Максім Леанідавіч Ермаловіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Максім Ермаловіч)
Максім Леанідавіч Ермаловіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі
20 ліпеня 2020 — 2022
Кіраўнік урада Раман Галоўчанка
Папярэднік Сяргей Алейнік
Міністр фінансаў Рэспублікі Беларусь
31 жніўня 2018 — 3 чэрвеня 2020
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Сяргей Румас
Папярэднік Уладзімір Амарын
Пераемнік Юрый Селіверстаў

Нараджэнне 26 чэрвеня 1977(1977-06-26) (45 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Максі́м Леані́давіч Ермало́віч (26 чэрвеня 1977, Лепель, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, намеснік Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (з 2022 года).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 26 чэрвеня 1977 года ў Лепелі. Скончыў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт. У 2000 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне». У 2005 годзе прайшоў перападрыхтоўку ў Акадэміі Упраўлення пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Міжнародныя адносіны»[1].

У 1999 годзе працаваў дзяржаўным падатковым інспектарам інспекцыі № 2 Дзяржаўнага падатковага камiтэта па Фрунзенскім раёне Мінска. З ліпеня 1999 года па 2002 год займаў розныя пасады ў Дзяржаўным падатковым камітэце Беларусі (пазней Міністэрства па падатках і зборах). У 2002 годзе перайшоў працаваць у Міністэрства фінансаў Беларусі. Займаў пасады кансультанта ўпраўлення аналізу і планавання даходаў бюджэту, намесніка начальніка ўпраўлення — начальніка аддзела планавання і ўліку даходаў бюджэту галоўнага ўпраўлення падатковай палітыкі і даходаў бюджэту Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь. У 2007—2011 гадах — начальнік галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь[1]. У 2011—2014 гадах — намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь. З 2014 года працаваў першым намеснікам Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь.

31 снежня 2018 года быў прызначаны Міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь[2].

20 ліпеня 2020 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Злучаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Ірландыі па сумяшчальніцтве[3]. У ліпені 2022 года адкліканы з Лондана[4].

1 жніўня 2022 года прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[5].

Зноскі