Мараскіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Maraschino Maraska Bottle.jpg

Мараскіна (італ.: Maraschino) — гатунак бесколернага лікёру, які спачатку вырабляўся ў Далмацыі на ўзбярэжжы Андрыятыкі, а цяпер таксама ў Італіі.

Лікёр дыстылюецца з ферметаванага соку з мараскінавай вішні (від дзікай вішні з далмацінскага рэгіёна), а пазней амартызаваны дыстылятам на пялёстках ружы і кветак апельсіна.

Падчас вытворчасці ў лікёр дадаюць лясны арэх, міндальязмін ці ваніль. Мацунак мараскіна складае 32-40%.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першая вытворчасць мараскіна пачалася ў 1821 годзе ў партовым горадзе Задары ў Харватыі. Праз восемь год, яе ўладальнік, камерсант Джыролама Луксарда патрымаў манаполію на вытворчасць гэтага лікёру. Пасля Другой сусветнай вайны, калі Задар апынуўся ў складзе Югаславіі, нашчадкі Луксарда заснавалі новы завод па вытворчасці мараскіна каля Падуі. Цяпер іх лікёр вырабляецца пад назвай «Luxardo Maraschino», а харвацкі мараскіна мае назву «Original Maraschino from Zadar».

Мараскіна часта выкарыстоўваецца ў дэсертах, марожаным ці для надання асаблівага смаку салатам з садавіны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.