Юрый Міхайлавіч Селіверстаў
Юрый Міхайлавіч Селіверстаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
Папярэднік | Максім Ермаловіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1978 |
||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы |
Юрый Міхайлавіч Селіверстаў (нар. 1978, Мінск) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Міністр фінансаў Беларусі (з 4 чэрвеня 2020 года).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт у 2002 годзе, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у 2009 годзе.
У 2002—2009 гадах працаваў у Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь на розных пасадах, у 2009—2012 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення фінансаў вытворчай сферы Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, у 2012—2015 гадах — начальнік Галоўнага ўпраўлення бюджэтнай палітыкі Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь, у 2015—2018 гадах — намеснік Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь, 14 лістапада 2018 года прызначаны на пасаду Першага намесніка Міністра фінансаў Рэспублікі Беларусь.
4 чэрвеня 2020 года прызначаны міністрам фінансаў Рэспублікі Беларусь.