Маргарыта Анатольеўна Жорава
Маргарыта Анатольеўна Жорава | |
---|---|
Нараджэнне |
26 лютага 1956 (68 гадоў) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Маргарыта Анатольеўна Жорава (нар. 26 лютага 1956, Навазыбкаў Бранскай вобласці РСФСР) — беларускі юрыст, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна (юрыст), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (спецыяліст у галіне дзяржаўнага кіравання).
Працоўную дзейнасць пачала рабочай Навазыбкаўскага мясаптушкакамбіната. Працавала статыстыкам Навазыбкаўскага гаркама ВЛКСМ, дзяржаўным натарыусам першай Гомельскай дзяржаўнай натарыяльнай канторы, кансультантам, намеснікам начальніка ўпраўлення юстыцыі Гомельскага аблвыканкама. Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта.
Выбіралася членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Мае Падзячнае пісьмо Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджана ордэнам Пашаны, юбілейнымі медалямі «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», медалём «За супрацоўніцтва» (Саюзная дзяржава), Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь[2].
Зноскі
- Нарадзіліся 26 лютага
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Навазыбкаве
- Выпускнікі БДУ
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання