Леў Давідавіч Ландау
| Леў Давідавіч Ландау | |
|---|---|
| руск.: Лев Давидович Ландау | |
| | |
| Дата нараджэння | 9 (22) студзеня 1908[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 красавіка 1968[2][3][…] (60 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Маці | Lyubov Garkavi-Landau[d] |
| Жонка | Konkordija Terentʹevna Landau-Drobanceva[d] |
| Род дзейнасці | фізік, вынаходнік, пісьменнік-дакументаліст, выкладчык універсітэта, фізік-тэарэтык, матэматык |
| Навуковая сфера | тэарэтычная фізіка |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук (1934) |
| Навуковае званне |
прафесар, акадэмік АН СССР (1946) |
| Альма-матар | |
| Навуковы кіраўнік | Нільс Бор |
| Вядомыя вучні | больш 43-х |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
Леў Давідавіч Ланда́ў (9 (22) студзеня 1908, Баку — 1 красавіка 1968, Масква) — выдатны савецкі фізік-тэарэтык, акадэмік АН СССР (абраны ў 1946). Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1962), медалі імя Макса Планка, Ленінскай і трох Сталінскіх прэмій, Герой Сацыялістычнай Працы. Член Лонданскага каралеўскага таварыства і акадэмій навук Даніі, Нідэрландаў, ЗША (Нацыянальнай акадэміі навук ЗША і Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук), Французскага фізічнага таварыства і Лонданскага фізічнага таварыства.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 9 (22) студзеня 1908 г. у Баку, у яўрэйскай сям’і. Бацька — Давід Львовіч Ландау, інжынер-нафтавік. Маці — Любоў Веніамінаўна Ландау. З 1916 г. вучыўся ў бакінскай яўрэйскай гімназіі, дзе яго маці была выкладчыкам прыродазнаўства. Незвычайна таленавіты мэтаматычна, Ландау, жартуючы, казаў аб сабе: «Інтэграваць навучыўся ў 13 гадоў, і дыферэнцыраваць мог заўсёды». У 14 паступіў у Бакінскі ўніверсітэт, дзе вучыўся адначасова на двух факультэтах: фізіка-матэматычным і хімічным. За асабістыя поспехі быў пераведзены ў Ленінградскі ўніверсітэт. Скончыўшы ў 1927 фізічная аддзяленне Ленінградскага ўніверсітэта, Ландау стаў аспірантам, у далейшым супрацоўцам Ленінградскага фізіка-тэхнічнага інстытута, у 1926—1927 гг. апублікаваў першыя працы па тэарэтычнай фізіцы.
У 1929 г. быў у навуковай камандзіроўцы дзеля працягу адукацыі ў Германіі, у Даніі ў Нільса Бора, у Англіі і Швейцарыі. Нільса Бора ён пазней лічыў сваім адзіным настаўнікам. У 1932 г. узначаліў тэарытычны аддзел Украінскага фізіка-тэхнічнага інстытута (УФТІ). Пасля звальнення з Харкаўскага ўніверсітэта ў 1937 г. і выкліканай гэтым забастоўкі фізікаў быў запрошаны ў нядаўна створаны Інстытут фізічных праблем (ІФП) АН СССР і пераехаў у Маскву.
Пасля ад’езду Л. Ландау пачынаецца разгром УФТІ органамі абласнога НКУС, арыштоўваюцца замежныя спецыялісты А. Вайсберг і Ф. Хоутэрманс, у жніўні — верасні 1937 у час так званай «справы УФТІ» былі арыштаваны і расстраляныя фізікі Л. В. Разенкевіч (суаўтар Л. Ландау), Л. В. Шубнікаў, В. С. Горскі.
