Лохаўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Лохаўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 7 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1772
Аўтамабільны код
5
СААТА
6220820056
Лохаўшчына на карце Беларусі ±
Лохаўшчына (Беларусь)
Лохаўшчына
Лохаўшчына (Мінская вобласць)
Лохаўшчына

Ло́хаўшчына[1] (трансліт.: Lochaŭščyna, руск.: Лоховщина) — вёска ў Валожынскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Гародзькаўскага сельсавета. 14 гаспадарак, 20 жыхароў (2008).

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца за 26 км на паўночны захад ад Валожына, 5 км ад чыгуначнай станцыі Валожын на лініі Маладзечна—Ліда, 97 км ад Мінска.

Рэльеф раўнінны. Транспартныя сувязі па мясцовай дарозе праз вёскі Лоск, Малое Запруддзе і далей па шашы Гародзькі—Валожын. Планіровачна складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай двухбакова, няшчыльна, драўлянымі сялянскімі дамамі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1897 г. вёска ў Забрэзскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. З 1921 г. пад уладай Польшчы. З лістапада 1939 г. ў БССР. У Вялікую Айчынную вайну з 25.6.1941 г. да 6.7.1944 г. акупіравана нацыстамі. Была ў складзе калгаса імя XXV з’езда КПСС (цэнтр — в. Лоск).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1897 — 10 двароў, 100 жыхароў
  • 1908 — 115 жыхароў
  • 1921 — 21 двор, 111 жыхароў
  • 2008 — 14 гаспадарак, 20 жыхароў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 1. — Мн., 2010.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]