Жэрэмі Тулалан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Жэрэмі Тулалан
Toulalan3.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 10 верасня 1983(1983-09-10)[1] (35 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Францыі Францыя
Рост 183 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб няма
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
1998 — 2001 Сцяг Францыі Нант
Клубная кар’ера*
2001 — 2006 Сцяг Францыі Нант 94 (1)
2006 — 2011 Сцяг Францыі Ліён 139 (1)
2011 — 2013 Сцяг Іспаніі Малага 44 (3)
2013 — 2016 Сцяг Францыі Манака 82 (1)
2016 — 2018 Сцяг Францыі Бардо 51 (0)
Нацыянальная зборная**
2006 — 2010 Сцяг Францыі Францыя 36 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 18 студзеня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 4 чэрвеня 2010.

Жэрэмі Тулалан (фр.: Jérémy Toulalan; нар. 10 верасня 1983, Нант, Францыя) — французскі футбаліст, апорны паўабаронца. Былы ігрок нацыянальнай зборнай Францыі.

Шырока вядомы тым, што забівае вельмі мала нават для апорнага паўабаронцы, гэта значыць у 230 матчах чэмпіянату Францыі забіў толькі адзін раз у сезоне 2004/05 у браму клуба «Страсбург», аднак пры пераходзе ў іспанскае першынства адзначыўся тройчы за першы сезон.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

«Нант»[правіць | правіць зыходнік]

Жэрэмі з’яўляецца выхаванцам футбольнай школы «Нанта», у якім дэбютаваў у сезоне 2001/02. У 2005 годзе быў прызнаны найлепшым маладым футбалістам чэмпіянату Францыі.

«Алімпік»[правіць | правіць зыходнік]

У 2006 годзе за 7 мільёнаў еўра перайшоў з «Нанта» ў «Алімпік» Ліён, дзе яго разглядалі як замену малійцу Мамаду Дыяра, які перайшоў у мадрыдскі «Рэал». У складзе «Алімпіка» Жэрэмі два разы запар станавіўся чэмпіёнам Францыі. У сезонах 2004/05 і 2007/08 быў уключаны ў сімвалічную зборную чэмпіянату. Да Тулалана праяўляў цікавасць лонданскі «Арсенал», аднак Жэрэмі вырашыў застацца ў Францыі.

«Малага»[правіць | правіць зыходнік]

11 чэрвеня 2011 года іспанскі клуб «Малага» пацвердзіў пераход Тулалана ў свой склад за 10 млн еўра[2][3]. 28 лістапада 2011 года ён адкрыў лік сваім галам за новы клуб у хатнім пераможным матчы супраць «Вільярэала», які скончыўся з лікам 2:1.

«Манака» і «Бардо»[правіць | правіць зыходнік]

26 ліпеня 2013 года Жэрэмі падпісаў 2-гадовы кантракт з клубам «Манака»[4]. Улетку 2016 года перайшоў у «Бардо». У студзені 2018 года разарваў кантракт з клубам[5].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Першы матч за зборную Францыі згуляў 11 кастрычніка 2006 года супраць зборнай Фарэрскіх астравоў.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Алімпік Ліён:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]