Малое Белае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малое Белае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 150,5[1] м
Даўжыня каля 2,1 км
Шырыня 0,87 км
Плошча 0,94[2] км²
Аб’ём 0,00422 км³
Даўжыня берагавой лініі каля 6,4 км
Найбольшая глыбіня 11 м
Сярэдняя глыбіня 4,7 м
Гідралогія
Салёнасць 0,06—0,08 ‰
Басейн
Плошча вадазбору 1 км²
Выцякаюць рака Свіна
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Малое Белае (Беларусь)
Малое Белае
Малое Белае
Малое Белае (Віцебская вобласць)
Малое Белае
Малое Белае
Map

Малое Белае — возера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Свіна́ (выцякае з возера), за 52 км у напрамку на паўночны ўсход ад горада Полацк, каля вёскі Белае.

Плошча паверхні возера 0,94[2] км². Даўжыня каля 2,1 км, найбольшая шырыня 0,87 км. Даўжыня берагавой лініі каля 6,4 км. Найбольшая глыбіня 11 м, сярэдняя — 4,7 м. Плошча вадазбору 1 км². Аб'ём вады 4,22 млн м³. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны пясчаныя, вышынёй 11—12 м, на ўсходзе да 20 м. Берагі пясчаныя, на паўднёвым усходзе тарфяністыя. Мелкаводдзе вузкае. Дно да глыбіні 2,5—4 м пясчанае, глыбей — высланае сапрапелем. Мінералізацыя вады 60—80 мг/л, празрыстая. Возера мезатрофнае, зарастае слаба. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 25 м, падводныя макрафіты пашыраны да глыбіні 5 м, імхі да 8 м. У паўднёва-заходняй частцы Малое Белае мяжуе з возерам Вялікае Белае і аддзяляецца ад яго перашыйкам шырынёй каля 50 м.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, гусцяра, плотка, краснапёрка і іншыя віды рыб. Расце ахоўны від раслін — палушнік азёрны, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]