Перайсці да зместу

Малочнае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Малочнае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 121,6 м
Даўжыня 2,35 км
Шырыня 0,44 км
Плошча 0,78 км²
Аб’ём 0,00128 км³
Даўжыня берагавой лініі 4,81 км
Найбольшая глыбіня 3,3 м
Сярэдняя глыбіня 1,64 м
Басейн
Выцякаюць Пыранка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Гродзенская вобласць
Малочнае (Беларусь)
Малочнае
Малочнае
Малочнае (Гродзенская вобласць)
Малочнае
Малочнае
Map

Мало́чнае, Мало́тнева — возера ў Беларусі, у Гродзенскім раёне Гродзенскай вобласці, за 30 км на паўночны ўсход ад горада Гродна, каля аграгарадка Парэчча, у басейне ракі Пыранка (выцякае з возера).

Плошча паверхні 0,78 км². Даўжыня 2,35 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Найбольшая глыбіня 3,3 м, сярэдняя — 1,64 м. Даўжыня берагавой лініі 4,81 км. Аб’ём вады ў возеры 1,28 млн м³.

Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход. Схілы катлавіны вышынёй 4—5 м, пад лесам, участкамі на паўночным захадзе і паўднёвым захадзе разараныя. Берагі высокія, на захадзе і ўсходзе абразійныя. Дно сапрапелістае.

У возера ўпадае ручай і выцякае рака Пыранка.