Максім Анатолевіч Валадзько

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Максім Валадзько
Ukr-Belorus 15 (10).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Анатолевіч Валадзько
Нарадзіўся 10 лістапада 1992(1992-11-10)[1][2][3] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 180 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь БАТЭ
Нумар 92
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2018 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 143 (8)
2012   Беларусь СКВІЧ (Мінск) 15 (4)
2019—2020 Расія Арсенал (Тула) 6 (0)
2020 Расія Тамбоў 4 (0)
2021— Беларусь БАТЭ (Барысаў)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2014 Беларусь Беларусь (да 21) 25 (1)
2014— Беларусь Беларусь 33 (2)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 7 лютага 2021.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 чэрвеня 2021

Максім Валадзько (нар. 10 лістапада 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца барысаўскага БАТЭ і нацыянальнай зборнай Беларусі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2009 года выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ, зрэдку прыцягваўся і да асноўнага складу. Сезон 2012 правёў у арэндзе ў мінскім клубе СКВІЧ у Першай лізе. Галоўны трэнер СКВІЧа Сяргей Бароўскі стаў выкарыстоўваць Максіма як флангавага абаронцу (да таго той быў паўабаронцам).

Пасля вяртання з арэнды ў сезоне 2013 стаў трывала праходзіць у асноўны склад барысаўскага клуба. Спачатку выходзіў на замену, а пачынаючы са жніўня 2013 года стаў з’яўляцца ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы.

У пачатку сезона 2014 месца асноўнага левага абаронцы барысаўчан заняў Філіп Младэнавіч, а Валадзько стаў пераважна выхадзіць на замену ў паўабарону. Улетку 2014 года стаў з’яўляцца ў стартавым складзе на пазіцыі правага паўабаронцы (часам нават правага ўскрайняга нападніка), але пад канец сезона вярнуўся на месца левага абаронцы.

У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[4]. У сезоне 2016 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, выступаючы ў асноўным на розных пазіцыях ля левага краю. У сезоне 2017 замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага абаронцы.

У студзені 2019 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з тульскім «Арсеналам»[5]. У складзе каманды стаў запасным іграком і рэдка з’яўляўся на полі. У чэрвені 2020 года падоўжыў кантракт з «Арсеналам» да канца сезона[6], па заканчэнні якога ў ліпені 2020 года пакінуў клуб[7].

Пасля сыходу з «Арсенала» некаторы час трэніраваўся з «Хімкамі», а ў кастрычніку 2020 года далучыўся да «Тамбова»[8]. Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, пасля стаў выхадзіць у стартавым складзе.

У лютым 2021 года далучыўся да БАТЭ і хутка падпісаў кантракт[9].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

У верасні 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[10]. Дэбютаваў у зборнай 18 лістапада 2014 года ў таварыскім матчы супраць Мексікі (3:2), выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]