Макаранічны верш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Макарані́чны верш (італ.: poesia maccheronica, ад maccheroni — макароны) — від жартоўнага ці сатырычнага верша, камізм якога ствараецца перанасычанасцю тэксту варварызмамі, падпарадкаванымі марфалагічным законам роднай мовы паэта. Такі верш разлічаны на чытача, які ведае значэнне ўведзеных у верш замежных словаў і выразаў і можа ў поўнай меры спасцігнуць камічны эфект ад іх перайначвання, ад суседства з іншамоўнай лексікай. Макаранічныя вершы ўзніклі ў глыбокай старажытнасці, калі асобныя рымскія паэты перамяшалі сваю мову з грэчаскімі словамі. Аснова для з'яўлення макаранічных вершаў у беларускай паэзіі была яшчэ ў часы Сярэднявечча, калі на Беларусі шырока ўжываліся лацінская, стараславянская і польская мовы. Аднак найбольш раннія з такіх твораў — вершы «Плач пакінутага каханай» і «За пекнай паненкай аж душа сумуе» — датуюцца толькі канцом XVIII — пачаткам XIX ст. У іх высмейвалася «пальшчызна» засцянковай шляхты.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]