Мадрыгал (музыка)
Мадрыга́л (фр.: madrigal, італ.: madrigale ад лац.: matricale — песня на матчынай мове) — у музыцы — свецкі музычна-паэтычны жанр эпохі Адраджэння.
Узнік у італьянскай народнай творчасці як аднагалосая лірычная песня на роднай мове (у адрозненне ад песнапенняў на лацінскай мове). У XIV ст. пашыраны ў форме двух—трохгалосай куплетнай песні , часам у інструментальным суправаджэнні, з вядучым верхнім голасам. У XVI—XVII стст. — чатыроз—пяцігалосы вакальны твор a cappella, заснаваны на нормах поліфаніі «строгага стылю» (А. Віларт, Ф. Вердэло, К. Феста, Ф. Б. Картэча, Я. Аркадэльт, Дж. Палестрына, А. Ласа). Пашыраны таксама ў Англіі (Т. Морлі, Т. Уілкс, Дж. Уілбі), Германіі (Г. Л. Гаслер, Г. Шуц) і іншых еўрапейскіх краінах. У канцы XVI — пачатку XVII ст. наблізіўся да канцэртных і драматычных жанраў і стаў асновай мадрыгальнай камедыі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).