Максім Андрэевіч Грачыха

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Максім Грачыха
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Андрэевіч Грачыха
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1993(1993-06-10)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 175 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Хваля
Нумар 77
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Беларусь РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера*
2010 — 2015 Беларусь Віцебск 49 (2)
2015   Беларусь Слонім 14 (3)
2016 Беларусь Орша 25 (3)
2017 Беларусь Тарпеда (Мінск) 27 (2)
2018 Беларусь Прамень (Мінск) 1 (0)
2018 — 2019 Беларусь Орша 34 (3)
2020 — Беларусь Хваля (Пінск)
Нацыянальная зборная**
2009 Беларусь Беларусь (да 17) 3 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 сакавіка 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 лістапада 2015.

Максім Грачыха (нар. 10 чэрвеня 1993, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца пінскай «Хвалі».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2010 года выступаў за дубль «Віцебска». Пасля вылету «Віцебска» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2011 апынуўся ў асноўным складзе каманды. У 2012—2013 гадах звычайна толькі выхадзіў на замену, а ў першай палове 2014 года ўжо трывала з’яўляўся ў стартавым складзе віцебскага клуба.

Максім застаўся ў «Віцебску» і пасля выхаду ў Вышэйшую лігу па выніках сезона 2014. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 3 мая 2015, выйшаўшы на замену ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:3). Аднак, у мацнейшым дывізіёне замацавацца не здолеў, усяго толькі 6 разоў з’явіўшыся на полі пасля выхаду на замену. У пачатку жніўня 2015 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе футбаліста ў «Слонім» на правах арэнды[2].

У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[3]. У лютым праходзіў прагляд у «Нафтане», але беспаспяхова[4]. У выніку, папоўніў склад «Оршы»[5], дзе замацаваўся ў аснове.

У студзені 2017 года падпісаў трохгадовы кантракт з мінскім «Тарпеда»[6]. У першай палове сезона 2017 гуляў у стартавым складзе, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У сакавіку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда»[7]. Неўзабаве стаў трэніравацца са сталічным «Промнем» і ў красавіку быў заяўлены за клуб на чэмпіянат Беларусі[8]. Выступаў у асноўным за дубль «Промня», у галоўнай камандзе толькі аднойчы выйшаў на поле, і ўжо ў чэрвені 2018 года пакінуў каманду. У жніўні 2018 года зноў далучыўся да «Оршы», дзе стаў асноўным іграком, толькі ў другой палове 2019 года часцей выхадзіў на замену.

У сакавіку 2020 года далучыўся да пінскай «Хвалі»[9].

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Віцебск Беларусь 27 2
2011 дубль Віцебск Беларусь 27 7
2012 Д2 Віцебск Беларусь 14 0
2013 Д2 Віцебск Беларусь 10 1
2014 Д2 Віцебск Беларусь 19 1
2015 (1) Д1 Віцебск Беларусь 6 0
2015 (2) Д2 Слонім Беларусь 14 3
2016 Д2 Орша Беларусь 25 3
2017 Д2 Тарпеда Беларусь 27 2
2018 (1) Д1 Прамень Беларусь 1 0
2018 (2) Д2 Орша Беларусь 11 2
2019 Д2 Орша Беларусь 23 1

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]