Макс Кенэдзі Хортан
Макс Хортан | |
---|---|
Max Kennedy Horton | |
![]() Камандар Хортан. Афіцыйны здымак па выпадку ўзнагароджання Георгіеўскім крыжам, 1915 | |
Дата нараджэння | 29 лістапада 1883 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 ліпеня 1951 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Вялікабрытанія ![]() |
Род войскаў | Каралеўскі ваенна-марскі флот Вялікабрытаніі |
Гады службы | 1898—1945 |
Званне | Адмірал |
Камандаваў |
E9 (1914—1918), падводныя лодкі Вялікабрытаніі (1940—1942), Заходнія падыходы (1942-1945) |
Бітвы/войны | |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Макс Кенэдзі Хортан (англ.: Max Kennedy Horton; 29 лістапада 1883 — 30 ліпеня 1951) — брытанскі адмірал флоту, падводнік, у Першую сусветную вайну камандзір падводнай лодкі E9, падчас Другой Сусветнай вайны — камандаваў падводнымі сіламі Вялікабрытаніі, затым займаў пасаду камандуючага Заходнімі падыходамі.
Па традыцыі брытанскіх марскіх сем'яў, паступіў на флот у юным узросце: 15 верасня 1898 года, у якасці кадэта на HMS Britannia (Дартмут). У 1903 годзе атрымаў першае афіцэрскае званне сублейтенанта, што адпавядае малодшаму лейтэнанту.
17 лістапада 1942 года Хортан быў прызначаны галоўнакамандуючым Заходнімі падыходамі. Відавочна, у самыя цяжкія месяцы бітвы за Атлантыку Кабінет вырашыў, што змагацца з падводнікамі павінен падводнік, прычым найвядомы. Пры ім канвоям пачалі надаваць так званыя групы падтрымкі, не злучаныя ордарам: па істоце, супрацьлодачныя пошукава-ўдарныя групы. Маючы больш волі манеўру, яны маглі правяраць магчымыя кантакты і пераследваць выяўленыя лодкі. Трэба нагадаць, што такая мера стала магчымая з павелічэннем ліку супрацьлодачных караблёў. Яшчэ ў 1941 годзе яна была б проста няздзейсная. Макс Хортан, як і яго папярэднік, сэр Персі Нобл, лічыцца адным з творцаў перамогі над нямецкімі падводнымі лодкамі.
У 1945 годзе ён па ўласным жаданні выйшаў у адстаўку. У рапарце ён указаў прычыну: «каб даць дарогу маладым афіцэрам». Ужо ў адстаўцы быў узнагароджаны Вялікім крыжам ордэна Лазні і цырыманіяльнай пасадай герольда Ордэна (англ.: King of Arms of the Order of the Bath).
Падчас Другой сусветнай вайны ўзброены траўлер Каралеўскага флоту насіў імя HMS Commander Horton.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль «За выратаванне жыцця на мора» (23 кастрычніка 1911 года)
- Ордэн «За выдатныя заслугі» (21 кастрычніка 1914 года)
- Ордэн Святой Ганны 2-й ступені з мячамі (сакавік 1915 года, Расія)
- Ордэн Святога Георгія 4-й ступені (15 лістапада 1915 года, Расія)
- Ордэн Ганаровага легіёна, кавалер (18 красавіка 1916 года, Францыя)
- Ордэн Святога Уладзіміра 4-й ступені з мячамі і бантам (7 лістапада 1916 года, Расія)
- Ордэн «За выдатныя заслугі» (планка, 2 лістапада 1917 года)
- Ордэн «За выдатныя заслугі» (планка, 8 сакавіка 1920 года)
- Ордэн Збавіцеля, камандор (26 верасня 1933 года, Грэцыя)
- Ордэн Лазні, кампаньён (4 чэрвеня 1934 года)
- Ордэн Лазні, рыцар-камандор (2 студзеня 1939 года)
- Ордэн Оранж-Насау, Вялікі крыж (12 мая 1942 года, Нідэрланды)
- Ордэн Лазні, Вялікі крыж (14 чэрвеня 1945 года)
- Ордэн Ганаровага легіёна, Вялікі афіцэр (Францыя)
- Ваенны крыж 1939—1945 з пальмавай галіной (Францыя)
- «Легіён Пашаны» ступені галоўнакамандуючага (28 мая 1946 года, ЗША)
- Ордэн Святога Олафа, Вялікі крыж (13 студзеня 1948 года, Нарвегія)
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Chalmers, William Scott. Max Horton and the western approaches; a biography of Admiral Sir Max Kennedy Horton. London, Hodder & Stoughton, 1954.
- Innes McCartney. British Submarines of World War I. Osprey Publishing, Oxford-New York, 2008, ISBN 978-1-84603-334-6
- Innes McCartney. British Submarines 1939−1945. Osprey Pub., Oxford-New York, 2006. ISBN 1-84603-007-2
- To Die Gallantly: the Battle of the Atlantic. T. J. Runyan, J. M. Copes, ed. Westview Press, 1995. ISBN 0-8133-2332-0
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Макс Кенэдзі Хортан
- Нарадзіліся 29 лістапада
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Нарадзіліся ва Уэльсе
- Памерлі 30 ліпеня
- Памерлі ў 1951 годзе
- Памерлі ў Лондане
- Рыцары Вялікага крыжа ордэна Лазні
- Кавалеры ордэна «За выдатныя заслугі»
- Узнагароджаныя брытанскім медалём «За выратаванне жыцця на моры»
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Кавалеры ордэна Святога Уладзіміра 4 ступені
- Кавалеры ордэна Святой Ганны 2 ступені
- Вялікія афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
- Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1939—1945
- Камандоры ордэна Збавіцеля
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Аранскіх-Насау
- Кавалер Вялікага крыжа ордэна Святога Олафа
- Кавалеры ордэна «Легіён пашаны» (галоўнакамандуючыя)
- Асобы
- Падводнікі
- Адміралы Вялікабрытаніі