво́н Баразна́ (4 лютага 1929, в. Новае Сяло, Талачынскі раён — 15 жніўня 1972, Мінск) — беларускі мастак і даследчык культуры, актывіст захавання гісторыка-культурнай спадчыны. Забіты ў 1972 г. пры нявысветленых абставінах.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1950 г. пасля службы ў савецкім войску ўпершыню трапіў у Мінск. Паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча і ў 1952 г. атрымаў дыплом. Падчас вучобы ён пачаў актыўна цікавіцца арнаментам, адзеннем, ткацтвам. Хадзіў па вёсках і распытваў у людзей, што за вопратку яны носяць, якія выкарыстоўваюць арнаменты, посцілкі, як ткалі, як вышывалі; замалёўваў узоры. Вынікам сталі пазней 4 альбомы пра скарбы беларускай народнай культуры, якія ён здаў у Мастацкі музей. З 1957 г. браў удзел у выставах. У 1963 г. Баразна зноў прыехаў ў Мінск, паступіў на мастацка-прамысловы факультэт (аддзяленне ткацтва) Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута, які скончыў у 1968 г. Пасля пачатку навучальнага года з Зянонам Пазняком стварылі ў інстытуце суполку пад назвай «Аматары беларускага мастацтва», ладзілі экскурсіі па старым Мінску, этнаграфічныя экспедыцыі, арганізоўвалі вечарыны.[1]
Працаваў галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР. У 1967 г. яму даручылі афармленне Мінска да 900-гадовага юбілею, але неўзабаве ён быў адхілены ад працы.[1]
Моцна сябраваў з Уладзімірам Караткевічам[2]. У 1969 г. разам з З. Пазняком выступаў у абарону вуліцы Няміга. Іх сумесны артыкул надрукавала газета «Правда», дзякуючы чаму Машэраў на 3 гады прыпыніў знішчэнне Нямігі[3]. У 1972 г. Баразна рыхтаваў публічную акцыю пратэсту супраць разбурэння Нямігі.
15 жніўня 1972 г. у старым горадзе ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Дзяўчына імгненна знікла, а Лявон атрымаў смяротны ўдар[4]. Следчыя органы трактавалі гэта забойства як звычайны крымінал, але пэўныя акалічнасці даюць падставы падазраваць у здзяйсненні злачынства савецкія спецслужбы[3].
Развітанне адбывалася ў невялікай зале Саюза мастакоў. Пахаваны на талачынскіх могілках.
Забойцы былі схоплены. Суд над імі ператварыўся ў бясконцы фарс і здзек з сімуляцыяй вар'яцтва адным з забойцаў, з адмовай і заменай паказанняў сведак. Забойцы атрымалі мізерныя тэрміны, неўзабаве скасаваныя амністыяй[5].
У 1975 яго сябры зладзілі ў Мінску яго персанальную выстаўку, якая мела вялікі грамадскі рэзананс. У лютым 2010 годзе ў Нацыянальным мастацкім музеі ўрачыста адкрылася выстаўка «Лявон Баразна. Спадчына»[6].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
- Гравюры Францыска Скарыны, альбом, 1972
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Грамата Вярхоўнага Савета БССР (1963)
- Граматы Міністэрства культуры БССР
Зноскі
- ↑ а б http://nashaniva.by/?c=ar&i=80581
- ↑ Рыгор Барадулін пра Лявона Баразну. Успаміны // Наша Ніва
- ↑ а б Мінск пад акупацыяй і вайной // Зянон Пазняк, Радыё Свабода
- ↑ Імёны Свабоды: Лявон Баразна
- ↑ Успаміны пра Лявона Баразну Архівавана 14 ліпеня 2009. // Мікола Купава, Новы Час, 09-02-2009
- ↑ Спадчына Баразны // Наша Ніва, 12 лютага 2010
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Лявон Баразна. Беларускі народны арнамент Палесся Архівавана 12 студзеня 2021.
- Лявон Баразна // slounik.org
- Урокі Лявона Баразны // Сайт Міколы Купавы
- Уладзімір Конан. Пра Лявона-рыцара ды Лаўрэнція-аглабельніка(недаступная спасылка) // Народная Воля 2.12.2008 № 183-184
- Нарадзіліся 4 лютага
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў Талачынскім раёне
- Памерлі 15 жніўня
- Памерлі ў 1972 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А. К. Глебава
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Графікі Беларусі
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Ахвяры забойстваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Культуролагі Беларусі
- Дысідэнты Беларусі