Перайсці да зместу

Аляксандр Юр’евіч Міхневіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Міхневіч
Намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
23 сакавіка 2000 30 кастрычніка 2006
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Ярмошын, Генадзь Навіцкі
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Аб’яднаным Каралеўстве Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі
4 жніўня 2006 10 верасня 2012
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Аляксей Мажухоў
Пераемнік Сяргей Алейнік
Першы намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь
10 верасня 2012 13 чэрвеня 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Ігар Петрышэнка
Пераемнік Андрэй Еўдачэнка
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія
13 чэрвеня 2016 29 ліпеня 2021
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Папярэднік Андрэй Еўдачэнка

Нараджэнне 24 снежня 1953(1953-12-24) (72 гады)
Бацька Юрый Міхневіч
Грамадзянства
Узнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Медаль «За працоўныя заслугі»
Медаль «За працоўныя заслугі»

Алякса́ндр Ю́р’евіч Міхне́віч (нар. 24 снежня 1953, Мінск) — беларускі дыпламат.

Нарадзіўся 24 снежня 1953 года ў Мінску. Сын Юрыя Міхневіча, Міністра культуры БССР (1971—1988).

У 1977 годзе скончыў Маскоўскі інжынерна-фізічны інстытут; ў 1986 годзе — Усесаюзную ордэна Дружбы народаў Акадэмію знешняга гандлю.

З 1977 да 1978 — інжынер вытворча-тэхнічнага аб’яднання «Інтэграл». З 1979 да 1980 — намеснік сакратара камітэта камсамола вытворча-тэхнічнага аб’яднання «Інтэграл».

З 1980 да 1983 — загадчык аддзела Мінскага гаркама ЛКСМ Беларусі.

З 1983 да 1986 — слухач Усесаюзнай ордэна Дружбы народаў Акадэміі знешняга гандлю.

З 1986 да 1987 — выконваючы абавязкі загадчыка аддзела кадраў Беларускага навукова-даследчага інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР.

З 1987 да 1988 — загадчык аддзела патэнтна-ліцэнзійных даследаванняў Беларускага навукова-даследчага інстытута навукова-тэхнічнай інфармацыі і тэхніка-эканамічных даследаванняў Дзяржплана БССР.

З 1988 да 1992 — начальнік аддзела знешнеэканамічных сувязяў Міністэрства лёгкай прамысловасці БССР.

З 1992 да 1995 — начальнік аддзела, начальнік упраўлення знешнеэканамічных сувязяў канцэрна «Беллегпрам».

З 1995 да 2000 — першы віцэ-прэзідэнт Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

З сакавіка 2000 да жніўня 2006 — намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь, з жніўня 2006 і да верасня 2012 года — Пасол Рэспублікі Беларусь ў Вялікабрытаніі і Ірландыі (па сумяшчальніцтве).

З 12 верасня 2012 года — першы намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

13 чэрвеня 2016 года быў прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Каралеўстве Бельгія, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Еўрапейскім саюзе і Еўрапейскім супольніцтве па атамнай энергіі, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Паўночнаатлантычнага дагавора па сумяшчальніцтве, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Вялікім Герцагстве Люксембург па сумяшчальніцтве[1]. На фоне новага абвастрэння адносін паміж Беларуссю і ЕС у чэрвені 2021 Аляксандр Міхневіч быў адкліканы ў Мінск для кансультацый. Вызвалены ад пасадаў у сувязі з выхадам у адстаўку 29 ліпеня 2021 года[2].

Зноскі