Майсей Лейвікавіч Співак
Майсей Лейвікавіч Співак | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 студзеня 1919 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 ліпеня 1943 (24 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род войскаў | пяхота |
Званне | лейтэнант |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні |
Майсей Лейвікавіч Співа́к[1] (22 снежня 1919—23 ліпеня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1943).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яўрэй. Нарадзіўся ў сям'і рамесніка ў мястэчку Нароўля Рэчыцкага павета Гомельскай губерні (зараз горад Нароўля).
Скончыў сямігодку, працаваў бухгалтарам.
У Чырвонай Арміі з 1939 года. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. Пасля сканчэння вайны працягваў ваенную службу ў раёне горада Гродна. У 1940 годзе скончыў палкавую школу.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з чэрвеня 1941 года на Заходнім, Бранскім і Цэнтральным франтах. Удзельнічаў ў абароне Беластока, Гомеля, на Смаленскім напрамку, бітве пад Масквой і Курскай бітве.
Ад’ютант камандзіра 409-га стралковага палка (137-я стралковая дывізія, 48-я армія, Цэнтральны фронт) лейтэнант Співак вызначыўся 23 ліпеня 1943 года ў баях у раёне сяла Сцяпанаўскае (Свярдлоўскі раён, Арлоўская вобласць). У крытычны момант бою ўзначаліў батальён другога эшалону, павёў яго ў атаку, фарсіраваў раку Неруч, захапіў плацдарм і утрымліваў яго да падыходу асноўных сіл палка.
Лейтэнант М. Л. Співак загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў брацкай магіле на станцыі Зміёўка (Свярдлоўскі раён Арлоўскай вобласці).
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 27 жніўня 1943 года лейтэнанту Співаку Майсею Лейвікавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза
- Ордэн Леніна
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]
Імем Героя названы вуліцы ў гарадах Нароўлі, Гомелі, Арле.
Імя і фатаграфія Майсея Співака ў Нароўлі былі размешчаны на пастаменце з таблічкай у Алеі Славы нараўляцаў[2].
Зноскі
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Аллея Славы(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2022. Праверана 27 чэрвеня 2022.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Співак Майсей Лейвікавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 112—113. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Майсей Лейвікавіч Співак на сайце «Героі краіны»
- Співак Майсей Лейвікавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Спивак Моисей Лейвикович (руск.) // Праект «Память народа»
- Нарадзіліся 25 студзеня
- Нарадзіліся ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Нароўлі
- Памерлі 23 ліпеня
- Памерлі ў 1943 годзе
- Памерлі ў Арлоўскай вобласці
- Пахаваныя ў Арлоўскай вобласці
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Асобы
- Нарадзіліся 22 снежня
- Удзельнікі савецка-фінскай вайны
- Пехацінцы Вялікай Айчыннай вайны
- Удзельнікі бітвы за Маскву
- Удзельнікі Курскай бітвы
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны
- Лейтэнанты СССР