Андрэй Анатолевіч Рагазенка
Нарадзіўся |
13 ліпеня 1997[1] (27 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Андрэй Анатолевіч Рагазенка (нар. 13 ліпеня 1997, Кахул, Малдова) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Выхаванец гомельскага ГАЦАР па гульнявых відах спорту. Першы трэнер — Анатоль Пятровіч Рагазенка (бацька Андрэя)[2]. Навучаўся ў Мінску ў РДВАР пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова і ў БКМ пад кіраўніцтвам Cяргея Сяргеевіча Варыводава. У складзе каманды БКМ-РДВАР стаў пераможцам Першай лігі чэмпіянату Беларусі ў сезоне 2013/14[3].
У 2015—2021 гадах быў у сістэме мінскіх «Цмокаў», выступаў за моладзевую (2015—2017), рэзервовую (2017—2019) і асноўную каманду, тройчы станавіўся чэмпіёнам Беларусі. У сезоне 2021/22 выступаў за казахскі клуб «Барсы-Атыраў», з якім стаў сярэбраным прызёрам чэмпіянату Казахстана[4], а ў сезоне 2022/23 — за расійскі клуб «Дынама» (Уладзівасток)[5].
У жніўні 2023 года перайшоў у магілёўскі «Барысфен»[6][7]. Разам з камандай стаў уладальнікам Кубка Беларусі-2023, быў прызнаны самым каштоўным гульцом турніру[8][9]. У студзені 2024 года перайшоў у клуб «Тэмп-СУМЗ» з Рэўды, з якім стаў бронзавым прызёрам расійскай Суперлігі[10]. У жніўні 2024 года вярнуўся ў «Барысфен»[11], у снежні перайшоў у клуб «Тамбоў»[12].
Выступаў за юнацкую (2013), юніёрскую (2015), моладзевую (2016—2017) і нацыянальную (з 2018) зборную Беларусі. У складзе студэнцкай зборнай Беларусі стаў сярэбраным прызёрам Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка-2018, у складзе мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 — бронзавым прызёрам Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[13].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2012—2013 — БКМ (Мінск)
- 2013—2014 — БКМ-РДВАР (Мінск)
- 2014—2015 — БДЭУ-РЦАР (Мінск)
- 2015—2017 — Цмокі-Мінск-2
- 2017—2019 — Цмокі-Мінск (рэзервовая каманда)
- 2017—2021 — Цмокі-Мінск
- 2021—2022 — Барсы-Атырау (Атырау, Казахстан)
- 2022—2023 — Дынама (Уладзівасток, Расія)
- 2023—2024 — Барысфен (Магілёў)
- 2024 — Тэмп-СУМЗ (Рэўда, Расія)
- 2024 — Барысфен (Магілёў)
- з 2024 — Тамбоў (Тамбоў, Расія)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіён Беларусі (3): 2017/2018, 2019/2020, 2020/2021.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана (1): 2021/2022.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2018/2019.
Бронзавы прызёр Расійскай Суперлігі (1): 2023/2024.
Уладальнік Кубка Беларусі (3): 2017, 2020, 2023.
Сярэбраны прызёр Міжнароднага студэнцкага баскетбольнага кубка (1): 2018.
Зноскі
- ↑ а б в Andrei Rahozenka // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ↑ Главный в гомельском баскетболе: Анатолий Рогозенко о детском спорте, «славянке», жизни в Молдове и многом другом
- ↑ БК «МЕЩЕРЯКОВА» — 10 ЛЕТ
- ↑ АНДРЕЙ РОГОЗЕНКО. КОГДА ОТЕЦ ТРЕНЕР, РАЗМИНУТЬСЯ С БАСКЕТБОЛОМ НЕТ ВОЗМОЖНОСТИ
- ↑ Баскетбольное «Динамо» усилилось — Андрей Рогозенко пополнил дружину Голяхова
- ↑ ОДИН БЕЛОРУССКИЙ БАСКЕТБОЛИСТ ПЕРЕШЕЛ В «АСТАНУ», ДРУГОЙ — ВЕРНУЛСЯ В ЧЕМПИОНАТ СТРАНЫ
- ↑ ДОБРО ПОЖАЛОВАТЬ! ВСТРЕЧАЙТЕ! Новичок рыцарей, но далеко не новичок в белорусском баскетболе — атакующий защитник Андрей РОГОЗЕНКО!
- ↑ Могилевский «Борисфен» впервые в истории завоевал Кубок Беларуси по баскетболу
- ↑ «БОРИСФЕН» – ОБЛАДАТЕЛЬ XXVII BETERA-КУБКА БЕЛАРУСИ
- ↑ АЛЕКСАНДР СЕМЕНЮК И АНДРЕЙ РОГОЗЕНКО – БРОНЗОВЫЕ ПРИЗЕРЫ ЧЕМПИОНАТА РОССИИ-СУПЕРЛИГА
- ↑ С ВОЗВРАЩЕНИЕМ!
- ↑ Состав БК «Тамбов» пополнил белорусский защитник
- ↑ ЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ. В МИНСПОРТА СОСТОЯЛОСЬ ЧЕСТВОВАНИЕ ИГРОКОВ И ТРЕНЕРОВ СБОРНЫХ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на сайце РФБ
- АНДРЕЙ РОГОЗЕНКО: ЧУВСТВУЮ АЗАРТ!
- Andrey Rogozenko
- Приморское «Динамо» укрепилось к началу нового сезона экс-разыгрывающим белорусского «Цмоки-Минск» из Единой лиги ВТБ
- Защитник Андрей Рогозенко перешел из «Барсов» в «Динамо»
- Андрей Рогозенко: играть в основной команде — это большой шаг!
- Andrei Rogozenko
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 13 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1997 годзе
- Нарадзіліся ў Малдове
- Ігракі РДВАР
- Ігракі «БДЭУ-ГрандПрынт» Мінск
- Ігракі «Цмокі-Мінск-2»
- Ігракі «Цмокі-Мінск»
- Ігракі «Барсаў» Атырау
- Ігракі «Дынама» Уладзівасток (баскетбол)
- Ігракі «Барысфена» Магілёў
- Ігракі ТЭМП-СУМЗ Рэўда
- Ігракі «Тамбова» (баскетбол)
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Баскетбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-18
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20