Дзяніс Мікалаевіч Шчарбіцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Дзяніс Шчарбіцкі)
Футбол
Дзяніс Шчарбіцкі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Дзяніс Мікалаевіч Шчарбіцкі
Нарадзіўся 14 красавіка 1996(1996-04-14)[1][2] (28 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 197 см
Вага 92 кг[3]
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Урал
Нумар 77
Клубная кар’ера[* 1]
2014—2022 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 80 (-54)
2023— Расія Урал (Екацярынбург) 0 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2012—2013 Беларусь Беларусь (да 17) 5 (-14)
2015—2018 Беларусь Беларусь (да 21) 16 (-21)
2018 Беларусь Беларусь 1 (-2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 16 кастрычніка 2018

Дзяніс Шчарбіцкі (нар. 14 красавіка 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, брамнік расійскага клуба «Урал» з Екацярынбурга.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец дзіцячай школы мінскага МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру барысаўскага БАТЭ. З 2014 года пачаў выступаць за дубль, таксама ў 2014 і 2015 гадах выступаў за барысаўскі клуб у Юніёрскай лізе УЕФА.

З 2015 года пачаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 7 ліпеня 2016 года дэбютаваў у аснове БАТЭ ў матчы Вышэйшай лігі супраць «Іслачы» (3:1). Да канца сезона 2016 згуляў яшчэ ў чатырох матчах чэмпіянату. У верасні 2016 года падпісаў новы кантракт з БАТЭ[4].

У сезоне 2017 стаў асноўным брамнікам БАТЭ, правёў за каманду 23 матчы ў чэмпіянаце Беларусі, 4 у Лізе чэмпіёнаў і 8 у Лізе Еўропы. Па выніках сезона 2017 быў прызнаны найлепшым брамнікам чэмпіянату Беларусі. У студзені 2019 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[5]. Пачынаў сезон 2019 у якасці асноўнага брамніка, аднак у чэрвені атрымаў траўму і да канца года на полі не з’яўляўся. Траўмы пераследавалі футбаліста і ў наступныя гады: у сезоне 2020 чаргаваўся з Антонам Чычканам, а ў 2021 годзе ўвогуле не з’яўляўся на полі.

У лютым 2022 года яшчэ на год падоўжыў пагадненне з БАТЭ[6]. Толькі з лета пачаў пачаў трапляць у заяўку каманды на матчы, у сезоне 2022 правёў дзве гульні ў Вышэйшай лізе. У пачатку 2023 года з-за забароны Міністэрства спорту і турызму не трапіў у заяўку БАТЭ на сезон і не ўдзельнічаў у афіцыйных матчах.

У ліпені 2023 года перайшоў у екацярынбургскі «Урал»[7]. У студзені 2024 года падпісаў новы доўгатэрміновы кантракт з клубам[8].

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2012—2013 гадах гуляў за юнацкую зборную Беларусі ў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы.

17 студзеня 2015 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць Эстоніі на Кубку Садружнасці ў Санкт-Пецярбургу. Пазней стаў асноўным брамнікам моладзевай зборнай.

9 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Фінляндыі (0:2).

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль БАТЭ Беларусь 0 0
2014 дубль БАТЭ Беларусь 6 −6
2015 дубль БАТЭ Беларусь 3 −3
2016 Д1 БАТЭ Беларусь 5 −3
2017 Д1 БАТЭ Беларусь 23 −12
2018 Д1 БАТЭ Беларусь 26 −18
2019 Д1 БАТЭ Беларусь 10 −3
2020 Д1 БАТЭ Беларусь 14 −15
2021 Д1 БАТЭ Беларусь 0 0
2022 Д1 БАТЭ Беларусь 2 −3

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Denis Shcherbitski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Denis Scherbitskiy // FBref.com
  3. https://fcbate.by/team/base/4
  4. Футбол. Денис Щербицкий продлил контракт с БАТЭ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (21 верасня 2016). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2016.
  5. Денис Щербицкий продлил контракт с БАТЭ (руск.). football.by (15 студзеня 2019). Праверана 24 студзеня 2024.
  6. БАТЭ на один сезон продлил контракт со Щербицким (руск.). football.by (1 лютага 2022). Праверана 24 студзеня 2024.
  7. Щербицкий стал игроком "Урала" (руск.). football.by (5 ліпеня 2023). Праверана 24 студзеня 2024.
  8. Щербицкий, ни разу не сыграв за "Урал", подписал новый контракт с клубом (руск.). football.by (19 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.
  9. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 24 студзеня 2024.