Мадэст Яцкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мадэст Яцкевіч
Дата нараджэння 1 мая 1894(1894-05-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лютага 1971(1971-02-27) (76 гадоў)
Альма-матар

Мадэст Яцкевіч (1 мая 1894, Паставы, сёння Віцебская вобласць27 лютага 1971) — беларускі рэлігійны дзеяч на эміграцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і праваслаўнага святара. У 1913 г. скончыў Віленскую гімназію і падчас Першай сусветнай вайны настаўннічаў на Віленшчыне. У 1921 г. рукапакладзены ў сан святара і да 1939 г. працаваў у розных парафіях Віленскай епархіі. Падчас 2-й сусветнай вайны — у кляштары Св. Духу ў Вільні. У 1944 г. выехаў у Аўстрыю, а пазней — у Аргенціну. У 1956 г. перабраўся ў Мельбурн (Аўстралія), дзе ў 1957 г. прыняў манаскі сан з рук архіепікапа Сяргея. Адразу далучыўся да жыцця беларускай грамады. У 1958 г. арганізаваў у Мельбурне парафію Трох Віленскіх мучанікаў БАПЦ. Займаўся актыўнай выдавецкай дзейнасцю — 1960 г. апрацаваў і выдаў «Каціхізіс, або Навука веры», Стары і Новы Запаветы, нарыс «Даведкі з гісторыі аўтакефаліі Беларускай Праваслаўнай Царквы», запачаткаваў выданне часопісу «Наша Царква» як друкаванага органу БАПЦ у Аўстраліі. У жніўні 1962 г. пасля непаразумення з архіепіскапам Сяргеем перайшоў у юрысдыкцыю Сусветнага Патрыярхату і працягваў душпастырскую дзейнасць у новастворанай беларускай парафіі Св. Еўфрасінні Полацкай у Мельбурне. Да самай смерці выдаваў часопіс «Праваслаўным шляхам».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І. Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). — С. 442—443.