Мар'ян Абрамовіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Мар'ян Станіслаў АБРАМОВІЧ (Marian Stanisław Abramowicz; 13 сакавіка 1871, Цвер7 студзеня 1925, Варшава) — удзельнік рэвалюцыйнага руху, дзеяч культуры Польшчы і Беларусі.

У час вучобы ў Маскоўскім універсітэце (з 1888) быў сярод актыўных удзельнікаў гуртка сацыялістычнага кірунку ў маскоўскім польскім коле. Неаднаразова выязджаў у іншыя гарады, у т.л. за мяжу. У студзені 1892 выдаў у Тыльзіце (Усходняя Прусія) беларускую агітацыйную брашуру «Дзядзька Антон», а таксама польскамоўныя «Kilka uwag» i «Jan Skiba». М. Абрамовіч наведаў Берлін, Франкфурт, Жэневу, Цюрых, Львоў, Кракаў, набываючы сацыялістычныя выданні на польскай, рускай і яўрэйскай мовах. У канцы красавіка 1892 прыехаў у Варшаву, дзе 2 мая 1892 арыштаваны ў Лазенкаўскім парку падчас расклейвання патрыятычных адозваў. Ён атрымаў судовы прысуд, 2 гады ён правёў у зняволенні падчас следства, 3 гады ў пецярбургскіх «Крестах» і 6 гадоў у высылцы ў Верхаянску. Пасля жыў у Пецярбургу, узначальваў рабочую друкарню «Праца». У рэвалюцыю 1905—07 забяспечваў сувязь паміж Польскай сацыялістычнай партыяй і расійскімі рэвалюцыйнымі партыямі. 3 1908 у Варшаве. 3 1918 займаўся архіўнай і бібліятэчнай справай.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Скалабан В. Працяг гісторыі з «Дзядзькам Антонам» // Полымя. 1988. №2.
  • Abramowicz L. Abramowicz Marian // Polski Słownik Biograficzny. Kraków, 1935. T. I.
  • Czarnocki N. Marian Abramowicz (wspomnienie pośmiertne) // Przegląd Wileński. 1925. №1.
  • Perl F. Dzieje ruchu socjalistycznego w zaborze rosyjskim (do powstania PPS). Warszawa, 1932.