У красавіку 1938 г. Л. Ландау рэдагуе лістоўку, якая была напісана К. Коцерам і заклікала да звяржэння Сталінскага рэжыму, у якой Сталін названы фашыстскім дыктатарам. Тэкст лістоўкі быў пераданы антысталінскій групе студэнтаў ІФЛІ дзеля распаўсюджання па пошце перад першамайскімі святамі. Гэты намер быў выкрыты органамі бяспекі СССР, і Л. Ландау, Корэц і Ю. Б. Румер былі арыштаваны за антысавецкую агітацыю. У турме Ландау правёў год і был выпушчаны дзякуючы пісьму ў абарону ад Нільса Бора і ўмяшальніцтву Капіцы, які ўзяў Л.Ландау на паруку. Пасля вызвалення і да самай смерці ў 1968 г. Л. Ландау быў супрацоўнікам ІФП.
У 1955 г. падпісаў «Пісьмо трохсот» супраць Т. Д. Лысенкі. У 1962 г. атрымаў Нобелеўскую прэмію «За піянерскія даследаванні скандэнсаваных асяроддзяў, асабліва вадкага гелію». У тым жа годзе трапіў у страшэнную аўтакатастрофу, атрымаў шматлікія пераломы і правёў у коме 59 сутак. Пасля аварыі амаль што не займаўся навуковай дзейнасцю, але, на думку жонкі і сына, Ландау паступова вяртаўся да свайго нармальнага становішча і ў 1968 г. быў блізкі да таго, каб аднавіць сваю прафесійную дзейнасць.
Меў вельмі рознабаковыя інтэрэсы. Працаваў у сферы квантавай механікі, фізікі цвёрдага цела, магнетызму, фізікі нізкіх тэмператур, фізікі касмічных прамянёў, фізікі атамнага ядра, фізікі элементарных часціц, фізікі плазмы, гідрадынамікі, квантавай тэорыі поля і інш.
Самыя важныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- «Да тэорыі спектраў двухатамных малекул» (1926 г.) — самая першая праца
- «Праблема затухання ў хвалевай механіцы» (1927 г.)
- «Малыя энергіі сувязі ў квантавай механіцы» (1960 г.)
Усяго Л. Ландау напісаў 98 артыкулаў. Поўнае выданне яго прац у 1968 г. складала 2 тамы.
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Pitaevskii L. P. The great physicist // Herald Russ. Acad. Sci / Y. Osipov — Nauka, Springer Science+Business Media, 2008. — Vol. 78, Iss. 1. — P. 75–85. — ISSN 1019-3316; 1555-6492 — doi:10.1134/S1019331608010097
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118569066 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118569066 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 29 чэрвеня 2024.
- ↑ а б в г д е MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ Летопись Российской академии наук. Т. VII. 1946—1953 — М.: Архив Российской академии наук, 2022. — С. 76. — 896 с. — ISBN 978-5-6046932-6-1
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ландау Леў Давыдавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. С. 118.
- Новая иллюстрированная энциклопедия. Кн. 10 : Ку — Ма. — М., 2004.
- Ученые Московского университета — действительные члены и члены-корреспонденты Российской академии наук (1755—2004): биографический словарь. ― Москва, 2004.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Леў Давідавіч Ландау
- Нарадзіліся 22 студзеня
- Нарадзіліся ў 1908 годзе
- Нарадзіліся ў Баку
- Памерлі 1 красавіка
- Памерлі ў 1968 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Выкладчыкі Харкаўскага ўніверсітэта
- Супрацоўнікі Фізіка-тэхнічнага інстытута імя А. Ф. Іофэ
- Выкладчыкі МДУ
- Выкладчыкі МФТІ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Правадзейныя члены АН СССР
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Леапальдзіны
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены РАН
- Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі II ступені
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі-тэарэтыкі СССР
- Фізікі-тэарэтыкі Расіі
- Фізікі XX стагоддзя
- Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Выкладчыкі ВНУ Харкава
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Падпісалі «ліст трохсот»
- Узнагароджаныя медалём імя Макса Планка
- Фізікі СССР
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з СССР
- Удзельнікі савецкага атамнага праекта
- Асобы на марках