Максім Ганалон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Максім Ганалон
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 10 сакавіка 1989(1989-03-10)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Францыя
Рост 187 см
Вага 76 кг
Пазіцыя апорны паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Францыя Клермон
Нумар 12
Маладзёжныя клубы
1997—1999 Францыя Вільфранш
1999—2009 Францыя Ліён
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2017 Францыя Ліён 242 (8)
2017—2020 Італія Рома 16 (0)
2018—2019   Іспанія Севілья 10 (0)
2019—2020   Іспанія Гранада 19 (0)
2020—2022 Іспанія Гранада 50 (0)
2022— Францыя Клермон
Нацыянальная зборная[* 2]
2007—2008 Францыя Францыя (да 19) 7 (0)
2009—2010 Францыя Францыя (да 21) 6 (0)
2011—2015 Францыя Францыя 8 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 1 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 ліпеня 2017
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Максі́м Ганало́н (фр.: Maxime Gonalons; нар. 10 сакавіка 1989, Венісьё, Францыя) — французскі футбаліст, апорны паўабаронца клуба «Клермон» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Ганалон з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы ліёнскага клуба «Алімпік», да якога далучыўся ва ўзросце 10 гадоў. Дарослую кар’еру распачаў у 2009 годзе ў камандзе таго ж клуба, калі 25 жніўня з’явіўся на полі ў гульні супраць бельгійскага «Андэрлехта», замяніўшы на 73 хвіліне Жэрэмі Тулалана. Праз некаторы час стаў асноўным футбалістам клуба, а ў студзені 2013 года быў абраны капітанам каманды.

У ліпені 2017 года перайшоў у «Рому» за 5 млн еўра[3], аднак не меў трывалага месца ў складзе. У жніўні 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Севільі»[4]. Па заканчэнні сезона 2018/19 вярнуўся ў «Рому».

У верасні 2019 года быў арандаваны «Гранадай»[5], а ў жніўні 2020 года перайшоў у клуб на трывалай аснове. У ліпені 2022 года ў якасці свабоднага агента далучыўся да «Клермона».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

11 лістапада 2011 года Максім дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Францыі ў таварыскім матчы супраць зборнай ЗША[6].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

«Алімпік» Ліён:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]