Максім Іванавіч Лютыч
| Нарадзіўся | 1 красавіка 1997[1] (29 гадоў) | ||||||||||||||||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Альма-матар | |||||||||||||||||||||||||||||||
| Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
Максім Іванавіч Лютыч (нар. 1 красавіка 1997, Бяроза, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларускі баскетбаліст. Цяжкі форвард / цэнтравы. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа[2]. Выступаў за зборную Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаў займацца баскетболам у Бярозе. Першы трэнер — Валерый Віктаравіч Трухан. Навучаўся ў Мінску ў РДВАР пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова і ў БКМ пад кіраўніцтвам Сяргея Сяргеевіча Варыводава.
У 2015—2020 гадах быў у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за моладзевую, рэзервовую і асноўную каманду. У ліпені 2020 года пакінуў «Цмокаў» і перашоў у яраслаўскі «Буравеснік», але правёў там толькі 6 афіцыйных матчаў. У тым жа годзе далучыўся да клуба «Гродна-93»[3]. У кастрычніку 2023 года перайшоў у магілёўскі «Барысфен»[4]. У жніўні 2024 года вярнуўся ў БК «Мінск»[5]. Прызнаны лепшым цэнтравым Кубка Беларусі-2024[6]. У снежні 2024 года перайшоў у расійскі клуб «Металург» (Магнітагорск)[7].
Выступаў за юнацкую (2013), юніёрскую (2015), моладзевую (2016—2017) і нацыянальную (2019—2020) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018[8], у складзе мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 — бронзавым прызёрам Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[9][10]. У складзе мужчынскай зборнай Беларусі па фіджытал-баскетболе стаў сярэбраным прызёрам Гульняў БРІКС-2024 у Казані[11].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2012—2013 — БКМ (Мінск)
- 2013—2014 — БКМ-РДВАР (Мінск)
- 2014—2015 — Рубон-2 (Віцебск)
- 2014—2015 — Рубон (Віцебск)
- 2015—2017 — Цмокі-Мінск-2
- 2017—2020 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- 2017—2020 — Цмокі-Мінск
- 2020 — Буравеснік (Яраслаўль, Расія)
- 2020—2022 — Гродна-93
- 2022—2023 — Тамбоў (Расія)
- 2023—2024 — Барысфен (Магілёў)
- 2024 — Мінск
- з 2024 — Металург (Магнітагорск, Расія)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]
Чэмпіён Беларусі (1): 2017/2018.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2018/2019, 2021/2022, 2023/2024.
Уладальнік Кубка Беларусі (2): 2017, 2023.
Фіналіст Кубка Беларусі (1): 2024.
Сярэбраны прызёр Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка (1): 2018.
Зноскі
- 1 2 Maksim Liutych // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ↑ БК «Тамбов» подписал бронзового призёра Европейских игр Максима Лютыча(недаступная спасылка)
- ↑ Максим Лютыч — новый игрок «Гродно-93»
- ↑ ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ! ВСТРЕЧАЙТЕ! Новичок рыцарей – тяжёлый форвард Максим ЛЮТЫЧ!
- ↑ С возвращением, Максим!
- ↑ ГРОДНО-93 – ОБЛАДАТЕЛЬ XXVIII BETERA-КУБКА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
- ↑ БК "Металлург" подписал контракт с новым игроком
- ↑ Новости. Резервные “Цмокi” надели форму сборной
- ↑ Студент БГУФК Максим Лютыч в составе команды по баскетболу 3х3 завоевал бронзу II Европейских игр(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 верасня 2019. Праверана 16 кастрычніка 2023.
- ↑ ЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ. В МИНСПОРТА СОСТОЯЛОСЬ ЧЕСТВОВАНИЕ ИГРОКОВ И ТРЕНЕРОВ СБОРНЫХ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3
- ↑ ИГРЫ БРИКС. СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ – ВИЦЕ-ЧЕМПИОН МЕЖДУНАРОДНЫХ СОРЕВНОВАНИЙ
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце РФБ(недаступная спасылка)
- Профіль на сайце eurobasket.com
- Нарадзіліся 1 красавіка
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Выпускнікі БДУФК
- Ігракі РДВАР
- Ігракі «Рубона» Віцебск
- Ігракі «Цмокі-Мінск-2»
- Ігракі «Цмокі-Мінск»
- Ігракі «Буравесніка» Яраслаўль
- Ігракі «Гродна-93»
- Ігракі «Тамбова» (баскетбол)
- Ігракі «Барысфена» Магілёў
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-18
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе