Максім Уладзіміравіч Шышлоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Максім Шышлоў
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Максім Уладзіміравіч Шышлоў
Нарадзіўся 17 лютага 1996(1996-02-17)[1] (23 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 192 см
Вага 83 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Беларусі Нёман
Нумар 35
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2015 — Сцяг Беларусі Нёман (Гродна) 2 (-5)
2017   Сцяг Беларусі Граніт (Мікашэвічы) 8 (-11)
2018   Сцяг Беларусі Белшына (Бабруйск) 14 (-10)
Нацыянальная зборная**
2017 Сцяг Беларусі Беларусь (да 21) 1 (-3)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 красавіка 2019.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 24 красавіка 2019.

Максім Шышлоў (нар. 17 лютага 1996, Мазыр) — беларускі футбаліст, брамнік гродзенскага «Нёмана».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец мазырскай СДЮШАР-1, у юнацкім узросце трапіў у склад гродзенскага «Нёмана». З 2015 года пачаў выступаць за дубль гродзенскага клуба, на наступны год замацаваўся ў складзе дубля, стаў часам прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе быў трэцім брамнікам.

У верасні 2017 года быў аддадзены ў арэнду мікашэвіцкаму «Граніту»[2], дзе стаў асноўным іграком. У студзені 2018 года на правах арэнды перабраўся ў бабруйскую «Белшыну»[3]. Спачатку быў другім брамнікам каманды пасля Руслана Капанцова, аднак пазней стаў займаць месца ў асноўным складзе.

У пачатку 2019 года, пасля вяртання з арэнды, зноў стаў трэніравацца з «Нёманам». У сакавіку 2019 года падпісаў новы трохгадовы кантракт з гродзенскім клубам[4]. Застаўся на сезон 2019 у складзе «Нёмана» ў якасці другога брамніка, аднак у сувязі з хваробай Сяргея Курганскага правёў першыя два матчы ў Вышэйшай лізе — супраць «Гомеля» (3:2) і салігорскага «Шахцёра» (0:3).

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2017 годзе прыцягваўся да складу моладзевай зборнай Беларусі, дзе з’яўляўся другім брамнікам пасля Дзяніса Шчарбіцкага. 31 мая 2017 года правёў свой адзіны матч за моладзевую зборную, калі ў таварыскай сустрэчы з Расіяй (0:7) выйшаў на поле ў пачатку другога тайма і быў заменены на 83-й хвіліне.

У ліпені 2017 года ў складзе другой зборнай Беларусі паехаў на міжнародны турнір у Тайланд, аднак быў трэцім брамнікам у складзе і на полі не з’яўляўся.

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Нёман Сцяг Беларусі 7 -8
2016 дубль Нёман Сцяг Беларусі 27 -21
2017 (1) дубль Нёман Сцяг Беларусі 20 -27
2017 (2) Д2 Граніт Сцяг Беларусі 8 -11
2018 Д2 Белшына Сцяг Беларусі 14 -10

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]