Перайсці да зместу

Філіп Младэнавіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Філіп Младэнавіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 15 жніўня 1991(1991-08-15)[1][2] (33 гады)
Грамадзянства  Сербія
Рост 180 см
Вага 65 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Грэцыя Панатынаікос
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2011 Сербія Борац (Чачак) 31 (0)
2012—2013 Сербія Црвена Звезда (Бялград) 42 (2)
2014—2015 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 47 (4)
2016 Германія Кёльн 16 (0)
2017 Бельгія Стандард (Льеж) 5 (0)
2018—2020 Польшча Лехія (Гданьск) 74 (3)
2020—2023 Польшча Легія (Варшава) 74 (13)
2023— Грэцыя Панатынаікос
Нацыянальная зборная[* 2]
2011—2012 Сербія Сербія (да 21) 10 (0)
2012— Сербія Сербія 22 (1)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 сакавіка 2023

Філіп Младэнавіч (сербск.: Филип Младеновић, нар. 15 жніўня 1991, Чачак, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца грэчаскага клуба «Панатынаікос» з Афінаў і нацыянальнай зборнай Сербіі.

Клубная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Кар’еру пачынаў у клубе «Борац» з роднага горада Чачак. 17 снежня 2011 года перайшоў у сталічную «Црвену Звезду»[4].

У лютым 2014 года, разарваўшы кантракт з «Црвенай Звездай», стаў іграком барысаўскага БАТЭ[5]. У першым жа афіцыйным матчы за барысаўчан 15 сакавіка 2014 года супраць «Мінска» за Суперкубак Беларусі адзначыўся голам са штрафнога, які ў выніку прынёс БАТЭ трафей (1:0). Неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе БАТЭ на пазіцыі левага абаронцы.

У сезоне 2015 стаў часцей далучацца да дзеянняў у атацы; 29 верасня 2015 года ў матчы Лігі чэмпіёнаў супраць «Ромы» аформіў дубль (выніковы лік 3:2). Выдатны выступ у Лізе чэмпіёнаў выклікаў цікавасць да Младэнавіча еўрапейскіх клубаў, у тым ліку італьянскага «Мілана»[6].

5 студзеня 2016 года Младэнавіч падпісаў кантракт з нямецкім «Кёльнам» да чэрвеня 2019 года. Сума трансферу склала 1,5 млн еўра[7]. У сезоне 2015/16 трывала гуляў у аснове «Кёльна», але ў сезоне 2016/17 страціў месца ў складзе, правёўшы ўсяго два матчы. У снежні 2016 года перайшоў у льежскі «Стандард»[8], аднак не здолеў замацавацца ў аснове, правёў за клуб усяго 5 матчаў, у сезоне 2017/18 увогуле не з’яўляўся на полі.

У студзені 2018 года стаў іграком гданьскай «Лехіі»[9], дзе стаў асноўным іграком, дапамог клубу заваяваць Кубак і Суперкубак Польшчы. У ліпені 2020 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у варшаўскую «Легію»[10].

У чэрвені 2023 года падпісаў двухгадовы кантракт з грэчаскім «Панатынаікосам»[11].

Міжнародная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Сербіі. 31 мая 2012 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Сербіі ў таварыскім матчы супраць Францыі (0:2).