Майт Метсанурк
| Майт Метсанурк | |
|---|---|
| Mait Metsanurk | |
| | |
| Асабістыя звесткі | |
| Імя пры нараджэнні | Эдуард Хубель |
| Псеўданімы | Mait Metsanurk[1] |
| Дата нараджэння | 19 лістапада 1879[2] |
| Месца нараджэння |
|
| Дата смерці | 21 жніўня 1957[4][2] (77 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Пахаванне | |
| Грамадзянства | Расійская імперыя, Эстонія, СССР |
| Прафесійная дзейнасць | |
| Род дзейнасці | пісьменнік, журналіст, літаратурны крытык, палітык |
| Кірунак | неарэалізм[d] |
| Мова твораў | эстонская мова |
| Грамадская дзейнасць | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Майт Ме́тсанурк (эст.: Mait Metsanurk, сапраўднае імя Эдуард Ху́бель (эст.: Eduard Hubel); 19 лістапада 1879, в. Метсанука, Дэрпцкі павет, Ліфляндская губерня — 21 жніўня 1957, Талін, ЭССР) — эстонскі празаік , драматург , літаратурны крытык і перакладчык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Майт Метсанурк нарадзіўся малодшым восьмым дзіцем у сялянскай сям’і. Вучыўся ў пачатковай школе ў Оргэ, у 1900 годзе скончыў гарадское вучылішча ў Таліне. Працаваў на розных працах, чыноўнікам, школьным настаўнікам, з 1906 года — журналістам.
У 1924—1925 і з 1930 па 1936 Майт Метсанурк быў старшынёй Эстонскага літаратурнага таварыства. Пасля ўсталявання савецкай улады ў Эстоніі Майт Метсанурк трымаўся ўбаку ад палітыкі, за што быў выключаны з пісьменніцкай арганізацыі Эстонскай ССР. Быў рэабілітаваны пасля смерці Сталіна ў 1956 годзе.
Памёр у 1957 годзе. Пахаваны ў Таліне на Лясных могілках .
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Друкаваўся з 1904 года. Аўтар твораў сацыяльна-дыдактычнага характару, прасякнутых ідэяй маральнага самаўдасканалення чалавека (зборнікі навел «Боскія дзеці», 1910; «Апошні дзень», 1927; «Жыццё ўрываецца», 1931; «Зямное ярмо», 1933). У раманах — сацыяльна-псіхалагічных «Білем з Вахесаарэ» (1909), «Рабы» (1912), «Вось чалавек!» (1918), «Жыццё і смерць Таавета Сааверэ» (1922), дылогіі «Белае воблака» (1925) і «Чырвоны вецер» (1928), антыклерыкальнай накіраванасці «Званыя і выбраныя» (1937), гістарычных «На рацэ Юмерэ» (1934), «Агонь, які тлее» (1939), «Летні сонцаварот» (1957) і інш. шырыня ахопу гістарычных падзей, своеасаблівая трактоўка ідэйных канфліктаў эпохі, надзённыя праблемы жыцця эстонскай вёскі і інтэлігенцыі, рэалістычны паказ сацыяльных з’яў, тонкі псіхалагізм. Выступаў як драматург.
Зноскі
- ↑ https://sisu.ut.ee/ewod/m/metsanurk/
- 1 2 Eduard Hubel // Eesti biograafiline andmebaas ISIK — 2004. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 (not translated to et) Valitud ja valitsenud, Valitud ja valitsenud : Eesti parlamentaarsete ja muude esinduskogude ning valitsuste isikkoosseis aastail 1917-1999 — Eesti Rahvusraamatukogu, 1999.
- ↑ Метсанурк Майт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
- ↑ Метсанурк Майт // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Майт Метсанурк
- Нарадзіліся 19 лістапада
- Нарадзіліся ў 1879 годзе
- Нарадзіліся ў Тартумаа
- Памерлі 21 жніўня
- Памерлі ў 1957 годзе
- Памерлі ў Таліне
- Пахаваныя на Лясных могілках Таліна
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменнікі Расійскай імперыі
- Пісьменнікі Эстоніі
- Пісьменнікі СССР
- Пісьменнікі XX стагоддзя
- Драматургі паводле алфавіта
- Драматургі XX стагоддзя
- Драматургі Расійскай імперыі
- Драматургі Эстоніі
- Літаратурныя крытыкі паводле алфавіта
- Літаратурныя крытыкі Расійскай імперыі
- Літаратурныя крытыкі Эстоніі
- Літаратурныя крытыкі СССР
- Літаратурныя крытыкі XX стагоддзя
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Расійскай імперыі
- Перакладчыкі Эстоніі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі XX стагоддзя
- Эстонскамоўныя пісьменнікі
- Асобы, вядомыя пад літаратурнымі псеўданімамі
- Журналісты Эстоніі
- Аўтары гістарычных раманаў
- Нарадзіліся ў Юр’еўскім павеце Ліфляндскай губерні