Малы Качскі Ран
Выгляд
Малы Качскі Ран (гудж.: કચ્છનું નાનું રણ) — саланчак на мяжы індыйскага штата Гуджарат і пакістанскай правінцыі Сінд. Разам з Вялікім Ранам складае мясцовасць Качскі Ран. Агульная плошча — 1 191 км².
Малы Ран сфарміраваўся на месцы плыткаводдзя Аравійскага мора, замкнёнага ў выніку тэктанічных зрухаў. Відавочна, некаторы час складаў адзінае цэлае з Вялікім Ранам і ў старажытнасці быў суднаходным. У нашы дні ўяўляе сабою саляную глеістую пустыню, якая затапляецца ў сезон мусонаў і часова ператвараецца ў салёнае забалочанае возера.
Тэрыторыі вакол Малога Рана населены такімі рэдкімі жывёламі, як куланы, каракалы, антылопы. Тут шмат птушак. Яны знаходзяцца пад аховай. Абмежавана вядзецца здабыча солі. Развіваецца турызм.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- LITTLE RANN OF KUTCH Архівавана 5 студзеня 2020.
- The Little Rann of Kutch - India Water Portal Архівавана 28 лютага 2021.
- GEC ENVIS