Малто

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Малто
Агульная колькасць 227 000 (2019 г.)
Рэгіёны пражывання Flag of India.svg Індыя — 192 тыс.
Flag of Bangladesh.svg Бангладэш — 35 тыс.
Мова сурыя-пахарыя, мал-пахарыя, кумарбаг-пахарыя
Рэлігія індуізм, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы кісан, курух, брагуі

Малто, таксама мал-то, малер (англ.: malto, maler) — дравідамоўныя этнічныя групы на паўночным усходзе Індыі і ў Бангладэш. Агульная колькасць (2019) — 227 000 чалавек[1].

Малто — прадстаўнікі трох этналінгвістычных груп, якія размаўляюць на блізкіх дравідыйскіх мовах сурыя, кумарбаг і мал. Агульная назва малто была дадзена брытанскімі місіянерамі[2]. У якасці саманазвы яе выкарыстоўваюць толькі хрысціяне. Аднак большасць малто спавядаюць індуізм.

Традыцыйныя заняткі — паляванне і збіральніцтва. У нашы дні распаўсюджаны адыходніцтва, дробныя сельскія рамёствы. Характэрны пашыраныя сем’і і родавыя аб’яднанні.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]