Малое Запруддзе
Вёска
Малое Запруддзе
|
Мало́е Запру́ддзе[1] (трансліт.: Maloje Zapruddzie, руск.: Малое Запрудье) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавета.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Знаходзіцца за 22 км на паўночны захад ад г. Валожына, 4 км ад чыг. ст. Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, 100 км ад Мінска. Транспартныя сувязі праз в. Гародзькі.
Рэльеф раўнінны, на ўсходзе цячэ р. Буянка (прыток р. Бярэзіна). Планіровачна складаецца з працяглай амаль прамалінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі з завулкамі, забудаванай двухбакова, шчыльна, драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу. Гаспадарчы сектар — на паўночнай ускраіне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1897 г. вёска ў Забрэзскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні Расійскай імперыі.
З 1921 года ў Польшчы.
З лістапада 1939 года ў БССР. З 12 кастрычніка 1940 года ў Лоскаўскім сельсавеце Валожынскага раёна Баранавіцкай вобласці, побач згадваецца засценак Запруддзе. З 25 чэрвеня 1941 да 6 ліпеня 1944 года акупіравана нацыстамі. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 14 вяскоўцаў. З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. 21 верасня 1949 года арганізаваны калгас імя Свярдлова, які абслугоўвала Валожынская МТС. З 16 ліпеня 1954 года ў Гародзькаўскім сельсавеце. З 26 лютага 1976 года землі ў складзе калгаса імя XXV з’езда КПСС (цэнтр — в. Лоск). Размяшчаліся вытворчая брыгада, ферма буйной рагатай жывёлы, магазін.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 327 жыхароў, 55 двароў.
- 1904 год — 398 жыхароў.
- 1921 год — 421 жыхар, 81 двор.
- 1940 год — 499 жыхароў, 88 двароў.
- 1959 год — 455 жыхароў.
- 1994 год — 228 жыхароў, 115 гаспадарак.
- 2008 год — 106 жыхароў, 65 гаспадарак.
- 2019 год — 56 чал.
Інфраструктура
[правіць | правіць зыходнік]- Магазін (2009).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 1 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010. — 736 с.: іл. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0520-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх