Максім Анатолевіч Валадзько

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Максім Валадзько)
Футбол
Максім Валадзько
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Анатолевіч Валадзько
Нарадзіўся 10 лістапада 1992(1992-11-10)[1][2][…] (31 год)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 77 кг[3]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Мальта Фларыяна
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2018 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 143 (8)
2012   Беларусь СКВІЧ (Мінск) 15 (4)
2019—2020 Расія Арсенал (Тула) 6 (0)
2020 Расія Тамбоў 4 (0)
2021—2022 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 20 (1)
2022—2023 Андора Санта Калома 23 (1)
2023— Мальта Фларыяна
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2014 Беларусь Беларусь (да 21) 25 (1)
2014—2021 Беларусь Беларусь 33 (2)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 5 чэрвеня 2021
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Максім Валадзько (нар. 10 лістапада 1992, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца мальтыйскага клуба «Фларыяна». Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2014—2021).

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2009 года выступаў за дубль барысаўскага БАТЭ, зрэдку прыцягваўся і да асноўнага складу. Сезон 2012 правёў у арэндзе ў мінскім клубе СКВІЧ у Першай лізе. Галоўны трэнер СКВІЧа Сяргей Бароўскі стаў выкарыстоўваць Максіма як флангавага абаронцу (да таго той быў паўабаронцам).

Пасля вяртання з арэнды ў сезоне 2013 стаў трывала праходзіць у асноўны склад барысаўскага клуба. Спачатку выходзіў на замену, а пачынаючы са жніўня 2013 года стаў з’яўляцца ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы.

У пачатку сезона 2014 месца асноўнага левага абаронцы барысаўчан заняў Філіп Младэнавіч, а Валадзько стаў пераважна выхадзіць на замену ў паўабарону. Улетку 2014 года стаў з’яўляцца ў стартавым складзе на пазіцыі правага паўабаронцы (часам нават правага ўскрайняга нападніка), але пад канец сезона вярнуўся на месца левага абаронцы.

У снежні 2015 года падоўжыў кантракт з БАТЭ[4]. У сезоне 2016 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, выступаючы ў асноўным на розных пазіцыях ля левага краю. У сезоне 2017 замацаваўся ў аснове на пазіцыі левага абаронцы.

У студзені 2019 года падпісаў кантракт на 1,5 гады з тульскім «Арсеналам»[5]. У складзе каманды стаў запасным іграком і рэдка з’яўляўся на полі. У чэрвені 2020 года падоўжыў кантракт з «Арсеналам» да канца сезона[6], па заканчэнні якога ў ліпені 2020 года пакінуў клуб[7].

Пасля сыходу з «Арсенала» некаторы час трэніраваўся з «Хімкамі», а ў кастрычніку 2020 года далучыўся да «Тамбова»[8]. Спачатку заставаўся на лаўцы запасных, пасля стаў выхадзіць у стартавым складзе.

У лютым 2021 года далучыўся да БАТЭ і хутка падпісаў кантракт[9]. Не меў трывалага месца ў стартавым складзе, нярэднка выхадзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У жніўні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў барысаўскі клуб[10].

У жніўні 2022 года стаў іграком андорскага клуба «Санта Калома»[11]. У чэрвені 2023 года перабраўся ў мальтыйскую «Фларыяну»[12].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі.

У верасні 2014 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[13]. Дэбютаваў у зборнай 18 лістапада 2014 года ў таварыскім матчы супраць Мексікі (3:2), выйшаўшы ў стартавым складзе на пазіцыі левага абаронцы.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Maksim Volodjko // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Maksim Valadzko // FBref.com
  3. https://int.soccerway.com/players/-/135674/
  4. Максим Володько продлил контракт с БАТЭ
  5. Максим Володько стал игроком тульского "Арсенала" Архівавана 14 студзеня 2019.
  6. Максим Володько продлил контракт с тульским "Арсеналом"
  7. Максим Володько покинул тульский "Арсенал"
  8. Максим Володько перешел в "Тамбов"
  9. Максим Володько вернулся в БАТЭ
  10. БАТЭ расстался с Володько и вновь отправил Волкова в аренду в "Химки"
  11. Футбол. Максим Володько официально подписал контракт с клубом "Санта-Колома" из Андорры Архівавана 29 жніўня 2022.
  12. Максим Володько покинул "Санта-Колому" и продолжит карьеру на Мальте (руск.). football.by (21 чэрвеня 2023). Праверана 22 чэрвеня 2023.
  13. Глеб и Брессан не вызваны в сборную Беларуси, Сигневич, Путило и Янушкевич – в составе