Драконавыя горы
Драконавыя горы | |
![]() Драконавыя горы | |
Тып | Горная сістэма |
---|---|
Размяшчэнне | Поўдзень Афрыкі |
Даўжыня | каля 1000 км |
Найвышэйшая вяршыня | Табана-Нтленьяна |
Вышыня вяршыні | 3482 м |
Драконавыя горы (афр.: Drakensberge) — ланцуг гор у Паўднёвай Афрыцы, які знаходзіцца на тэрыторыі Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі, Лесота, Эсваціні.
Найвышэйшым пунктам з'яўляецца гара Табана-Нтленьяна (3482 м). На мове зулу ланцуг гор мае назву uKhahlamba, што азначае «перашкода для коп'яў».
Ланцуг гор расцягнуўся на амаль 1000 км з паўднёвага захаду на паўночны ўсход Паўднёвай Афрыкі. Горы глыбока прарэзаныя далінамі рэк; на ўсходніх схілах знаходзяцца вечназялёныя ліставыя ды хваёвыя лясы, на заходніх — саваны, хмызнякі; нацыянальны парк Наталь. Карысныя выкапні: пла́ціна, марганцазмяшчальныя руды, золата, каменны вугаль і іншае.
Найвышэйшыя пункты[правіць | правіць зыходнік]
Найвышэйшы пункт ланцугу гор — г. Табана-Нтленьяна (афр.: Thabana Ntlenyana) — 3482 м. Далей паводле вышыні размясціліся — г. Мафадзі (Mafadi) — 3450 м, Макааненг (Makoaneng) — 3416 м, Нджэсуці (Njesuthi) — 3408 м. Усе гэтыя вяршыні знаходзяцца на памежжы з Лесота; на поўнач ад мяжы горы робяцца ніжэйшымі, а таму лягчэйшымі для ўзыходжання.
Драконавыя горы — месца, дзе размясціўся другі па вышыні вадаспад у свеце — Тугела (афр.: Tugela або Thukela) (947 м).
Раслінны ды жывёлны свет[правіць | правіць зыходнік]
Драконавыя горы — дом для шматлікіх (2153) відаў раслін, у тым ліку водных, лясных, горных і стэпавых відаў. Шмат з раслінаў занесеныя ў Чырвоную кнігу. Паводле дадзеных у гарах пражываюць птушкі 299 відаў, што складае да 37% ад усіх немарскіх птушыных відаў Паўднёвай Афрыкі [1].
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
![]() |
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 985 рус. • англ. • фр. |
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Драконавыя горы
- KZN Drakensberg Homepage — Official Website for the KwaZulu Natal Drakensberg.
- Cathkin Estates Conservation and Wildlife Sanctuary — the largest privately owned game park in the Drakensberg.
- Nature — Drakensberg: Barrier of Spears — PBS Nature episode covering the eland (largest member of antelope family) of the Drakensberg.
- Drakensberg alti-montane grasslands and woodlands ecoregion report
- Drakensberg hiking trails
|