Максім Андрэевіч Грачыха

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Максім Грачыха)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Максім Грачыха
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Андрэевіч Грачыха
Нарадзіўся 10 чэрвеня 1993(1993-06-10)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 175 см
Вага 70 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Орша
Нумар 9
Кар’ера
Маладзёжныя клубы
Сцяг Беларусі РДВАР (Мінск)
Клубная кар’ера*
2010 — 2015 Сцяг Беларусі Віцебск 49 (2)
2015   Сцяг Беларусі Слонім 14 (3)
2016 Сцяг Беларусі Орша 25 (3)
2017 Сцяг Беларусі Тарпеда (Мінск) 27 (2)
2018 Сцяг Беларусі Прамень (Мінск) 1 (0)
2018 — Сцяг Беларусі Орша 11 (2)
Нацыянальная зборная**
2009 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 3 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 лістапада 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 лістапада 2015.

Максім Грачыха (нар. 10 чэрвеня 1993, Віцебск) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Орша».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

З 2010 года выступаў за дубль «Віцебска». Пасля вылету «Віцебска» з Вышэйшай лігі па выніках сезону 2011 апынуўся ў асноўным складзе каманды. У 2012—2013 гадах звычайна толькі выхадзіў на замену, а ў першай палове 2014 года ўжо трывала з’яўляўся ў стартавым складзе віцебскага клуба.

Максім застаўся ў «Віцебску» і пасля выхаду ў Вышэйшую лігу па выніках сезону 2014. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 3 мая 2015, выйшаўшы на замену ў матчы супраць брэсцкага «Дынама» (2:3). Аднак, у мацнейшым дывізіёне замацавацца не здолеў, усяго толькі 6 разоў з’явіўшыся на полі пасля выхаду на замену. У пачатку жніўня 2015 года была дасягнута дамоўленасць аб пераходзе футбаліста ў «Слонім» на правах арэнды[2].

У студзені 2016 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Віцебск»[3]. У лютым праходзіў прагляд у «Нафтане», але беспаспяхова[4]. У выніку, папоўніў склад «Оршы»[5], дзе замацаваўся ў аснове.

У студзені 2017 года падпісаў трохгадовы кантракт з мінскім «Тарпеда»[6]. У першай палове сезону 2017 гуляў у стартавым складзе, пазней стаў у асноўным выхадзіць на замену. У сакавіку 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў «Тарпеда»[7]. Неўзабаве стаў трэніравацца са сталічным «Промнем» і ў красавіку быў заяўлены за клуб на чэмпіянат Беларусі[8]. Выступаў у асноўным за дубль «Промня», у галоўнай камандзе толькі аднойчы выйшаў на поле, і ўжо ў чэрвені 2018 года пакінуў каманду. У жніўні 2018 года зноў далучыўся да «Оршы».

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Віцебск Сцяг Беларусі 27 2
2011 дубль Віцебск Сцяг Беларусі 27 7
2012 Д2 Віцебск Сцяг Беларусі 14 0
2013 Д2 Віцебск Сцяг Беларусі 10 1
2014 Д2 Віцебск Сцяг Беларусі 19 1
2015 (1) Д1 Віцебск Сцяг Беларусі 6 0
2015 (2) Д2 Слонім Сцяг Беларусі 14 3
2016 Д2 Орша Сцяг Беларусі 25 3
2017 Д2 Тарпеда Сцяг Беларусі 27 2
2018 (1) Д1 Прамень Сцяг Беларусі 1 0
2018 (2) Д2 Орша Сцяг Беларусі 11 2

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]